Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Галоўнай асобай гэтага вечара быў госьць, Попутчiк. Ён найбольш гаварыў, яго найбольш ахвоча слухалi, яму налiвалi чарку, падавалi закуску. А ён, пад уплывам сымпатычнай атмасфэры, якая вытварылася сярод новых ягоных прыяцеляў, расказваў. Казаў аб тым, якi ён шчасьлiвы, што ўрэшце прыехаў у БССР, як яму было «душна» ў капiталiстычнай дзяржаве, казаў аб сваiх лiтаратурных канцэпцыях, аб спадзяваным прыезьдзе жонкi з дзяцьмi, якiх хацеў узгадаваць у духу савецкiм…

— Попутчiк (дый нiхто, мусiць, з беларусаў) ня ведаў, што гэтай сучаснасьцi, якой ён гэтак захоплiваўся, днi ўжо зьлiчаныя, што ўсе гэтыя «дасягненьнi», уся гэтая беларусiзацыя ўжо нядоўгавечныя. Што пройдзе

ня шмат часу i зьменiцца курс. Пачнуцца «нацдэмаўскiя» працэсы. Людзi на найвышэйшых становiшчах скончаць сваё жыцьцё самагубствам або будуць расстрэлены ў ГПУ. Што вось за гэтую работу, якая цяпер карыстаецца багаславенствам згары i ўсялякiмi грашовымi ды iншымi падтрыманьнямi, гэтыя людзi будуць абвiнавачаны ў «искривлении» нацыянальнай палiтыкi, «уклоне», у контррэвалюцыi, лучэньнi з дэфэнзывай, фашызьме, шпiянажы, збройным паўстаньнi i няма ведама яшчэ ў чым — i, хто не разьвiтаецца са сваiм жыцьцём, як Iгнатоўскi i Чарвякоў,— паедуць на Салоўкi, Туркестан, Нарым — у концэнтрацыйныя лягеры, а хто й шмат блiжэй: грузавiком у Камароўскi лес, дзе атрымае за сваю савецкую лёяльнасьць заплату з нагану.

Попутчiк ня ведаў гэтага.

I, знакам тым, ня ведаў, што дэманструючы сваю беларускасьць i жаданьне працаваць на карысць беларускай культуры ды захоплiваючыся дасюляшнiмi дасягненьнямi, — ён падпiсваў ужо свой прысуд.

А гепiстым усе было ясна, яны ўжо ўсё ведалi.

* * *

Ня гледзячы на ветлую прынуку, госьць пiў вельмi мала.

А ўсё-ткi… не памятаў, як i калi разьвiтаўся з мiлымi гаспадарамi. Ня ведаў, што Карытаў адвёз яго на звошчыку дахаты i давёў да дзьвярэй.

А калi на другi дзень прачнуўся з шалёным болем галавы, раздумваў.

— Не разумею, як гэта здарылася. Дык-жа я ня шмат выпiў. Гэта хiба савецкая гарэлка такая паскудная… Ну, але самае важнае, што жыву… Вось i жыву! А кажуць, што Тэрэшчанку атруцiлi… [4] Ерунда! Мусiць, меў хворае сэрца… Ну, але-ж гэта iхная гарэлка!.. Хай яе!.. Ня думаў, што яна гэтак чалавека разьбiвае…

Попутчiк ня ведаў, што гарэлка тут не вiнавата.

4

Тэрэшчанка Кузьма — вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1922 годзе пераехаў з Заходняй Беларусi ў БССР. У тым жа годзе пры нявысветленых абставiнах памёр. (Заўвага ўкладальнiкаў.)

Таварышы «работают»

Дзеля таго, што дакучаў яму страшэнны Katzen-jammer, Попутчiк устаў даволi позна. Калi, памыўшыся i выпiўшы шмат халоднай вады, выйшаў з хаты iзноў, як штодня, спаткаўся на ганку з вядомымi ўжо яму незнаёмымi тыпамi. Сядзелi на ўсходачках пад ганкам, чакаючы цярплiва на Попутчiка.

— Дзень добры, таварышы! — прывiтаўся з iмi, як са знаёмымi.

— Добры дзень.

— «Работаете», товарищи?

— Хэ, хэ, работаем, товарищ! — адказалi, канфузьлiва ўсьмiхаючыся.

Наагул, далейшая кансьпiрацыя, далейшае «валяньне дурака», ня мела ўжо сэнсу. Шпiёны добра ведалi, што iхная ахвяра пазнаець iх i далей вялi сваю работу ўжо адкрыта, не хаваючыся.

Попутчiк пайшоў Вясёлай вулiцаю ў кiрунку да цэнтра гораду, а таварышы шпiёны ў нязначнай адлежнасьцi назiркам за iм.

Попутчiк iшоў i лаяўся:

— На якога чорта гэтыя гады пруцца за мной?!. Там учора былi гэткiя прыемныя, гэткiя мiлыя людзi… здаецца, што нават пiлi на брудэршафт, а тут… маеш табе!.. iзноў гэтыя два лезуць за мной,

як ценi… Што за чорт!.. Нiчога не разумею… Трэба хiба пайсьцi пагаварыць аб гэтым з Iгнатоўскiм [5] .

5

Застрэлiўся у 1931 г., каб ня трапiць у падвалы ГПУ.

Памыляўся, думаючы, што Iгнатоўскi спаткае яго з адкрытымi рукамi. Старшыня Iнбелкульту [6] прыняў цяпер Попутчiка халодна, як звычайнага нуднага iнтэрэсанта. Попутчiк пачаў жалiцца:

— Што за чартаўня, таварыш! Дык-жа я прыехаў легальна, атрымаўшы савецкую вiзу… Дык-жа «Грамада» мяне добра ведае, могуць за мяне паручыцца… А за мной усьцяж ходзяць. Двох ходзiць… Сяньня выходжу з хаты — ужо сядзяць на ганку i чакаюць… У чым справа? Дзеля чаго гэта? Ажно злосьць бярэ! Парайце мне, што рабiць?

6

Iнбелкульт — Iнстытут Беларускае культуры — папярэднiк Акадэмii навук.

— Цi вы ўжо былi… там… ну, у ГПУ? — спытаўся Iгнатоўскi, паглядаючы пiльна праз акуляры на Попутчiка.

— Але… нядаўна… — адказаў зьдзiўлены Попутчiк.

Няўжо-ж усе, якiя прыяжджаюць у гэтую краiну свабоды, павiнны прайсьцi праз вагонь допытаў ГПУ!

— Ну i што?.. — пытаўся далей старшыня Iнбелкульту.

Памятаючы аб засьцярозе: «совершенно секретно», Попутчiк абмежаваўся толькi агульнымi словамi, ня кажучы таксама нiчога аб учарашняй «товарищеской чашке чаю».

— Нiчога… Усё добра… Я iм усё расказаў…

— Ну? I як да вас паставiлiся?

— Надта добра… Прынялi мяне вельмi добра. Iгнатоўскi задумаўся. Моў разважаў нешта, моў яшчэ хацеў нешта спытацца. Попутчiк дакiнуў:

— Але-ж я прыехаў з багаславенста «Грамады», а Ульянаў маець аба мне вельмi прыхiльныя iнфармацыi…

— Гм… Ульянаў?.. Чакайце!.. Ведаеце што? Учора акурат прыехаў з Варшавы Ульянаў… Едзе ў службовых справах у Маскву… Зайдзецеся да яго. Ён жыве ў «Эўропе»…

— Што кажаце!? Ульянаў у Менску! Ах, як гэта добра! Iду да яго!

— Iдзеце!.. Гасьцiнiца «Эўропа»… Ведаеце, дзе гэта?

— Ведаю… Бывайце!.. Дзякую.

3 Iнбелкульту да «Эўропы» было недалёчка. Як ужо Попутчiк быў на месцы i пастукаў у дзьверы пакою Ульянава.

У апартамэнтах дыплёмата

Ульянава ня было ў пакою. Попутчiк зьдзiвiўся, пабачыўшы тут шмат народу. Былi гэта пераважна маладыя жыдкi i жыдовачкi. Усе, хто чакаў на дыплёмата, сядзелi ўздоўж аднае сьцяны на крэслах, пастаўленых адно пры адным. Апрача невялiчкага столiка, гэныя крэслы былi адзiнымi мэблямi ў гэтых апартамэнтах. Не спадзяючыся спаткаць тут гэтулькi людзей, Попутчiк ня ведаў, што рабiць. Замiж таго, каб усiм агульна пакланiцца, ён падыйшоў да кожнага, падаючы руку на павiтаньне i прадстаўляючыся кожнаму жыдку i жыдовачцы.

I ў той самы момант думаў: «Навошта я гэта раблю? Лiшняе. Дык-жа з гэтымi людзьмi нiшто мяне ня лучыць i, магчыма, што ўжо больш нiколi ў жыцьцi iх не пабачу…»

А яны глядзелi з дзiвам на новапрыбылага ў прызваiтым заходняэўрапэйскiм касьцюме, у белым каўнерчыку на шыi, з цьвярдым фiльцовым капялюшом у руцэ.

Усе iншыя сядзелi ў шапках, зусiм ня думаючы зьнiмаць iх з галавы.

Попутчiк адчуваў сябе тут надта чужым.

У пакоi запанавала цiшыня.

Усе вочы ўглядалiся на Попутчiка.

Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Седьмой Рубеж IV

Бор Жорж
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца