Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Дадай сюды Вінцэся Каратынскага, ранейшага сакратара Сыракомлі. Калі ў Вільню прыязджаў Аляксандр, ён надрукаваў беларускі верш «Уставайма, браццы, да дзела, да дзела». Разам з літоўскім вершам Акялайціса гэты твор уклалі ў выдадзены Кіркорам альбом і паднеслі імператару.

— І што? П-прачытаў па-беларуску?

— Не ведаю. Затое на Кіркора напалі львоўскія і кракаўскія патрыёты на чале з Уейскім. Пачалі крычаць: здрадніцтва, угодніцтва! Адкуль ім зразумець, што і Кіркор і яго сябры ставілі перад сабой высакародную мэту: звярнуўшы ўвагу цара на патрэбы краю, дабіцца дазволу на адкрыццё універсітэта. Ды ў вершы Каратынскага і не было нічога падданніцкага — толькі скарга на неўрадлівы пясочак, цёмную святліцу, на тое, што раса выядае вочы. І яшчэ вера ва ўзыход сонейка, наступленне лепшага дня…

— Мне здаецца, што гэты верш быў

задуманы як п-правакацыя: маўляў, твайму бацьку, Мікалаю Першаму, не падабалася нават само слова «беларускі», а вось ты, яго сын, новы божы п-памазаннік, чытай верш на гэтай беларусінскай мове! Прызвычайванся да думкі, што яна існуе, як і с-сам народ.

— Вось іменна! А іышыя таго не зразумелі. І цяпер не разумеюць — нападаюць на кіркораўскі «Кур’ер», патрабуюць, каб ён ледзь не выступаў супраць цара. Забываюць, дурні, што гэта ўсё ж легальнае, падцзнзурнае выданне. Закрыюць «Кур’ер» — не будзе нічога. Сэрцам зразумеў гэта, бадай, адзін Сыракомля. Сам Сыракомля ў альбоме не ўдзельнічаў — спаслаўся на хваробу ці на паездку ў Познань. Але і не асудзіў удзельнікаў. Напісаў верш «Сахар-мароз», дзе высмеяў патрыётаў, якія паверылі, нібы віленскія пісьменнікі былі шчырыя… Вось і цяпер, нягледзячы ні на што, Сыракомля зноў працягнуў Кіркору руку дружбы, публікуецца ў яго «Кур’еры». Праўда, вершаў не друкуе, толькі прозу.

— Не друкуе? Ці не піша зусім?

— Можа, і не піша. За апошні час па руках хадзіў толькі адзін яго верш — «Смерць салоўкі», Пасадзілі птушку ў клетку, прывезлі ў горад. І яна не вынесла шуму, туркатання колаў па бруку, загінула з тугі па свабодзе… Алюзія тут досыць празрыстая,

— Яго б вырваць з гэтага здранцвення. Далучыць да справы! Няхай паехаў бы па гарадах толькі з адным гэтым вершам. Уяўляю, як гэта садзейнічала б кансалідацыі ўсіх аднадумцаў!

— А хто вырве? Я? Ты? Мы нават не ведаем, дзе цяпер знаходзіцца гэты божы салоўка. Занадта даверлівы ён — як дзіця. На розныя кручкі паддаецца, забывае, колькі іх ужо праглынуў, Кожны цернь яго балюча коле — і тады шукае ўцехі ў абдымках Бахуса або Венеры… Не, тут патрэбна нейкае ўзрушэнне, нейкі катарсіс. Дарэчы, ведай, Канстанціне, што ён таксама спрабаваў пісаць на беларусінскай мове. Я маю на ўвазе верш «Добрыя весці», якім ён у 1848 годзе вітаў рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе.

— Тым болей ён быў бы для нас к-карысны! Уяўляю: Сыракомля, з яго талентам, з яго папулярнасцю, чытае беларусінскія вершы ў Свіслачы! Ці ў Г-гародні!

