Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Дома я глытаў мудрасці татарскай кнігі «Кітаб» на хлебе з маслам. Не дапамог і «Кітаб».

Паўгода я быў матчынай нядоляй: кашляў, кашляў і кашляў.

. . . . . . . . . .

Маці збірае шчаўе ля бярэзніка. Я лаўлю матылькоў і стракоз. Пахне канюшынай, падасінавікамі і рознымі палявымі кветкамі. Балюча кусаюцца авадні. Самая касьба і ўборка сена. Тут жа блізка накладваюць сена на вазы. Мужчыны, жанчыны і падлеткі працуюць граблямі. Побач за лазовымі кустамі працуюць з граблямі ў руках нашы суседзі —

стрыечныя браты Іосель і Гірша. Яны ціха перагіркваюцца. Бачу, як чырванеюць іх твары і вочы наліваюцца злосцю. З кожнай хвілінай іх галасы становяцца больш гучнымі і гнеўнымі.

— Мая мяжа! — кажа адзін.

— Мая мяжа! — кажа другі.

Слова «мяжа» мяняе інтанацыю. Ад лірычнага тону спачатку яно набывае ўрэшце музыку грымот. Гірша з Іоселем пераходзяць ад слоў да ўзаемнай спробы грабель на родных спінах. Граблі не вытрымліваюць — друзгаюцца на кавалкі. Тады яны мяняюць граблі на кулакі. Крывавяць адзін аднаму насы і качаюцца па зямлі, моцна абняўшыся. У бойку ўмешваюцца іх жонкі і дзеці. Сям'я Іоселя малоціць граблямі Гіршу. Гадунцы Гіршы лупцуюць граблямі Іоселя. Часам пры такім імпэце дзеці хвошчуць роднага бацьку. Тактыка бітвы ў Іоселя і Гіршы адна і тая самая. Сілы таксама аднолькавыя. Крыкі, лаянкі, плач, лямант. Прыпеўка адна:

— Наша мяжа! — кажуць адны.

— Наша мяжа! — кажуць другія.

За гэтую самую мяжу біліся іх дзяды, ваявалі бацькі. Ніяк спадчыны падзяліць не маглі. За гэту мяжу дзед Калман забіў насмерць жалезным замком свайго роднага брата. За гэту мяжу стары Янкель трапным ударам дайніцы ў скронь прыкончыў свайго брата Мордуха. За гэту самую мяжу частуюцца цяпер іх дзеці. На гэтай аблітай крывёй мяжы можна накасіць усяго каля пуда сена…

Відаць, вайна трох пакаленняў адбываецца не так за сена, як за прынцып: «маё, а не тваё»…

Маці бярэ мяне за руку і вядзе дамоў. Па дарозе яна гаворыць сама з сабой:

— Мы шчаслівыя людзі. Нам жывецца спакойна, бо не маем сваёй зямлі.

. . . . . . . . . .

Гукі скрыпкі і бубна. Кадрылі, полькі, песні, смех, вясёлыя галасы, тупат ног. Наш самы блізкі сусед Ануфрэй жэніць свайго старэйшага сына.

Мяне вельмі цягне туды. Употайку ад маткі пускаюся бягом у Ануфрэеву хату. Дзяўчаты і хлопцы танцуюць. Пажылыя мужчыны п'юць гарэлку. Жанчыны ў яркіх каптурах сядзяць на ложках і спяваюць. На доўгіх лавах у хаце і ў сенцах на зямлі сядзяць п'яныя. Некаторыя дрэмлюць. Некаторыя дрыгаюць нагамі ў такт музыкі. На парозе сустракае мяне сам Ануфрэй:

— А-а-а-а! Лэйзараў унук… Просім! Просім!

Ануфрэй бярэ мяне на рукі і ад сардэчнай гасціннасці прыціскаецца да майго твару барадой. Ад яго пахне гарэлкай. Ён садзіць мяне за стол і крычыць жонцы:

— Маці! Лэйзараў унук прыйшоў.

