Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Людзі жартуюць, смяюцца. Я паглядаю, як Гірша-Меер нацягвае шыны на калёсы, і пачынаю фантазіраваць:

…А калі б такія ж калёсы былі ў гадзінніка! Гадзіннік быў бы вялікі, нібы хата, і грукатаў бы так моцна, што можна было б аглохнуць. А гэты гадзіннік трымаў бы ў камізэлькавай кішэні велікан ростам да воблакаў. А я ўскарабкаўся б велікану, нібы мурашка, на галаву і глядзеў бы, што робіцца вакол. Пэўна, відаць было б з аднаго канца свету ў другі канец…

У нашай ваколіцы Гірша-Меер лічыцца асілкам. Ён вельмі моцны і любіць дужацца. Няма ніводнага чалавека ў ваколіцы, якога б каваль

не здужаў. Аднак Гірша-Меер мне не зусім падабаецца. Гэта з таго часу, калі я ў яго кузні наступіў босай нагой на гарачы кавалак жалеза.

Пасля таго выпадку я да яго не хаджу. Я хаджу толькі да яго галагуцкага пеўня, які славіцца на ўсю ваколіцу. Вялікі — з мяне, пяцігадовага хлапца. А прыгожы ён, прыгожы… Грэбень — чырвоны аксаміт. Дзюба — сіняя сталь. Пер'е агнём палае. Хвост — залаты паўмесяц. Ногі калматыя, магутныя, з доўгімі, вострымі, як шылы, кіпцюрамі. Калі ён ступае па падлозе, здаецца, што гэта ходзіць чалавек у цяжкіх ботах, такт адбівае, як мікалаеўскі салдат Мікіта. А як ускочыць на плот і горда залапоча крыллямі ды закукарэкае, — з яго магутнага горла выходзяць такія грымотныя гукі, аж мае сябры жмураць вочы. У дванаццаць гадзін ночы і пад раніцу ён будзіць усіх местачковых. Ён лепш за гадзіннік — ніколі не псуецца і вельмі акуратны. Я мару аб тым, што гэты галагуцкі певень навучыцца лятаць, як арол. Я тады буду сядзець на ім верхам ды імчацца высока-высока…

Ад пеўня Гірша-Меера местачкоўцы маюць нямала згрызот. Усіх пеўняў забівае гэты гарэзны разбойнік. Ён магутны, як яго гаспадар. Певень — гордасць і ўцеха каваля. А калі местачковыя гаспадыні прыходзяць да каваля сварыцца за сваіх пакрыўджаных пеўнікаў, Гірша-Меер кажа:

— Затое мой галагуцкі малайчына каршуноў адганяе ад вашых курэй.

За забітых пеўняў Гірша-Меер выплачваў гаспадыням грашмі або нажамі свайго вырабу. А яго певень збіраў у адну вясёлую грамаду ўсіх удоў-курэй мястэчка. Аднаго разу, калі каршун напаў на маленькіх куранятак, галагуцкі певень каваля забіў каршуна, з якога стары паляўнічы Вышамірскі зрабіў чучала і павесіў у сваім садзе на дрэве.

Жыццё галагуцкага пеўня скончылася раптоўна і трагічна. Жонка Гірша-Меера забіла яго малатком. Каб Гірша-Меер бачыў, не дазволіў бы. Каваль нічога аб гэтым но ведаў. Ён ляжаў на ложку хворы, у вялікай гарачцы. Певень выпадкова наступіў яму вострымі кіпцюрамі на босую нагу і моцна параніў. Гірша-Меер памёр ад заражэння крыві. Ён так любіў пеўня, што перад смерцю хацеў на яго паглядзець…

Неспадзявана загінулі два асілкі ваколіцы — певень і каваль.

Мы — грамадка дзяцей — абыходзім хату татарына Мухлі, які вырабляе аўчыны. Тут нядобра пахне. У гарачы летні дзень выпраўляемся на цагельню. Мы з Фолем часта рабілі там з гліны пячуркі, ляпілі хаткі, гаршкі, каровак, пеўнічкаў. Цагельня знаходзіцца за гумном і вялікім садам урадніка Ясінскага.

