Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Падлога хаткі была няроўная. Яе заўсёды з'ядаў грыб. Часта мянялі падлогу, але гэта мала дапамагала. Яна згнівала за адзін год.

Да хаткі было прыбудавана трысценне для каровы, каня і для сена. Хатка знаходзілася на метраў дваццаць ад тракту, але не была адгароджана. На другім баку тракту стаяла дзедава кузня.

На палянцы каля хаты ўлетку буяла крапіва ў рост чалавека. Рос палын, лопух, некалькі кусткоў маліны. Былі тут свіныя яблычкі, заяч'е шчаўе, адуванчыкі, рамашкі, кураслеп, незабудкі, а пад высокай старой вярбой разраслася пышная сям'я мухамораў. Розныя «божыя кароўкі», жучкі, матылькі,

вусені жылі і множыліся на гэтым кавалку зямлі. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі.

Тут жа пад вярбою бруілася крыніца, у якой стаяла бочка без дна. Ваду даставалі з крыніцы, нібы з цэбра, меднай конаўкай або вядром. Вада заўсёды пералівалася праз край бочкі і ў мяккім грунце вырыла вузенькі, як лучынка, ручаёк. Ён ніколі не высыхаў і з журчаннем пераліваўся з каменьчыка на каменьчык. Працэджваючыся праз дарожны пясок, ручаёк са звонам уліваўся ў вузенькую рачулку. Сярэбраным ланцужком рачулка злучала два азёрцы, што знаходзіліся па абодвух баках мястэчка. Пры кожным возеры быў невялічкі запылены мукой млынок.

Кавалак зямлі ля дзедавай хаты быў маім. Тут я раскідваў крошкі хлеба, на якія зляталіся птушкі з вярбы. Тут я будаваў будачкі-палаткі, у якіх ляжаў з хлапчукамі-равеснікамі ў гарачыя дні.

Адно-адзінае гора я тады перажываў. У кожную нядзелю на маёй абетаванай зямлі збіраліся п'яныя з карчмы. Яны тут адпачывалі, а часам начавалі на мяккай траве. Некаторыя з іх, лежачы ля крыніцы, апускалі галовы ў халодную, як лёд, ваду і пілі. Назаўтра дзед кожны раз чысціў крыніцу.

На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Грыбы, ягады, арэхі — рукой падаць. За некалькі хвілін маці набірала грыбоў на абед.

Сям'я наша была дружная і працавітая. Дзед быў рамеснікам-меднікам. Заўсёды звінеў аб кавадла дзедаў малаток. Бацька вазіў купецкі лес на рум. Віленскія і менскія лесапрамыслоўцы знішчалі тутэйшыя пушчы дзесяткамі год і сплаўлялі лясны тавар праз Вільна і Коўна ў Прусію. Рэдка калі бацька бываў дома.

Маці была каптурніцай — шыла каптуры для старых сялянак вакольных вёсак. Бабуля тупалася вечна ля печы. Адзіным гультаем у хаце быў я — старэйшы сын у бацькоў і старэйшы ўнук у дзеда і бабулі. Усе яны адносіліся да мяне пяшчотна. Рэдка калі я чуў дома сваркі. Затое навакол хаты ў кожную нядзелю брыдкімі словамі лаяліся п'яныя. П'яны Анупрэй, у каго дзед арандаваў хату, гнаўся за сваёй жонкай. Яна ўцякала ад яго ў кузню да дзеда з крыкам:

— Лэйзарка, ратуй!..

Анупрэй шанаваў майго дзеда і нават п'яны слухаўся яго. Дзеду прыходзілася мірыць сваіх «паноў» даволі часта.

Абход мястэчка

Цацак мне не куплялі. Але кожны мой дзень быў і без іх перапоўнены. У мяне быў равеснік — хлопчык Фоля, сын аднаго суседа-земляроба. Шустры чарнавокі Фоля прыбягаў кожную летнюю раніцу ка мне, і мы рабілі абход мястэчка.

