Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

П о п. В нынешнія врэмена дажэ его прэосвяшчэнство воззавідовало бы сим блюдам.

П а н. Ой, часы, часы! Весялей жылі нашы бацькі.

С п р а ў н і к. Ды што — бацькі? Я сам як жыу? Фю-фю!

Д а м а. (дапіваючы чарку). Але напітак ваш, мусье Зносілов, цудоўны — нічым амброзія.

М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы згадалі! Так яно і ёсць: самая натуральная амброзія знамянітай тутэйшай фірмы — а ля самагонка, дастаўленая мне з вінных складаў «Піліп і К°».

Г а н у л я. (да

дамы). П а н. ечка… МаД а м а. музей! Калі ласка, вось гэты далікатны кусочак яшчэ!..

Д а м а. Мэрсі, мэрсі, мадам!

М і к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не мадам музей, а мадам-сіньёра… Ці ж гэта так цяжка? Ды ў нос, у нос! (Да гасцей.) А цяпер, высокашанаваныя госці, падымем тост за нашых наймілейшых мадамаў і мамзэляў.

Г а л а с ы. Хай жывуць! Хай цвітуць нашы кветкі, наша асалода! Віват! Ура!

П о п. Разверзіся врата адовы і сам анціхрыст со своім сонмом святой Русью завладоша, ежэлі созерцать все творымое ныне.

С п р а ў н і к. Hi поліцыі, ні поліцмэйстраў!..

П а н. Hi маёнткаў, ні бравароў!

Д а м а. Hi раутаў, ні журфіксаў!

М і к і т а. Hi рангаў, ні клясаў, меджду протчым!

Н а с т а. А, па-мойму, што-небудзь ды ёсць. Ёсць, напрыклад, свабода: што хачу, тое раблю. Узяць хоць бы тое: хто калі да рэволюцыі ў Менску лузаў семечкі? — ніхто! А цяпер усе і ўсюды — і дома, і на вуліцы, і нават у тэатры лузай сабе ды лузай, шапку на вушы нацяг-нуўшы.

Гануля (да папа). Бацюшка духавы, святы ўгоднік! Калі ласка, яшчэ вось гэты таўсцейшы кусочак.

П о п. Благодарствую, матушка, благодарствую!

M i к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не святы ўгоднік, а ацец духоуны… (Да гасцей.) Цяпер я, высокія госці мае, прапаную тоста…

Н а с т а. Не, не! Я цяпер тоста праП а н. ую. За немцаў. Хай жывуць немцы!

Г а л а с ы. Хай жывуць! Віват! Ура!

Непрыемная паўза. Усе пераглядаюцца паміж сабой.

Д а м а. Можа, дарагія гаспадары дазволяць нам устаць?

Г а н у л я. Калі ласка! Выбачайце толькі за недахватку ў ядзе.

Г а л а с ы. Сыты, вельмі сыты, дзякуем, дзякуем. Выходзяць з-за стала і рассядаюцца.

П о п. Не врэмя лі подумаць нам і о ложэ в очаге домашнем?

М і к і т а. І зусім яшчэ не час, меджду протчым, найяснейшыя госці, вось адсунем стол і…

Д а м а…Патанцуем, мусье Зносілов?

М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы згадалі.

Д а м а. А вы, мусье рэгістратар, мае слабасці адгадалі. Я ўміраю без танцаў.

М і к і т а. Ах, як я рад! Мусы, згодны на гэта?

Г а л а с ы. Згодны! Згодны!

Д а м а. А як з музыкай?

Н а с т а. А грамафон нашто?

М і к і т а. О, не, не! Толькі не грамафон. Вельмі ён крычыць, а я чалавек асцярожны, меджду протчым.

Г а н у л я. Дык на балалайцы, сынок, сыграй: голас у ей ціхі.

М і к і т а. Калі ж я сам хачу патанцаваць.

Можа, папрасіць каго?

Г а н у л я. Я папрашу нашага дзядзьку беларуса — ён умее.

Н а с т а. Не, мадам, я лепей папрашу, і ён не адкажа. Я з пэўных крыніц ведаю, што беларусы падатлівы народ. (Бярэ балалайку і падходзіць да Янкі.) Сябра беларус, пайграйце нам.

Я н к а. 3 ахвотай. Хоць раз паскачаце і вы пад маю дудку.

Грае вальца. Пачынаецца танец: Мікіта — з Дамай, Спраўнік — з Настай, Пан — з Гануляй, Поп, Гарошка і Аленка не танцуюць. Вальц з фігурамі, без шаржу, крыху пануры.

Д а м а. (як скончылі танец, да Мікіты). Вы, мусье рэгістратар, праўдзівы артысты ў вальцы. Я ачаравана вашымі віртуознымі па.

М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы цераз лад ка мне міласцівы. Калі і выходзіць у мяне такое-сякое, меджду протчым, па, то мушу быць удзячным нашаму з Юраўскай вуліцы танц-клясісту Грачаніну. У яго я скончыў курс гэтых навук.

Д а м а. Я заўважыла адразу, што вы прайшлі добрую адукацыю.

Паўза.

С п р а ў н і к. Выражаючыся на сучасны лад, бяру сабе слова і ўношу пропозыцыю пакінуць спрэчкі і без рэзолюцыі пайсці дамоў.

М і к і т а. Я протэстую, меджду протчым!

Д а м а. Мусье Зносілов, наша большасць.

М і к і т а. Паддаюся, толькі ж не большасці, а вашаму аднаму голасу, мадам-сіньёра.

Госці падымаюцца, адвітваюцца і апранаюцца ў прынесеныя Мікітам вопраткі. Поізноў падтыкае полы, каб выглядаць па-цывільнаму.

М і к і т а. (перад выходам гасцей). Мадамы і мусьі! мы з мамашай, меджду протчым, вас нямножка правядзём. (Выйшлі.)

З'ява XIV

Янка, Аленка, Гарошка.

А л е н к а (пырснуўшы смехам). Ха-ха-ха! Ну і Панскае ігрышча дык ігрышча! Ха-ха-ха!

Г а р о ш к а (выняушы люльку з зубоу). Цьфу! Няма на іх доўгай пугі.

Я н к а. Але дзядзька густа іх сваёй піпкай падкурваў. Бачыў, як насамі круцілі ды кіхалі.

Гарошка. А як іначай з гэткімі? — куралём іх, куралём! Шкада толькі, што маці гэтага імянінніка ў гэтакую кампанію ўпуталася.

А л е н к а (з удаваным смуткам). Не ляжыць у таткі сэрца да іх, ой не ляжыць!

Я н к а. ЦІкава, да каго ж у цябе, Аленка, сэрца ляжыць?

А л е н к а. Вы ўжо аб гэтым павінны ведаць з майго лісту.

Я н к а. А так: да навукі і навучання.

Поделиться:
Популярные книги

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Осколки (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
78. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Осколки (Трилогия)

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Батчер Джим
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен