Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Сенатар? Пралат?

— Не, паэт, вялікі паэт, — шырэй заўсміхаўся гаспадар, адчуўшы, што прозвішча Каханоўскага нічога госцю не гаворыць.

— А, паэт, — Талочка нібы нешта ўспомніў. Потым перавёў позірк на заслоненае акно. Праз шчыліны ў аканіцах прабіваліся тонкія струменьчыкі сонечнага святла. — Нашто марнаваць алей? На дварэ ўжо даўно дзень!

— А мой ты чалавеча, гэта ж я з ночы. Крывасмокам радкі гнаў. Паганая работа! Адчуваеш сябе, як шматдзетны бацька, што ўжо згубіў смак да занятку свайго. І каму гэта трэба… Зараз, цане! Зараз упушчу святло.

Гаспадар кінуўся да акна, адкруціў штабу, вызваліў прабоі. І аканіцы,

ціха ІІаскрыпваючы, расчыніліся, глуха ўдарыліся аб сцяну.

«Няўжо яму самому гэтыя жалезы ў галаву прыйшлі? — з зайздрасцю падумаў Талочка. — Трэба будзе ў Сяржантах такія аканіцы зрабіць». І першы раз адчуў да гаспадара нейкую павагу.

Гаспадар жа, не звяртаючы больш аніякай увагі на хамаватага госця, застыг ля акна з пісьмом у руках. У вачах усё сеялася, злівалася ў адно. Таму аркуш трымаў ён каля самага носа.

Паступова з шэрасці сталі праступаць асобныя літаркі, словы. Яе словы:

«Добры мой Уладзіславе!

Я разумею, што пасля ўсяго таго, што здарылася, пасля таго болю, які я прынесла Табе, я не маю ніякага права пісаць. І тым не меней пішу, бо справа, з якой я цяпер да Цябе звяртаюся, датычыцца не толькі мяне ці Цябе, але і Тваёй улюбёнай Літвы, яе гонару, яе добрага імя.

Сёння з-пад Белага Стоку, з Польшчы прыязджае сюды адна важная персона. Хутчэй не так важная, як багатая. І ён можа даць грошы і зямлю на нашу справу. Дурны ён, як бот майго былога антрэпрэнёра Пфайфера. І Літву ён уяўляе глухім мядзведжым краем, дзе ва ўсіх каўтун на галаве, а мяса ядуць сырым, ірвучы на кавалкі рукамі. З усёй Літвы чамусьці (пішу «чамусьці», бо ён сапраўды тупы, як разяўлены бот) паважае толькі Цябе. І, выбіраючыся сюды ў гасціну (гаспадар Анеліна, дзе я цяпер жыву, яго далёкі крэўны), ён палае адной надзеяй пазнаёміцца з Табой, пабачыць Цябе. Вядома, яго трэба было б спярша правучыць, збіць беластоцкую пыху. Адным словам, учыніць з ім штуку, якую толькі Ты можаш тут учыніць, Уладзіславе. А потым праявіць да яго традыцыйную літоўскую сардэчнасць. Даказваць, што Літва — не такі ўжо дзікі край, як ён сабе ўяўляе. І што дзеля яе варта пайсці на матэрыяльныя ахвяры.

Паўтараю: ён для мяне ніхто і Ты не маеш ніякай падставы быць зайздросны. Але ён багаты і мае ўплывовых знаёмых, якія да яго прыслухоўваюцца. Ён свецкі леў і таму можа сфарміраваць пажаданую думку пра нашу Літву і агульную справу. Урэшце, ён можа паўплываць на маю далейшую артыстычную кар’еру.

Я адчуваю, што, прачытаўшы гэты ліст, Ты будзеш мяне праклінаць. Але перш, чым адмовіць, улічы ласкава, што гэта мая апошняя просьба да Цябе. Апошняя і самая важная. І ўспомні ўсё тое добрае што ў нас было. Успомні наш прытулак у Вільні. Успомні, урэшце, Познань.

Госць гэты будзе ў Анеліне дзесьці пасля абеду. Па яго ўчора паслалі ў Вільню арандатарскую тарадайку. Другой прыстойнай павозкі ў Анеліне няма. Таму (выбач, Уладзіславе, яшчэ раз літасціва выбач) прыйдзецца Табе запрэгчы ўласнага Пегаса (ён жа Баранавалока) і з’явіцца сюды перад абедам. Дарогу пакажа анелінскі арандатар Талочка, які і ўручыць Табе пісьмо прама ў рукі (разумею, які падняўся б вэрхал, калі б яно траціла Паўліне). Ён не лепшы спадарожнік, але знайсці іншага не ўдалося».

Гаспадар

адарваў вочы ад ліста і глянуў на Талочку, які нерашуча круціў у руках драўляную табакерку: закурыць ці не?

«Эге, міленькі! Аказваецца, ты таксама арандатар! Нягледзячы на герб Паўкозіч… Каб я ды з такім панам яшчэ ўсю дарогу пакутаваў? Нізавошта… Аднак жа што там у канцы ліста?»

«Я разумею, Уладзіславе, што мінулага ўжо не вернеш, не ўваскрэсіш. Але добрую памяць пра яго захаваць трэба. Мінулае, як і чалавек, памірае двойчы: першы раз, калі яно канчаецца, і другі раз, калі яго забываюць. Дык вось: мінулае павінна нас не толькі апякаць болем і сорамам, але і саграваць у не лепшыя часіны, якія наступаюць

І апошняе. Я ўжо зусім не тая, якой была. Знайшла сябе, знайшла сэнс свайго быцця. Замольваю грахі, імкнуся адкупіць іх праз добрыя справы.

Пры сустрэчы пагаворым падрабязней.

Галена Маеўская».

Божа мой! Каб такое пісьмо ды прыйшло з год назад, калі ён сам слёзна прасіў яе не абрываць сяброўства, — сканаў бы ад радасці, ад прадчування новай сустрэчы, новай асалоды! А сёння? Ніякай радасці. Толькі прыкрасць: няўжо цяпер, калі крыху вярнуўся спакой у сэрца, а пяро ў рукі, калі Паўліна, забыўшы пра ўсё, пачала пра яго клапаціцца, як пра малое дзіця, — няўжо цяпер зноў пачынаць усё спачатку?!

— Ну добра, — загаварыў гаспадар, дастаючы са стала пачак цыгар. — А калі б я выпадкова не аказаўся ў Барэйкаўшчыне? Што тады рабіў бы мой госць са старадаўнім гербам Паўкозіч?

Кпіны ў голасе, здаецца, не было. Толькі канстатацыя факта. Таму адказ Талочкі прагучаў даволі натуральна:

— Калі б я тут пана не сустрэў, мне было сказана, падкрэсліваю, не загадана, а сказана, шукаць пана ў Вільні. У доме Бабятынскага на Батанічнай вуліцы. Насупраць Каралеўскага млына.

«Божжачка мой! — зварухнулася адчайная думка. — Галена ўжо ведае мой новы віленскі адрас… Што было б, калі б пісьмо прывезлі туды! Паўліна нутром адчула б, ад каго яно, і зноў пачаліся б слёзы».

Голасна ж гаспадар, сілячыся быць абыякавым, спытаў:

— Пану сказалі… Хто?

— Пан Яцак Ляшчынскі, гаспадар Анеліна.

— А кім жа даводзіцца пану Ляшчэўскаму, прабачце, пану Ляшчынскаму тая пані, што пісала гэты ліст?

— Не ведаю. Мусіць, не жонкай. Пан Ляшчынскі прызнаўся днямі, што ўсё жыццё прабывае ў свабодным стане. І не сваячка, бо ўсіх сваякоў пана я знаю навылёт.

— Калі ж пані Галена прыехала да пана Ляшчынскага? Учора? Заўчора?

— Не, яны прыехалі ўсе трое яшчэ на тым тыдні. У самым канцы сакавіка. Прыехалі з Варшавы. Праз Вільню.

— Трое? Хто ж трэці? Дзіцё?

— Не, дзяўчына, Марыся Пілятоўская. Пан кажа, што гэта дачка яго стрыечнай сястры з Украіны. Але я ў гэтым дужа сумняваюся.

— Чаму? — гаспадар ухапіўся за гэтыя словы, як тапелец за кінутую дошку. — Думаеце, што яна каханка пана Ляшчынскага?

— Я нічога не думаю, — насупіўся Талочка. — Пра сваіх гаспадароў я наогул нічога не думаю.

— Наколькі я меў магчымасць зразумець, вашмосць з’яўляецца аканомам у пана Ляшчынскага, — падкалоў гаспадар госця. — Мы, так сказаць, калегі па фаху. Ну то от, давайце на гэта каляжанства закурым.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8