Па суседскіх хатах мы адчувалі сябе, як дома. Перш-наперш мы хадзілі ў корчмы глядзець новых людзей: пасажыраў, што праязджалі з камісіянерамі. Глядзець новых людзей была адной з маіх асалод. З цікаўнасцю я пазіраў на новыя твары, на разнастайныя шапкі, капелюшы і вопратку. Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў. Нават

новыя галасы мяне цікавілі. Часам хто-небудзь з іх заспявае незнаёмую мне песню. А то аднаго разу адзін у капелюшы і манішцы зняў з фуры веласіпсд, сеў на ім верхам і давай катацца па дарозе. За ім бегла гурма дзяцей і крыкамі без слоў выказвала сваё шчырае захапленне дзівоснай машынай, што сама едзе…

Мы з Фолем спыняліся ля адчыненага акна шаўца Ісроэля. Ён заўсёды трымаў поўны рот драўляных цвічкоў, якія па аднаму хутка ўбіваў малатком у падмётку.

— А, гэта вы! — гаварыў шавец, і цвічкі з губ рассыпаліся яму па чорнай барадзе.

— Гэта мы…

— Вы не так сабе прыйшлі?

— Не так сабе…

— Раменьчыкі?

— Раменьчыкі…

Ісроэль даваў нам пару тоненькіх рамнёвых шнуркоў. Пры гэтым пытаўся:

— І ўсё?

— І ўсё…

Мы памыкаліся ісці. Ён нас затрымліваў.

— Пачакайце, дабрадзеі!

— Чакаем…

— Чаму не падзякавалі?

— Дзякуем…

— Як прыйдзеце заўтра, скажыце «дзень добры!».

— Дзень добры!

І мы ўцяклі. Бо такі дыялог мог бы зацягнуцца надоўга, а нам часу няма. Знаходзім кіёчкі і майструем сабе пугі. Узброеныя пугамі, бяжым да столяра Янкі. Рыжавусы Янка — чалавек, які ўсё ўмее рабіць: і вокны, і шафы, і ўслончыкі, і малатарні, і ўсё-ўсё. Ля яго варштата вельмі шмат стружак. Яны доўгія, як пасы; белыя як снег; гладкія як шоўк.

Мы з Фолем разам з хлопчыкамі столяра ляжым на стружках, як на сене. Стружкі прыемна шурхаюць і прыемна пахнуць. Мы робім са стружак розныя рэчы: гармонікі, хаткі, чаўночкі, коўшыкі.

Рыжавусы Янка яшчэ і парыкмахер. За пяць капеек ён стрыжэ і голіць. Мы, дзеці, шануем яго галоўным чынам за тое, што ён умее пачыняць гадзіннікі. Калі выпадкова трапляем да яго ў такі шчаслівы час, калі ён разбірае на кавалачкі кішэннікавы гадзіннік, наша дзіцячая дапытлівасць задаволена. Мы хмялеем ад прыемнасці. Ён нас, дзяцей, да самага стала не падпускае. Нашы вочы вострыя. Добра бачым і здалёк. Глядзім і дзівімся.

Янка трымае на правым воку чорны келішачак са шкляным дном і поркаецца тоненькімі абцужкамі ў калёсіках. Адшрубоўвае і зашрубоўвае. Работа такая далікатная, ажно страх бярэ нас — малых. Каб хаця дзядзька Янка не згубіў маленькага, як макавае зерне, шрубочка.

Мы пацеем ад напружанага назірання. Урэшце прыгожы бліскучы гадзіннік складзены, зашрубаваны, накручаны маленькім ключыкам. Гадзіннік пачынае стукаць, як жывое чалавечае сэрца:

— Цік-цік… цік-цік…

Якраз цвыркунок! Вочы маіх таварышаў гараць ад захаплення. У мяне стрымліваецца дыханне. Я падстаўляю вуха да гадзінніка. Гадзіннік мне кажа на сваёй далікатнай мове:

— Цік-цік… цік-цік…

Я выціраю ўспацелы ад хвалявання лоб. Янка закручвае ўгору кончыкі рыжых вусоў, глядзіць на нас ды задаволена ўсміхаецца.

Мы ўжо за тры хаты ад рыжавусага Янкі, а мне ўсё яшчэ здаецца, што чую, як гаворыць гадзіннік на дзівоснай мове тоненькіх, як валаскі, пружыначак.

— Цік-цік… цік-цік…

Гурт дзяцей павялічваецца. Мы накіроўваемся да каваля Гірша-Меера. Ён высокі, моцны, з рэдкай казлінай бародкай. Заўсёды ля яго кузні шмат народу: падкоўваюць коней, куюць нарогі, нацягваюць шыны на калёсы. З горна сыплюцца снапы залатых іскраў.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III