Мала таго што ўраднік абірае ваколіцу, дык яшчэ ўздумаў цэглу прадаваць. Выраб цэглы бадай нічога яму не каштуе. На яго заўсёды працавалі дарэмна дзесяткі «штрафных» людзей: аралі яго поле, касілі яго лугі, насадзілі яму вялікі сад, збудавалі яму хлявы, свіран, а цяпер робяць яму цэглу. Гэта былі розныя нядоімшчыкі або такія, чыя жывёла пападала на чужое поле, або калі два

п'яніцы ў нядзелю паб'юцца. Усе яны плацілі штраф не пацярпеўшаму, а ўрадніку. На яго працавалі і дробныя зладзеі. Хто ў каго з поля сноп жыта ўкрадзе — працуе ў урадніка, курыцу сцягне ў суседа — адпрацоўвае ў урадніка.

Такія людзі працавалі і на яго цагельні. Ля цагельні шмат народу. Ажыўленыя гутаркі. Смех. Мы з Фолем падыходзім бліжэй. У чым справа?

Пад вялізнай нізкай страхою акуратна складзена шмат цэглы. Унізе з гэтай жа цэглы была зроблена вялізная печ, якая палілася ўжо некалькі дзён. Уся цэгла ўжо была вельмі напалена. Дровы падкладвала Марта — бедная ўдава з «штрафных», якая ўжо цэлы тыдзень працавала на ўрадніцкай цагельні.

Марта з двума малымі дзецьмі жыла на выгане ў старой хатцы. Яе муж, паляўнічы, загінуў ад кулі другога паляўнічага пры паляванні на мядзведзя. Удава хадзіла на падзённую работу, мыла бялізну ў карчмара і крамнікаў, даіла ў іх кароў і насіла ваду.

У ўрадніка Ясінскага прапала на выгане малое парасё. Ураднік западозрыў, што парасё ўкрала Марта. Довад быў адзін: Марта самая бедная ў мястэчку і не мае чаго есці… Ураднік біў яе бізуном. Марта не прызнавалася. Сцяла зубы і маўчала. Нават ні разу ад болю не крыкнула. Гэта яшчэ больш угнявіла ўрадніка. Ён прымусіў Марту працаваць дзесяць дзён на сваёй цагельні «за парасё».

Калі мы, дзеці, прыбеглі на цагельню, ураднік любаваўся напаленай цэглай. Ён пакруціў сівыя вусы. Яго вочы дзіка бліснулі. Ён зірнуў на сялян і весела абвясціў:

— Хто пройдзе босы па цэглах, таму дам рубля!

Пачуліся галасы:

— Мы не прывыклі да лёгкага хлеба.

— Мне яшчэ рана ў пекла.

— Твая цэгла, сам пяткі грэй.

— Такіх аматараў у нас няма.

— І за дзесяць рублёў не хачу.

Ураднік кпліва паглядзеў на людзей, дастаў з кішэні срэбраны рубель і давай падкідваць яго на далоні.

— Вось гэты рубель дам, хто хоча?

— А рубель не фальшывы?

— Не жартуй! — раззлаваўся ўраднік. — Ну, хто хоча?

— Я! — крыкнула ўдава Марта.

— Ты?! — здзівіўся ўраднік.

— Кінь, Марта, квапіцца на такія рублі! — крыкнуў хтосьці з сялян.

— Пайду! — сказала Марта.

Ураднік пажартаваў:

— Ідуць у танцы абадранцы! І ні разу не крыкнеш ад болю?

— Прывыкла я да болю. Пан ураднік ведае…

Ураднік строга на яе зірнуў.

— Добра! — сказаў ён. — Калі хоць раз застогнеш ад болю, не дам ні капейкі.

— Не застагну…

Ізноў пачуліся галасы:

— І я дам грыўню!

— І я прыкіну залатоўку!

— Няхай будзе і мая саракоўка!

— І мой мужычок — бедны-медны пятачок!

Людзі рагаталі. Даставалі серабро. Загарэліся вочы. Пачаліся спрэчкі: «Крыкне Марта ад болю ці не?»

Паставілі яшчэ адну ўмову:

«Марта павінна ісці павольным крокам, не спяшаючыся…»

Гераіня дня стаяла спакойная, толькі праз меру часта церабіла пальцамі свае зрэбныя лахманы. Худая, сінявокая, чорнавалосая ўдава пазірала на свае ногі ды крывіла губы ва ўсмешку. Яе ногі бадай да кален былі пакрыты засохлай гразёй. Яны былі патрэсканыя. Падэшва ног была тоўстая. Відаць, Марта спадзявалася на засохлую гразь на нагах.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III