Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

V

Памятаеш ты помны той вечар? (Я яго захаваў назаўсёды.) На трывогу здзічэла дзьмуў вецер, І крывавілі раны заходу, Нібы волата сэрца прабіта І крывёй яго неба заліта. Я казаў аб зямным бытаванні… О, так горкай свядомасці мова! О духота, глухія ўспрыманні! Яно грукае, цяжкае слова, Як віхура аб шыбы, завейна, Як цвікі да труны, безнадзейна. Вечар доўгі згараў хварабліва, Доўга падалі словы-каменні, Ты ўважала спакойна й маўкліва І няўзрушна была у цярпенні. І як сціх я, была бестрывожна, Як шляху свайго пэўны дарожны. Падышла і схілілася: «Годзе! Супакойся, маё небарача, Гэта толькі тваё ліхагоддзе Усміхнулася дзіка й лядача». Ціхамірнага часу над намі Спеюць
радасці светлымі днямі.

VI

Маіх надзей вясёлых кветы Паталі з горыччу на дне У бурным, як юнацтва леты, Ў глухім віне. І вось, здаволены сабою, Здаволіў я маю душу, І ні збавення, ні спакою Я не прашу. Няхай для іншых сны аб шчасці, Няхай збаўляюцца, чым хоч, Віно — мне ўцехай у няшчасці І маткай — ноч. Нашто ж хадой прыйшла ўрачыстай, Нашто ты, светлая, прыйшла Ў сваёй апратцы снежна-чыстай Ў прытулак зла? Ты ззяеш яснасцю і светам, Тваё няўхільна хараство. Нашто ж табе піяк адпеты І гэткі во? Нашто хвалюеш і трывожыш? Нашто заве пагляд святы? Ў жаноцкай кволасці што можаш, Што можаш ты? Нашто спяваеш так высока? Аб недасяжным спеў нашто? Перад прысуду страшным вокам Ці ўстоіў хто? Нашто спынілася на шляху Маіх трывог, маіх завей? Зямных загуб, зямнога жаху Ці ты дужэй?

VII

Ледзь знаёмы пачуецца гук, І туга, і хаўтурнае змоўкне галошанне. О лілеі пяшчотныя рук, Мая радасць і дзень уваскрошання! Спадзяваннем апошнім ты так неспадзевана Зазіяла ў маёй цішыні. А я думаў, што ўсё пераспевана І даспеваны гэтыя дні. Варажы ж, варажы невымоўнае бачанне! Мне звінець і звінеці мацней. Будзе ноч немінучая — страчанне Тваіх рук незраўнаных лілей!

VIII

Няма збавення Апроч пекнаты. Ў маім маленні Адзіная ты. Адной між дзеваў І верных жанок Высокіх спеваў Адвечны зарок! Прамень світання І сонечны госць, Людзей вітання Ты вартая ёсць! О, будзь хвалёна, Вялічана будзь! — Табой збавёны Не вызнае жудзь. Малю й гукаю Ў няўхільную сінь: — З тугой адчаю Мяне не пакінь! Ў баі жыццёвым Адвагі прыдай, Надзеі словам Мяне прывітай. Пакліч павеўна І радасць разлі, Дазволь мне пэўна Ступаць па зямлі.

IX

Калі змрочнасць ахутвае цьмяная Ціхавейнаю хусткай утомы І рука яе, ў суцень прыбраная, Зацірае ўсе рысы й зломы; І калі цішыня нерухомая Заплятае на сон свае косы І на кветках красой невядомаю Заблішчаць пераліўныя росы, — Я хачу вам сказаць далікатнае, Што, як вашы лятунні, - люботна Уздыхнуць і згадаць невыдатнае, Што гучыць без тугі, бесклапотна. Як дзяцінства гады незваротныя, Тыя гукі, што родзяцца ў цішы; Як вады плюскатанні пяшчотныя, Чараванне тых слоў закалыша. І ушчэнт закаханасці поўныя І таго, што не выкажаш мовай, Мы пяройдзем мяжу ў невымоўнае, За рубеж чалавечага слова. Блізасць гэткая шчэ не запісана, Хоць для сэрца ад веку радзіма. Немагчымасцю сэрца ўкалысана, Немагчымае блізка й магчыма; Калі росы, як пэрлы срабрыстыя, На лістках і на травах так густа; Калі змрочнасці ціхай празрыстая, Легкавейная, кволая хуста; Калі мяккасцю фарб незвычайнаю Задрамала лагоднасць над светам; Калі сувяззю вечара тайнаю Ноч суточана з днём яснакветым.

