Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Ну, Марта! — сказаў ураднік. — Пара…

Зноў пачуліся галасы.

— Не лезь, Марта!

— Аддам табе свой пятак і так.

— Яна ж гэта для сіротак бедных…

— Ногі скалечыш — не лезь!

Ураднік зазлаваўся:

— Не бунтуйце бабу!

Удава перахрысцілася кастлявай рукой і ўскочыла на гарачыя цэглы. Адлегласць у дзесяць пякельных крокаў была перад ёю. У яе вачах мільгнуў спалох. Яна сціснула зубы, пабляднела і пайшла на пятках. Пад нагамі ледзь дымілася… Людзі прытаілі дыханне. Кожная секунда здавалася гадзінаю. Марта закусіла губу вострымі белымі зубамі. Яе вочы

расшырыліся. З іх цяклі слёзы.

Ураднік сказаў паважна:

— Мерным крокам!

Яна ступала цяпер на пальцах. З ног сачылася кроў. Са збялелага лба цурком ліўся пот. З яе лахманоў клубілася пара. Вочы Марты зрабіліся круглыя і страшныя. Яна да крыві пракусіла ніжнюю губу, каб не крычаць… Але па яе вачах відаць было, што ўсё нутро яе крычала… Мы, хлапчукі, задрыжэлі.

— Звар'яцела Марта… — шапталіся людзі.

Ураднік моўчкі тапоршчыў вусы.

Марта прайшла агнёвыя дзесяць крокаў. Саскочыла. Усунула ногі ў вільготную гліну і так жаласліва застагнала, што мы, хлапчукі, заплакалі.

Людзі палажылі перад Мартай прайграныя імі грошы.

Ураднік кінуў ёй срэбраны рубель і сказаў:

— Малайчына! На! Вось дзе чэсна зарабіла! Два пуды жыта купіш за мой рубель. А за тое серабро — сала здабудзеш.

Грошы ляжалі ў траве. Марта на іх і не зірнула. Яе вочы былі заплюшчаны. Па худых шчаках цяклі слёзы, змешаныя з потам. Яна працягла войкала і стагнала. Яе стогны нагадвалі гуд жорнаў. Зубамі яна выбівала дроб.

Людзі засароміліся і пайшлі, як нешта ўкраўшы. Ураднік соваў ёй у рукі серабро. Грошы выпадалі з яе змярцвелай далоні. Усё цела яе ўздрыгвала. Марта выла голасна, без слоў.

Мы, хлапчукі, заходзіліся ад усхліпванняў.

— Вон адгэтуль! Прэч! — крыкнуў на нас ураднік. — Каб тут вашай нагі не было! Чэрці!

Мы ўцяклі.

Як успомню гэты выпадак, мяне прабірае дрыж.

Аж два месяцы ўдава Марта лячыла ногі. Затое яна купіла на зацірку два пуды жыта і пару фунтаў сала для галодных дзяцей…

У кожную нядзелю мы з Фолем стаялі ў вялікай карчме сярод натоўпу і глядзелі, як гуляюць людзі, як п'юць і танцуюць. Мы з цікавасцю слухалі гарманістаў і спевакоў.

У карчме вызначаліся тры чалавекі. Яны гаварылі вершы, прыдуманыя імі.

Адзін з іх — мельнік Барткевіч. Чалавек чорны, як цыган, гадоў пад пяцьдзесят, у белай ад мукі шапцы. Ён складваў смехатлівыя вершы аб панах і шляхце. Апавядаў у рыфму аб тым, як на тым свеце мужыкі кідаюць паноў у катлы са смалою і падсмажваюць.

Слухачы рагаталі.

Другі — кравец Юзік — спяваў пад гармонік жартаўлівыя частушкі, якія тут жа прыдумляў.

Трэці — селянін Гейне — складваў жаласлівыя песні аб каханні, аб сірочай долі. Ад яго вершаў дзяўчаты станавіліся сумнымі, жанчыны плакалі.

Хлопцы і дзяўчаты падхоплівалі вершы непісьменных песняроў і распаўсюджвалі іх вусна па ўсёй ваколіцы. Усе частавалі паэтаў гарэлкай. Кожны з іх меў сярод сялян сваіх прыхільнікаў.

Мельнік Барткевіч аднаго разу прыдумаў такую байку.