— І тут ён быў бы годным пераемнікам філаматаў. Думаеш, чаму я цябе прывёў у гэтыя муры? — пасля некалькіх кругоў вакол царквы Звяждоўскі спыніў Каліноўскага перад уваходам у трохпавярховы прысадзісты будынак. — Вось тут, у ператвораным на турму базыльянскім кляштары, не ведаю толькі, у якой цэлі, гісторыя гэта высветліць, сядзелі, чакаючы суда, філаматы і філарэты. Міцкевіч, Чачот, Зан, Малеўскі… Зачынальнікі той справы, якой мы цяпер служым. Дык вось, філаматы любілі на сваіх зборнях, асабліва тут, у турме, чытаць і слухаць беларусінскія, ці — як яны ‘іх называлі — крывіцкія вершы, спяваць тужлівыя мужыцкія песні. Пра дзікіх гусей, пра цяцеру… Потым эстафету з іх рук пераняў Франц Савіч, паплечнік Канарскага, замардаванага тут, у Вільні. Я чытаў верш Савіча, дзе паляшук, а сам Савіч быў з Палесся, з-пад Пінска, звяртаецца да літвіна і валынца з заклікам падаць рукі — сабе на згоду, а царам на згубу.

— Добра было б узяць той верш і надрукаваць! — вочы Каліноўскага загарэліся і тут жа патухлі. — Аднак няма дзе, няма друкарні.

— Друкарня ёсць! — зашаптаў Звяждоўскі. — Ёсць у нас друкарня. Адзін студэнт прывёз з Пецярбурга. Толькі трэба вывезці яе ў лясы, знайсці надзейнае месца, надзейных людзей.

— Я — знайду! Слова г-гонару даю, што знайду! Каля сваёй Якушоўкі!

— Не цяпер пра гэта гаворка. Іншым разам. Затрымаліся мы з табой, — сцвердзіў Звяждоўскі, глянуўшы на кішэнны гадзіннік. — Вернешся з Анеліна, тады і памяркуем, што і як.

— І ўсё ж з гэтым Анелінам не так проста. Гэта не горад, дзе лёгка знікнуць, а вёска, усё навідавоку; Маеўская да нейкага прыехала, у маёнтку ёсць гаспадар. Што я скажу яму? Чым растлумачу сваё нечаканае з’яўленне? А можа, і заначаваць прыйдзецца.

— Сапраўды загвоздка! Хто там гаспадарыць, не ведаю. Гаварылі мне адно, што ён мае дачыненне да жалезнай калеі. Будаваў яе ці будаваць збіраецца.

— Тады я перадам прывітанне ад нашага Малахоўскага, — усцешыўся Каліноўскі. — Не можа ён яго не ведаць.

А калі гэта не паскуткуе, скажу, што прыехаў, каб наняцца на чыгунку на работу. Правазнаўцы ім таксама патрэбны.

— Ото ж то! — ухваліў Звяждоўскі. З базыльянскіх муроў яны зноў выйшлі на тлумную вастрабрамскую вуліцу.

— Застаецца адно: як дабрацца туды. Пошта па Чорнаму тракту наўрад ці ходзіць. Прыйдзецца наняць балагола.

— Не прыйдзецца, — Звяждоўскі задаволена паляпаў субяседніка па плячы. — Я ўжо зрабіў адпаведныя распараджэнні. Вяртайся ў гатэль, а праз паўгадзіны да яго дзвярэй будзе пададзена брычка. Нічога не пытаючыся, вазьмі ў фурмана лейцы — і едзь. Каля Росаў, праз Паплавы, Гуры. А там — прама. У Анеліне ўсё рашай сам, у залежнасці ад людзей і акалічнасцей. Ну, шчасліва! І… не губляй розуму, пабачыўшы баламутную паню Галену.

— За гэта можаш не хвалявацца. Хутчэй я ёй узбаламучу галаву… Ды гэта ўсё жартачкі. Ну, я пайшоў. Да сустрэчы, да заўтра. Дзе мне загадаеш цябе шукаць?

Звяждоўскі задумаўся:

— Можа, заўтра, гадзін у шэсць вечара на тым жа месцы… Хаця не, не выйдзе. Лепей а сёмай гадзіне ў Вастрабрамскім касцёле. Не так кінецца ў вочы… Яшчэ раз — бывай!

Каліноўскі падаў руку на развітанне, падаў неяк дзіўна, выставіўшы ўперад указальны палец і сціснуўшы ўсе астатнія — і тут жа спахапіўся:

— А якім чынам акторка паверыць, што я — гэта я?

Сумеўся і Звяждоўскі:

— Сапраўды, ледзь не забылі пра галоўнае. Ты скажаш; люблю Вільню, сталіцу Гедыміна. А яна павінна адказаць: так, узаемна!

— А сваё прозвішча я абавязаны ёй назваць?

— Не, гэта не абавязкова.

* * *

У тую раніцу пазней за ўсіх у Анеліне ўстала Марыся. Спачатку яна доўга ляжала пад пуховым пярнатам у лёгкай дрымоце, чакаючы, пакуль звычна пакліча на першае набажэнства кляшторны звон. Не дачакаўшыся ж яго, здзіўлена расплюшчыла вочы і замест паўкруглых шэрых скляпенняў пабачыла над сабой нізкую блакітную столь з памаляванымі на ёй белымі воблачкамі, з-за якіх выглядалі ружовыя анёльчыкі — дзіўныя нейкія: з крылцамі, але і з недарэчнымі лукамі ў пухленькіх ручках. І тут жа ўспомніла, што гэты маёнтачак, куды яе нечакана прывезлі, таксама называецца Анелін. А ўспомніўшы, здзівілася, што на той палавіне не чуваць галасоў ні дзядзькі, ні цёткі. Дзіўныя ўсё ж яны людзі: доўга і часта — нават пры ёй — шэпчуцца. Ён паглядае на яе неяк пяшчотна. У яе ж вачах часам успыхвае незразумелая ненавіснасць. І адкуль толькі ўзяліся гэтыя людзі? Доўгі час сёстры-законніцы ўбівалі ёй у галаву, што ў яе нікога няма — ні бацькоў, ні блізкіх крэўных, што нікому яна на свеце не патрэбная і таму павінна стаць выбранніцай, улюбёніцай самога пана Езуса. І раптам — з’явіліся, апранулі ва ўсё новенькае, прывезлі сюды, дзе ўсё незразумелае і чужое. Чужое? Марыся гатова была пабажыцца, што ніколі ў Анеліне і ўвогуле ў гэтых ваколіцах не была. Але чаму ж тады яна разумее, што гавораць паміж сабой тутэйшыя мужыкі, сабраўшыся вечарам каля хаты для чэлядзі?! Нешта глыбока затоенае ўсплывае тады ў памяці і не можа ўсплыць. Нейкая цёмная хата, дым, што шчыпле вочы, асобныя словы…

Уставаць не хацелася, і Марыся працягнула руку да століка, прыкрытага зверху надтрэснутым кавалкам мармуру, узяла часопіс, куплены ёй па дарозе ў Вільню. Дзядзька тады яшчэ сказаў, што цяпер ёй абавязкова прыйдзецца вучыць рускую мову, бо на Літве без яе, у адрозненне ад Варшавы, ніяк не абыдзешся. Потым, ужо ў Анеліне, настойліва паказваў новыя для яе літары. І цяпер яна ўжо магла павольна прасілабізаваць: «Иллю-стриро-ванный се-мей-ный ли-сток». Але далей чытаць не хацелася, і яна пачала разглядаць малюнкі. На першай старонцы красавалася жанчына з кнігай на каленях і з пяром у руцэ, а ўперадзе ўзвышаўся пастамент са скульптурай рагатага быка і аголенай жанчыны, што напаўляжала на яго спіне… Марыся сарамліва адвяла погляд: законніцы казалі, што паказваць плоць — гэта пякельны грэх, і заўсёды патрабавалі, каб сукенка была зашпілена на апошні гузік. А тут — бессаромна прыгожая аголенасць. Яна настойліва прыцягвала, вабіла і вабіла погляд. І Марыся злавіла сябе на думцы, што і яе цела, мусіць, не менш прывабнае, чым у той, на вокладцы, і нават уявіла сябе ў яе постаці. Але тут жа спалохана перагарнула старонку. Там былі новыя малюнкі: дзівосныя ледзяныя горы, невядомыя дрэвы і звяры, палацы з белымі калонамі. Невядомы прывабны свет, аб існаванні якога яна там, у кляштары, нават не падазравала.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Восхождение Примарха 3

Дубов Дмитрий
3. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 3

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2