Ануфрэіха прыносіць мне вялікую міску з мёдам, пірог, арэхі, яблыкі. Усё гэта вельмі смачна. Я прагна накідваюся на пачастункі. Ануфрэіха глядзіць на мяне добрымі вачыма ды ўсё ахвоту паддае спеўным, пяшчотным голасам:

— Еш,

хлапчучок! Еш!

Ануфрэй налівае «чуток» гарэлкі ў сінюю чарку ды падсоўвае мне пад самы нос.

— Пі, хлапчучок! Пі!

Я п'ю і закусваю. Гаспадары мяне хваляць.

— Малайчына! Ма-лай-чы-на!

Яны займаюцца новымі гасцямі. Ад гарэлкі мне становіцца весела. У самыя вочы мне зазірае сабака Трэзар. Ён так прагна прынюхваецца носам, што ноздры ў яго дрыжаць і вочы жмурацца. Ён віляе хвастом ды стучыць пярэдняй правай лапай аб падлогу: «лоп-лоп-лоп». Нібы хоча, ды не можа сказаць: «Дай! Дай! Дай!» Ах ты, разумны цюцька… Ён пачынае тоненька візгатаць і пускаць сліну. Я кідаю Трэзару аб'едкі са стала. Як вялікі майстар, ён хапае іх на ляту. Хап — і няма! Цям-цям — і з'еў… Я гатоў яго расцалаваць. Я хвалю яго:

— Дзіўны сабака! Залаты сабака! Дарагі сабака!

Трэзар наеўся, лёг на лаве каля мяне і спакойна заснуў.

Я любуюся маладымі. Яго завуць Ясь. Яе — Агата. Ён з геаргіняй у пятліцы новага пінжака. Яна — з вянком на галаве. Празрысты вэлюм затуляе яе твар. «Кароль і каралева», «Певень і курка», «Два галубочкі» — спяваюць аб іх цёткі ў каптурах. Маладыя моўчкі глядзяць адзін аднаму ў вочы і так прыязна сардэчна ўсміхаюцца, ажно здаюцца мне найпрыгажэйшымі і найлепшымі людзьмі на свеце…

Пры гэтым Ануфрэй са сваім сватам украдкам пазіраюць на маладых і цалуюць адзін аднаго ў губы тры разы.

— Сваток родны…

— Родны сваток…

Старыя ціхенька зюзюкаюць пра каня, пра карову, пра хату для маладых, пра багаты куфар маладой і зноў пачынаюць цалавацца… Якія ў іх слаўныя вочы…

Я пачынаю дзівіцца навокал.

— Што за дзіўны калаўрот?

Усё перада мною пачынае калясом кружыцца: і сваты, і госці, і маладыя, і музыканты, і печ, і Трэзар, і стол, і сцены. «Дзіўнае вяселле — усё кружыцца». І я апускаю галаву. Цішыня і змрок…

Калі маці мяне разбудзіла, я ляжаў пры стале на лаве, прыпёршыся галавою да белага Трэзара.

. . . . . . . . . .

Маці нажала крапівы, наслала ў хляве і серп уткнула ў сцяну над дзвярыма. Пры гэтым яна мне растлумачыла:

— У гэту купальскую ноч ведзьмы адбіраюць малако ў кароў. Крапіва і серп абароняць нашу Падласенькую ад благіх ведзьмаў, не тут кажучы.

Навокал мястэчка палаюць вогнішчы. Хлопцы і дзяўчаты пяюць песні. Песні чаруюць мяне, плывуць ка мне ў самае сэрца. Агні і песні клічуць:

— Да нас… Да нас…

Я ўпрашваю маці:

— Хачу да людзей…

Па яе вачах бачу, што і яна «хоча да людзей».

Маці бярэ мяне за руку і вядзе сцежкай па мурожнаму лугу. Якая прыгожая ноч! Паветра салодкае, як мёд. Зоркі пераміргваюцца. Па нябеснай сіні ад іх разыходзіцца ледзь прыкметная сярэбраная павуцінка. Ля беланогіх бярозак сядзяць адзіночнымі парамі хлопцы і дзяўчаты. Смяюцца, жартуюць, цалуюцца.

Хтосьці звяртаецца да маёй маці:

— Хаіміха кветку шчасця шукае!

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III