Звяры і птушкі пашкадавалі гаротных мужычкоў. Уздумалі яны павесяліць народ, наладзіць для яго вясёлую камедзь. Камісіянеры прывезлі ім з Менска фарбу, капялюшыкі, панскую вопратку, залатыя дрындушкі, парыкі, вусы — і ўсё, што трэба. Воўк

апрануўся пад пана Чапкоўскага. Дзікі кабан зрабіўся панам Багдановічам. Мядзведзіха — паняй Чапкоўскай. Ласіха — паняй Багдановічыхай. Буслы адзеліся панічамі. Сарокі — паненкамі. Лісіца насунула ксяндзоўскую спадніцу. Сабакі зрабіліся панскімі цівунамі і аканомамі. Звяры і птушкі размалявалі сабе морды акурат як у паноў. Нанялі дудара, скрыпача, гарманіста і цымбаліста, і пайшоў кіятар па вёсках народ весяліць.

Спачатку людзі палохаліся, кланяліся нізка, не падыходзілі блізка. Потым прывыклі. Лясныя скамарохі падрабілі панскія галасы і гаварылі мужычкам:

— Паны прыйшлі вас весяліць, да сябе ў маёнткі прасіць, панскае дабро дзяліць. Спіны ў паноў свярбяць, дык трэба іх дубцамі і каламі ратаваць.

Музыкі зайгралі, а камедыянты танцавалі. Народ спачатку здзівіўся панскім выбрыкам. Потым яму гэта спадабалася.

— Дык прыйдзіце церабіць нас. Будзем вас чакаць у палацах. Вам жа няма чаго нас баяцца: вас, мужыкоў, многа, а нас, паноў, мала.

І пайшлі мужыкі церабіць дубцамі і каламі спіны паноў Чапкоўскіх і Багдановічаў.

Пра гэту байку дачуўся пан Чапкоўскі. Ён запрасіў мельніка Барткевіча да сябе ў маёнтак і запрапанаваў яму службу палясоўшчыка. Абяцаў шмат грошай плаціць, каб Барткевіч больш языком не малаціў.

— Дык пан хоча, каб я выганяў з лесу мужыкоў? Каб я штрафаваў нашых баб за грыбы і ягады? Пан хоча зрабіць мяне сваім псом? Пан хоча купіць мой востры язык? Няхай сабе пан Чапкоўскі будзе пры сваіх грашах, а я — пры сваіх байках. Грошы раз-два — і з'еў чалавек, а разумнае слова жыве цэлы век.

Сказаў, плюнуў і пайшоў.

Зазлаваны пан Чапкоўскі нацкаваў на яго лютых сабак. Сабакі пакусалі Барткевіча. А праз некалькі дзён усе сабакі пана Чапкоўскага былі атручаны. Пасля гэтага Барткевіч прыдумаў аб ім новую байку.

Яшчэ адно дзіва было ў нашай ваколіцы — старэйшы брат майго сябра Фолі — крамнік Іося. Нізкі і тоўсты чалавек гадоў трыццаці, лысы, з маленькімі мышынымі вочкамі, ён умеў перадражніваць усіх пасадзецкіх сабак і пеўняў. Ён падрабляў і чалавечыя галасы. Гэтымі фокусамі ён збіраў па нядзелях вакол сваёй крамы шмат народу. Ён вырабляў фокусы, а яго жонка Цыпа-Хава ў гэты час таргавала ў краме, як у кірмашовы дзень.

— Іося, кукарэкуй… Іося, брашы! — камандавала Цыпа-Хава

Ён кукарэкаў і брахаў. Народ сыпаў з карчмы ў Іоселеву краму. А калі гэта не памагала, Іося даставаў сваю скрыпку.

— Іоселева скрыпка гаворыць, як чалавек, — дзівіліся дзяўчаты.

Ён граў на сялянскіх вяселлях, на вечарынках у шляхты. Граў на любым інструменце, які пападаўся яму ў рукі: на гармоніку, на цымбалах, на жалейцы, на дудзе, на губным гармоніку, на карыне.

Возьме Іося пілу ў рукі — яна грала. Возьме пустую бутэльку, дзьмухне губамі — і бутэлька выдавала чароўную музыку. Возьме шклянкі, налье ў іх вады, дзе менш, дзе больш, праверыць гукі на шклянках; у якіх адбавіць вады, у якіх прыбавіць, пасля чаго пачынаў выстукваць па іх тоненькім дубцом розныя мелодыі — адно захапленне. Возьме Іося дзеля жарту пустую скрынку з крамы, нацягне на яе ніткі замест струн і давай перабіраць пальцамі — граў так, што адна любата слухаць.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III