X

Апошнія косы, Халодны — «бывай!» Пасеялі росы І зніклі за гай. Як сум без імені, Па твары зямлі Пабеглі паўцені І смугай ляглі. А ноч, чараўніца, За днём па сляду, Далёкай зарніцай Мільгнула — «іду». Ад сонца цалункаў Зямелька
п'яна,
І змрок падарункам Прыняла яна.
І радая ночы, Што паліць агні, Ледзь чутна шапоча: «Вазьмі, палані!» І тайнасць прасторы Завесіць імглой, І дальнія зоры Засвецяць над ёй…

XI

Ў прыродзе так светлы Змярканне й рассвіт, Так просты, так ветлы Спатканне й развіт. А нам з табой смутна Ў каханні сваім, І радасць магутна Не ўзлеціць над ім. Палючы і хмуры Агонь нас апёк, І палкасць натуры Хавае наш зрок. «Умерці» — мы тоім Ў глыбі нашых воч. «Умерці абоім У гэтую ноч». І моцы жадання Асіліць не нам; Ахвяру змярканню Людскую аддам. Хоць спуджаным будзе Крык з вуснаў тваіх, Як любае грудзі Прытуліць жаніх. Зашэпча прастача Шаўкоў тваіх бель, І будзе гарачай І душнай пасцель. А белая рожа У пасмах валос Самоты не зможа І звяне без слёз.

1924–1925

Да Персі Шэлі

I

Сваё жыццё паклаў на шалі, А будучыня — цёмны лес. Згадаўся думцы кволы Шэлі, Ягоны светласпеўны лёс… Іду няроўным, хібкім крокам, За мной пануры іншых рад, І боль на сэрцы крука крыкам, І фарбіць горкім смехам рот. Пажарам спаленыя далі, І над мінулым чадны дым… Хто ж верыць шчэ кахання долі? Хто ж захаваў з нас яснасць дум? Яго ж праз век нязменны белі, Ён для народаў ясны сон. І я ім палагоджваў болі, Я — год жахліва-шалых сын… Дзіцяча-мудры, кволы Шэлі, Дажджом блакіту сэрца злі, Майго жыцця гайдае шалі, Рагочучы і мсціва-злы.

II

Як магло бы дзяўчо без люстэрка Кволых вёснаў пазнаць хараство? Што было б к параўнанню ёй мерка І прыбрацца было б якаво? Ці Нарцыс ганарыўся б з уроды, Ці дазнаўся б ўладарства свайго, Каб не светлыя ціхія воды, Што адбілі ў глыбінях яго? І струна, каб не роднае рэха, Каб не гэты ўзрушаючы гук, Ці дрыжала б салодкай уцехай, Ці гаіла б нястрыманасць мук? І ад багны, ад рудага зрэб'я Ці лілея б цягнулася ўвыш, Каб не сонца прыветнае ў небе, Не святло яго ў зяблую ціш? І куды б мае думкі ляцелі, І над ставам схілялісь якім? Што пазнаў бы ў нябесным касцеле, Каб не ўверыўся песням тваім? О, чароўнасць! О, сонца! О, Шэлі! О, ні з кім не зраўнаны, ні з кім!

1923–1925

Альбігоец

Прыйшоў ка мне той, раскрыжованы, здань, Што сном несмяротнасці мучыць стагоддзі, Быў твар яго ясны, як летняя рань, І йшоў ён, як дзень светлакосы прыходзе. Пастукаў: «Каханнем сваім надары!» Ды толькі стрывожыў у сэрцы дакуку. Штурхнуў я праклёнам яго па твары І высыпаў лаянку ў руку. «Ізноў ты гукаеш? Манюка, ізноў?! Ды маем тваіх абяцанак даволі. Збавенне суліў ты, збавенне людзёў, А ў нас, як адвеку, пакута і болі. Пакінь, не дратуй мяне! Ў чорнай душы Нянавісці келіх хвалюе няўпынны. Ты зло — дабрадзейнасць маю — не глушы! Хвалюся — я дрэнны, я злосны, злачынны! Высокае праўды й збавення твайго Дарожай зямля мне з грахом і аблудай. І шчасней ад раю і ўцехаў яго Мне ночы з апошняй паскудай. Мой востры за працай не хібіць штылет, І, славай крывавай, разбойствам вядомы, Я ўсенькае нішчу, дзе толькі твой след, І чыну свайго я свядомы! Паслухай! Святое у справах тваіх Даводзіць мой сум, маё гора к адчаю. Дарэмныя ружы ад ранаў святых, Дарэмны твой шлях крыжавы — пагарджаю! Якая пацеха — другое жыццё? Пацеха нябескай заплатай даброты?.. Як смерць, неадлучна мае пачуццё, Мой рогат з авечае цноты. Не хочу нябёсаў!.. Людскога ты — кат! Ў цябе мая ярасць і злосці каменні, Я — багна, смурод; я поўзаю — гад, — Цябе ж праклінаю ў маім паніжэнні! А можа, блюзнерства даруеш? А мо?.. Ты, поўны пакоры, кахання без зыску. Ды толькі нашто мне здалося. Дармо! Плюю табе ў ціхую пыску!» А ён усё тут, і ўжо ява, не здань, Што сном несмяротнасці мучыць стагоддзі, І твар яго ясны, як летняя рань, Як вечнасці дзень, што гарыць, не праходзе.
Поделиться:
Популярные книги

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас