Не кляні, о анёл-абаронца!Вартаўнік маіх спраў, не кляні.І самому мне нудна бясконцаВалачыць мае чорныя дні.У змаганні ганебным няўзнаныІ самому прывабны не разЎ цьмяным дуле кавал алавяны, —Як збавенне і пэўны адказ…Твая ж мова спакусаю поўна,Ты далей паглыбляеш адчай,Але не — не патрэбна… ўсё роўна,Але не — пачакай, пачакай!Дачадзіць і сама гэта свечка,Недалёка сумотны канец:Скончыць смерць падрахунак і спрэчкуІ задзьмухне жыцця каганец.
1926
Перайманне («Ледзь лятункі ўздыхнуць аб каханку…»)
Ледзь лятункі ўздыхнуць аб каханкуІ да сэрца прылашчыцца сум,Ў амазонцы вы выйдзеце з ганку,І
каня патрымае вам грум.Прачакалі трывожнае ранне,Не было і сягоння ліста.Ах, што значыць даўгое маўчанне,А на сэрцы такая слата.І лягчэй у блакітнай паветцы,Дзе жальбуе сумота цішэй,Калі конь, нібы вецер, нясецца,Калі вецер звініць ля вушэй.Імчыцеся вы шпарка палямі,Упіваецца далямі зрок,А наводдалі скача за ваміТонкі грум, шчэ дзіця, дзецючок.Нібы неба, ягоны пагляды,І танчэй, чым у дзеўчыны, пас.Ён пацешыць вас быў бы так рады,Ён маліцца гатовы на вас.Ды, як мовіць, малы неразумны,Што на сэрцы салодка цяжыць.Толькі бровы танклявыя думныІ нямота на вуснах ляжыць.
1926
Прыкляты
Нявесты вусны шчыльна сцяты.Не пасміхнецца жаніху.Але не лічыць сэрца стратыІ верыць даўняму шляху.Апошні тэрмін ўжо на сходзе,І час здзяйснення настае,Гадзіна вешчая надходзе,І вось для верных знак яе.Праз ноч жаніх мячом пазвоне —Хвалёна будзь святое ймя! —І ўчуўшы тупат ад пагоніЗдалёк, за рэчкамі дзвюма.А ўсход ружова-светлы будзе,Скудлачыць вецер пасмы хмар,Калі пры звонаў перагудзеНявесты праяснее твар.
1926
Іронія
Аздобленае ў мудрасць сэрцаСтае, здаволена малым,Дабро жыцця ў найменшай мерцыУдзячнасцю сугучна ў ім.Ды хто ляпей (хоць мо і люта)Нас вучыць шанаваць дары,Як не хвароба і пакута?Як не блізняты — дзве сястры?Шмат дзён ляжаў я непрытомны,У цяжкай немачы слабы,І варажыў мой лёс таёмны,Паўнюткі горкае жальбы.Знясілены, худы, без ежыЧакаў я — стухне воч святло,І дух слабеў на цёмным ўзмежжы, —Але жыццё перамагло.І як не правы ты, Дэкарт!Далі мне есці, я каштуюІ чуюся, што нешта варт:Я ем, і я — ужо існую.
1926
На эміграцыі
Даўно ўжо тыя ж дні й не тыя,І я, патрэпаны, не той.Як жудасна вятрыска вые,Нібы над згубаю маёй.Там за акном глухая восеньІ ноч лягла стаццём глухім.Не ведаю, нашто здалосяІ што пачну з жыццём сваім.Якую дам сабе я радуІ накіруюся куды,Калі віхор гудзе без ладуІ к радасці замёў сляды.Мае пакрадзеныя скарбы —І звонкі смех, і зрок жывы,І дум вясёлкавыя фарбы,І песні — дзе цяпер? Дзе вы?Ад жахаў долі чалавечай,Што не сціхалі на мамэнт,Душа зрабілася старэчайІ апарожненай ушчэнт.Няўтульны мой пакой, бы з дошчакНепагаблёваных труна.Застылым поглядам — нябожчык —Дзіўлюся ў шчыліну акна.Там душыць ноч, як камень муру,Але тугі мацней цяжар.А маладзік — плывец у буру —Кіруе човен свой між хмар.Мне ўсё часцей радзіма сніцца…Там рух і песні аб вясне,Там працы творчая крыніца,Там мо знайшлося б месца й мне?Дый там патрэбна маладое,Ў кім гарту, палкасці не брак,Нашто ж прыдамся, на якое,Спарожнены, разбіты гляк?Убогі стаў я, й страх за тое,Што ўбогасць бачыць госць не госць,І перад рэчамі ў пакоіСутулюся, дрыжу чагосць,Нібы і ім вядомы страты,І бачаць, глянуўшы ў душу,Якой назолай я працяты,Якія думы я нашу.І нават месяц бледна-срэбныСмяецца рогам за акном:— Ты больш нікому не патрэбны,І сам сабе ты цяжаром!
1926
«Летунковасць, нерашучасць…»
Летунковасць, нерашучасць,Мая вясна, твае удаласціДзён плывучых немінучасцьЗмяняе ў лета пэўнай сталасці.Сёння я не той, калішні,З вачыма- ціхімі заранкамі;Вусны ўжо не тыя вішні,Як некалі вясны світанкамі.Юнаку было прынаднаРаскідваць звонка і не лічачы.Сэрца мудрае ашчаднаЗбірае, дробкамі вялічачы.Дзе кахаў нацяк, павеўнасць,Сугучнай збежнасці магутнасці,Дзе
шукаў адно напеўнасць, —Шукаю сёння іншай сутнасці.І дзе біўся, плакаў моўча,Дарма вымольваў з малітоўнікам,Там з мячом іду станоўчаЯ — пераможны — заваёўнікам.Думны з натаўпам на пляцыМой пруткі крок на стромасці,Час упартай, жніўнай працы,Вітаю час мае свядомасці.А калі пяшчот прынадстваМне блісне ў будняў сцюжнасці, —Гэта васілёк юнацтваНа слуцкім пасе кутай мужнасці.
1926
Перайманне («Запытаў я морскі хвалі…»)
Запытаў я морскі хвалі:— Дзе пазбыцца думак хмурых?І ў прыбой яны сказалі— Радасць — толькі ў бурах!Запытаў я ветра ў полі:— Адкажы мне, калі можаш,Як пазбыць жыцця нядолі?І пачуў: «Змагайся — зможаш!»Запытаў я ў небе Сонца:— Як рассеяць змрок імглісты?Не прамовіла мне Сонца,Ўчула ж сэрца: «Будзь агністы!»
1926
«Каму жыццё — атруты келіх…»
Каму жыццё — атруты келіх.Хто спанявераны, як я,Хто ўжо не сніць аб далях, беляхПад ветру свіст і шум былля;Каму спакой душы няшчаснайНездавальнення точыць крот;Каму дакучыў жонкі ўласнайНа ўласным ложку пешчаў мёд.Каму распачна ноч пустуюСпакусным смехам цешыць сук;Каму ўсё роўна, бы якуюСціскаць пярсцёнкам млявых рук;Хто сэрца — поўную амфору —Нясці стараўся й не данёс:Хто патаёмных мукаў хворуГаіў расою ночных слёз;Хто душу чорную, як вугаль,Злачынствам цешыў і крывёй;Хто п'яніца, разбой, зладзюгаЗ мізэрнай, дробнаю душой;Каму распусты жах прынадны,Хто гора топіць у віне, —Маім абдоймам тыя жадны,Прыходзяць тыя да мяне.Я ўсіх вітаю ветла, рада, —Хто б ён ні быў, хто ён ні ёсць, —Мае жаночыя прынадыЗа плату мае ўсякі госць.Я імітую ім каханне,Ім не суджонае праз лёс,Нясмелыя дзяцей спатканніІ палкасці глухі наркоз.Змушаю верыць мімаволіІ жар збуджаю малады,Сама няўзрушная ніколі,Сама халодная заўжды.Ў душы адзін, адзін лятунак,Глыбока схованы на дне, —Далёкі, любы мой пястунак, —Той, хто кахаў калісь мяне.Які не смеў, не смеў ні разуСвае мне пешчы дараваць,Якога мела за абразуЎ дзявочых думках цалаваць.Цяпер і ён такі ж прапашчы,Ланцуг жыцця цягае ледзь;Ніхто, ніхто яго не лашчыць, —Лёс прысудзіў яму гібець.Цяпер, як кожны ён, як кожны —Будынак знішчаны, пусты;Час папаліў усё, што можна,З кута прыбраў абраз святы.Ды сэрца сніць пад шум асенні,І сну мне не мінуць таго,Ў маім найбольшым паніжэнніСустрэну незнарок яго.У сэрцы будзе боль і горыч,І мы два целы, дзве труны,Мы рукі сціснем, ляжам поруч.І аб мінулым будуць сны.Як вербалозы нікнуць веццем,Так нізка схіліцца ўспамінНад нашым страшным ліхалеццемІ над капцом далёкіх днін.
1926
«Не складаць мне болей песняў…»
Не складаць мне болей песняў,Не будзіць у пушчы рэх,Перад сонцам напрадвесніНе рассыплю срэбрам смех.Стала госця ля парогу,Белым вабіць рукавом:— Выйдзі, любы, у дарогу,Новы дам начлег і дом.Пашкадую дарагога,Суніму ягоны боль,Толькі слухацца дазволь,Ледзь схіліцца мне дазволь.Што ж, спакойны і гатовы,Я й адклікнуўся на кліч,Адчыню дзвярэй засовыЯ без радасці, без мук.Ў невядомую пуцінуНемаведамы парогПерайду…Без клапот і без трывог.Толькі, госця, няма веры,Не мані, не абяцай:Я зямныя бачыў мерыІ зямны я ведаў рай.
1926
Цяжэй ланцугоў
Цяжэй ланцугоў летуценні,Іх знішчыць мне сіл не прымець.Як вязень у доўгім вязенні,Ўтаміўся я песняй звінець,Як горыч атруты пякучай,Як тонкая злая страла,Так горкая радасць сугуччаўСмяротна мяне працяла.І вось ужо блытана споведзьЗаўсёды хвалюе ў грудзях,І нельга няшчыра прамовіцьУ верша нязвязных радках.І вось ужо ў дзеях, і чынах,І справах будзённых, людскіхЯ ўзрушаным сэрцам няўпыннаШукаць хараства не прыціх.І сэрцу не ймецца, што трэбаХаваць аб высокім тугу,І родныя кветы і небаНіяк раскахаць не магу.І блізкае гэтак далёка,Са мной не па сіле цяжар, —Як вецер дыхлівы, жарстокаСмяецца мне розум у твар.