Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

У той час дзьверы адчынiлiся i ўвайшоў малады беларускi паэт У. Жылка [7] .

Попутчiк вельмi ўсьцешыўся, пабачыўшы хаця аднаго знаёмага чалавека.

— A, i вы да Ульянава?

— Але. I вы таксама?

— Але. Маю адну справу…

— Кажуць, выяжджае ў Маскву.

— Але. Здаецца, сяньня ўвечары.

— Ня ведаеце, дзе ён цяпер?

— Зараз прыйдзе. Пайшоў на нiз да парыкмахэра.

Неўзабаве зьявiўся чаканы дыплёмат. Увайшоў з ручнiком, павязаным навакол шыi, з тварам,

густа пасыпаным пудрай.

7

Памёр ад сухотаў на бальшавiцкiм выгнаньнi ў 1933 г.

Быў гэта малады яшчэ чалавек з выглядам сухотнiка, блёндын, з бародкай. «Каб ня гэтая бародка, — думаў Попутчiк, — дык гэты белы напудраны твар меў-бы шмат супольнага з маскай П'еро».

Попутчiк упяршыню бачыў Ульянава i цiкаўна прыглядаўся. Дык гэта ж той чалавек, якi дапамог яму атрымаць савецкую вiзу!

— А, гэта вы, таварыш Попутчiк! — прывiтаў яго paдасна Ульянаў,— Я ўяўляў вас iнакш. Сядайце, калi ласка. Ну, кажэце-ж, як жывяцё, як вам тутака падабаецца? Ну, як? Не шкадуеце, што прыехалi?

3 гэтымi словамi Ульянаў сеў пры стале, дзе стаяла люстэрка, i пачаў канчаць свой туалет, сьцiраючы ручнiком пудру з твару.

«Чаму не зрабiў гэта ў парыкмахэра? Чаму зьявiўся гэтак на прыймо людзей?» — праляцела праз галаву Попутчiка, але ня было часу займацца гэтымi думкамi, i ён, панiжаючы голас, пачаў казаць аб сваiх клопатах:

— Усё добра, таварыш! Толькi непакоiць мяне адна рэч: за мной усьцяж ходзяць.

— Хто ходзiць?

— Нейкiя два вярзiлы, адразу ажно два!.. Гэтая нястача даверу да мяне, гэта страшэнна мучыць маральна… Чуеце, таварыш Ульянаў! Усё ходзяць, усюды ходзяць, бязупынна ходзяць, ад самага раньня ўжо чакаюць мяне на ганку!.. Я хацеў-бы высьвятлiць, аб што йдзе? Дык-жа вы, таварыш, ведаеце, з якiмi мэтамi я ехаў у Менск… Дык-жа Тарашкевiч казаў вам аба мне…

— Ну, але, але! Я ўсё ведаю… Шмат мне аб вас казалi, я вас добра ведаю… А вы ўжо гутарылi там… з iмi… на Савецкай вулiцы?

«I гэны таксама, — падумаў Попутчiк. — Мусiць, гэта нядаўняя гутарка ў ГПУ была бязумоўнай часткай праграмы прабываньня ў БССР…»

А голасна сказаў:

— Але. Мы там шырака гутарылi. Усё высьветлiлася. Усё ў парадку… А ўсё-ткi ходзяць!.. Пасьля апошняе гутаркi я думаў, што ўжо гэта скончана… Ну! Усё-ж ходзяць!

— Ха-ха-ха! «Ходзяць», кажаце. — Ульянаў шчыра засьмяяўся. — Ну, добра, сяньня я буду з iмi бачыцца, пагутару аб вас… Праз пару дзён я буду варочацца ў Варшаву. Праяжджаючы праз Менск, iзноў тут затрымаюся на адзiн дзень. Загляньце тады да мяне. Пагутарым.

Новы савецкi грамадзянiн

На другi дзень Попутчiк ужо не спаткаў на ганку вядомых шпiкаў. Гэтак прайшла пара дзён. Ня бачыўшы за сабой агэнтаў ГПУ, ён цешыўся, што за iм ужо ня сочаць, ня ведаючы таго, што за iм ходзяць больш дасьведчаныя ў сваiм рамясьцьве працаўнiкi.

Аднойчы падыйшоў да яго на вулiцы нейкi чалавек.

— Таварыш Попутчiк! Будзьце

ласкавы пайсьцi за мной… Вас хоча бачыць таварыш Апанскi.

«Маеш табе!.. Дык яшчэ не канец! Яшчэ клiчуць!.. Ну што-ж рабiць! Дык-жа там нiчога благога мяне не спаткае», — падумаў Попутчiк.

— Скуль вы мяне ведаеце, таварыш? — спытаўся.

— О, я вас добра ведаю, — загадкава ўсьмiхнуўся незнаёмы.

Пайшлi ў кiрунку Савецкай вулiцы.

— У чым справа? Цi ня ведаеце, таварыш? — паспрабаваў Попутчiк пацягнуць незнаёмага за язык.

— А скуль-жа я магу ведаць! Я маленечкi чалавек. Мне начальства ня кажа…

— А можа-б, мы зайшлi дзе на чарку гарэлкi, — запрапанаваў Попутчiк, ня трацячы яшчэ надзеi выцягнуць нешта ад гепiстага.

Апрача таго, хацеў чаркай гарэлкi дадаць сабе адвагi, бо нягледзячы на ўвесь свой оптымiзм, падумаўшы, што яго зараз чакае спатканьне з Апанскiм, рабiлася яму неяк млосна.

— Не, не, не цяпер. Вельмi дзякую. Хiба iншым разам. Думаю, што яшчэ няраз спаткаемся. Цяпер таварыш Апанскi на нас чакае.

У ГПУ Попутчiк, як дагэтуль iзноў быў пастаўлены перад аблiччам ужо знаёмых фiгур: Апанскi, Гродзiс, Гендзiн, Карытаў…

— Ну, як-жа-ж вы ўстроiлiся, таварыш? — першае пытаньне задаў Гродзiс.

— Гм… Праўду кажучы, дык яшчэ ня ўстроiўся…

— Ну, як-жа цяпер? Ходзяць за вамi цi ня ходзяць? Ха-ха-ха! — сьмяяўся Апанскi.

— Не… хэ-хэ-хэ… ужо ня ходзяць…

— А вы гэтак непакоiлiся!.. Ха-ха-ха!.. А гэта звычайнае непаразуменьне. Мы забылiся адмянiць стары загад. Гэтулькi ўсяго на галаве, што цяжка аба ўсiм памятаць!

— А як-жа там матуля ваша? Здаволена, што прыехаў сынок? — чула спытаўся Гендзiн.

— О, ведама, мацi вельмi рада. Iзноў зьвярнуўся Апанскi:

— А ведаеце што, таварыш Попутчiк! а там у Вiльнi ну дык жа аб вас напiсалi! Здорава напiсалi!

— Што напiсалi?

— Аб гэтым iншым разам… Скажу толькi, што калi-б вы туды цяпер вярнулiся, ну дык селi-б моцна, на шмат гадоў!

— Чаму? Я-ж нiчога такога не зрабiў…

— Ведаеце што, — сказаў паважна Гродзiс, — мы толькi што перад вашым прыходам акурат аб вас гутарылi, i ведаеце, якая нам думка прыйшла ў галаву? Заставайцеся тутака!..

— Але-ж я вельмi хачу…

— Але, калi хочаце тут застацца i працаваць для беларускай культуры, дык прымайце савецкае грамадзянства. Гэта шмат аблегчыць вам жыцьцё.

Попутчiк праясьнеў:

— Што вы кажаце! Дык-жа аб гэтым я толькi i думаў. Але, кажуць, што атрымаць савецкае грамадзянства вельмi цяжка… Але калi гэта магчыма…

— Ня турбуйцеся. Калi мы гэта захочам, вы атрымаеце грамадзянства без даўгой цяганiны. Зараз я вам памагу…

3 гэтымi словамi ўзяўся за ручку тэлефону i званiў у камiсарыят.

«… Зараз прыйдзе да вас таварыш Попутчiк… У справе грамадзянства… Вы, калi ласка, там усё для яго зрабеце… Не, ня трэба… Бяз доўгай працэдуры… Хутка i проста…»

Выбачайце, — уставiў свае слова Попутчiк, — але ў гэтай справе мне, мусiць, трэба паразумецца з польскiм консульствам… Падаць там нейкую заяву…

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода