Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Народ усё можа зрабіць! — запэўнівае мяне незнаёмы чалавек.

— Каб цэлае сяло імчалася сотні і тысячы вёрст! Не веру! Не веру! Не веру! Навошта мяне абманваць?

Чалавек смяецца.

— Не верыш, малы шпунт?

— Не! Не! Не!

Тады ён дастае з рамнёвай сумкі кніжку і паказвае мне ў ёй намаляваны поезд.

Бачу — праўда! Шмат хат на калёсах. Бачу чыгунку з рэйкамі. З майго горла вырываецца крык вялікага здзіўлення:

— А-яй-яй!

— Цяпер верыш?

Я хвіліну думаю.

— І цяпер не веру…

— Ты ж сам бачыш!

— Гэта нехта так сабе намаляваў.

Чалавек аглядае мяне з галавы да ног.

— Ну

і шпу-у-унт!

Караваны

Праз Пасадзец праходзіў стары тракт на Менск. Гэта надавала маленькаму мястэчку вялікае ажыўленне. Дзень у дзень праязджалі і спыняліся ў пасадзецкіх корчмах дзесяткі фурманак. З самых аддаленых мястэчак Віленшчыны ездзілі ў Менск караваны з ільном, збожжам, скурай, мясам, маслам, шчэццю, мёдам, пянькой, пушнінай, птушкай, яйкамі ды іншымі сельскагаспадарчымі прадуктамі. З Менска вазілі для крамнікаў дзесяткаў мястэчак мануфактуру, галантарэю, бакалею, скабяныя ды іншыя тавары.

Перавозкай тавару займаліся патомственныя ад дзядоў і прадзедаў балаголы. Яны называліся «камісіянерамі». Гэта былі людзі-асілкі, абветраныя сцюжай і апаленыя спёкай. Усе, нібы на падбор, высакарослыя, барадатыя, у доўгіх бобрыкавых балахонах з капюшонамі, падпярэзаныя шырокімі рамнёвымі паясамі. Ад камісіянераў пахла дзёгцем, гарэлкай, конскім потам і лесам. Па дарозе яны скуплівалі тавар у пасадзецкай ваколіцы. Пасадзецкія жыды і навакольныя сяляне прывозілі і прыносілі ў корчмы камісіянерам свае тавары.

Па дарозе ў Менск і з Менска камісіянеры бралі пасажыраў, або — як яны самі называлі — седакоў. Іншых шляхоў зносін на Менск не было.

Пасажыры былі разнастайныя: крамнікі і крамнічыхі, прапаведнікі, настаўнікі, студэнты, гімназісты, музыкі, дробныя чыноўнікі, рабіны, прадаўшчыкі ікон і крыжыкаў, прадаўшчыкі Бібліі і жыдоўскіх багамолляў, папы, ксяндзы, агенты па страхаванню жыцця, па страхаванню ад пажараў, рамеснікі, ювеліры, фокуснікі і шмат-шмат іншых.

Пасажыры плацілі камісіянерам даволі танна, але больш хадзілі пехатою, чымся сядзелі на фурах, што былі заўсёды даверху напакаваны таварам. Сядзець на возе дазвалялася «седакам» толькі па гладкай дарозе або з гары. На кепскай дарозе пасажыры злязалі з фур. А хто сам аб гэтым не здагадваўся, таго камісіянер прасіў. А хто дабром не слухаўся, таго зганяла з фуры пуга-драцянка. Калі коні выбіваліся з сіл, пасажыры падпіхвалі вазы. Хто адмаўляўся — камісіянер скідваў з воза яго рэчы.

Камісіянер быў строгім капітанам свайго чатырохкалёснага карабля і поўным уладаром над пасажырамі. Яны рабіліся яго нявольнікамі.

У Пасадцы былі дзве карчмы. Адна з іх вялікая — са стадолай на дваццаць падарожніцкіх фур. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар.

У карчму хадзілі местачковыя даведвацца ў камісіянераў і пасажыраў аб тым, што дзеецца на свеце. Газет ніхто не чытаў.

Такія корчмы-станцыі менскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кілометраў. Па гэтых корчмах камісіянерскія караваны спыняліся нанач. Тут п'янствавала навакольнае сялянства. Тут аддавалі за гарэлку апошні пуд збожжа, апошні кажух. Тут ачумелыя п'яніцы біліся каламі, абнімаліся, цалаваліся ды зноў пілі і зноў біліся… Ля карчмы заўсёды бывала «весела» — галоўны тэатр, галоўнае відовішча ваколіцы.

Абапал тракту шумелі векавыя бары. Па начах ездзіць з дарагімі

таварамі ды з кайстрамі, напакаванымі «кацярынкамі» (сторублёвымі асігнацыямі), было небяспечна. Рэдка калі ездзілі ўночы. Славіліся тут даўней, пры паншчыне, малойцы разбойніка Ціхана, гарачая хеўра канакрада Шлёмкі ды розныя іншыя. Такія аматары бывалі і пазней. На камісіянераў адбываліся часам напады і сярод белага дня. Таму яны ездзілі караванамі-абозамі. Камісіянеры мелі пры сабе сякеры, чачоткавыя даўбежкі, пісталеты. На іх нападалі вельмі рэдка.

Нікога і нічога камісіянеры ў дарозе не баяліся і не паважалі, апрача адной асобы, якой яны, між іншым, ніколі не бачылі ў твар. Асоба гэта была жаночага роду, вельмі ганарыстая і паважная. У камісіянераў яна была накшталт царыцы. Кожны тыдзень яны сустракалі яе на вялізным тракце з малітвамі і паклонамі. Яна затрымлівала караваны на цэлыя суткі і збірала даніну з фурманоў і пасажыраў.

Гэта царыца звалася Шабас — субота. Калі ў пятніцу пасля захаду сонца субота надыходзіла сярод лесу, караван спыняўся тут жа на цэлыя суткі. Набожныя жанчыны-пасажыркі прымацоўвалі да галін дрэў і да каменняў шабасовыя свечкі і маліліся перад імі невідочнай царыцы Шабас. Людзі тады моцна прытрымліваліся рэлігійных забабонаў.

Звычайна шабасавалі па корчмах. Часта ў пасадзецкіх корчмах шабасавала шмат падарожнікаў, сярод якіх бывалі і нежыды: паны, чыноўнікі, студэнты. Царыца Шабас трымала іх у няволі цэлыя суткі.

Пасадзец тады выглядаў вакзалам: шумна, весела шматлюдна.

Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы, катарыншчыкі, дратаўшчыкі гаршкоў, бляхары, краўцы, шкляры.

Наша хата

Бадай адзінай беззямельнай у мястэчку была наша сям'я. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Хатка стаяла на самым канцы мястэчка на нізкім месцы. Акенцы хаткі, з залатанымі лучынамі шыбамі, улезлі ў самую зямлю. Дзед і бабуля жылі ў галоўнай хаце, мае бацькі — у сенцах: у маленькай каморцы з акенцам на гарод. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Днём мы знаходзіліся ў вялікім дзедавым пакоі. Абстаноўка была самая звычайная: вялікая печ з шырокім тапчаном насупроць, стол з доўгімі лавамі. Шафа падзяляла дзедаў пакой на дзве паловы. За шафай была дзедава спальня, дзе стаялі два драўляныя ложкі і камод.

На камодзе красаваліся масянджовыя падсвечнікі, медны ярка нашараваны самавар і стаялі прыпёртыя да сцяны алавяныя з замыславатымі ўзорамі талеркі. Пасярэдзіне пакоя вісеў на жалезным круку, прымацаваным да бэлькі, бронзавы сямісвечнік. Ён выглядаў у гэтай хаце багатым госцем на вяселлі ў бедных сваякоў.

На неатынкаваных сценах, з'едзеных шашалем у розныя ўзоры, нагадваючыя кітайскія пісьмёны, не было ніякіх карцін, апрача мізраха, што азначае ўсход сонца. Мізрах, у раме пад шклом, вісеў на ўсходняй старане. Тры разы на дзень дзед маліўся перад мізрахам, на якім быў намаляваны горад з небывалымі рознакаляровымі казачнымі дамамі з вежамі, з руінамі замка. Пад горадам было надрукавана на старажыдоўскай мове: «Ніколі цябе не забуду, Іерусалім». Над горадам віселі ў паветры два крылатыя львы. У пярэдніх лапах яны трымалі Маісеевы скрыжалі, на якіх залатымі літарамі былі напісаны дзесяць запаведзей.

Поделиться:
Популярные книги

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Возвращение

Штиль Жанна
4. Леди из будущего
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.65
рейтинг книги
Возвращение

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5