Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Талочка аслупянела глянуў на замежную цыгару коштам, напэўна, з паўрубля, але з гонарам адмовіўся:

— Не, я такіх не куру. Лепш скаштуйце маёй табакі, яна прама з Парыжа. Учора мне скрыню прывезлі, — Талочка паспешліва скруціў самакрутку, прыкурыў ад працягнутай сярнічкі, якую гаспадар запаліў, чыркнуўшы па аконным шкле, нервова зацягнуўся. Ад смуродлівага дыму гаспадар глуха закашляўся.

— А міленькі ты мой, а каб ты жывы быў, яно і чуваць, што з Парыжа!

Але Талочка і не думаў бянтэжыцца. Ішоў у наступ:

— То я хацеў бы спытаць у калегі па

фаху, ад каго ён арандуе такую няўродзіцу. І колькі плаціць арэнды.

Але, о дзіва, гаспадар ахвотна пагадзіўся:

— Сапраўды нішчыміца! Нават горшая, чым калісьці ў Залучы. Чужое поле, чужое неба, чужы вецер… Нават салаўёў для натхнення няма. Адзін скаўронак прыляцеў, дык і таго ўчора наш чорны кот кіпцюрамі задзёр… Каб не магіла бацькі, нічога мяне гут не трымала б! Што ж датычыцца панскага пытання, то ніякага сакрэту няма. Арандую фальварак ад графа Тышкевіча з Нямежы. Дакладней, не я цяпер арандую, а мая маці з дачкой і зяцем. Але гэта ўсё роўна. На мне ўсё лічыцца. Мне трэба ўсіх пракарміць. Не паверыш, вашмосць, часам за сталом дваццаць адну галодную губу налічваю… А ў вашмосці колькі сямейкі?

— Двое мы з жонкай Мальвінай. Сын даўно ў войску. Афіцэрам на Каўказе. Адзіная мая надзея — дзеля яго ўсё стараюся… Аднак хацеў бы я ведаць, колькі арэнды даводзіцца пану плаціць?

— Якую там арэнду, — замахаў рукамі гаспадар. Ад жаўтлявага дыму ён зноў да слёз закашляўся. — Ото дзярэ гэта парыжская штука, няхай яе, няхай! Арэнда розная бывае. Часам у Нямежу дваццаць рублёў адвязу, а часам і нічога,

— У месяц?

— У год.

— І, хай пан выбачыць, граф гэта — церпіць? Не гоніць з арэнды.

— Ого, паспрабаваў бы выгнаць! — у дзвярах ад бакавога пакоя паказалася ўскудлачаная галава Кінкулькіна. — Па ўсёй Літве ворагаў нажыў бы, па ўсёй Кароне! Выгнаць Уладзіслава Сыракомлю, вясковага лірніка! Славу Літвы і Кароны!

— Ну хопіць гэтага фіміяму, хопіць! — хваравіта зморшчыўся гаспадар. — Усё роўна рукапіс танней не аддам, чым за пяцьдзесят рублёў,

— Трыццаць!

— Трыццаць сярэбранікаў толькі Іуда браў за Хрыста! І я трыццаць бяру ад карчмара за яблыкі, плады майго саду. А гэта ж плод майго сэрца. Пабойся бога, Шэвель! Мне вунь з ліхвярамі заўтра разлічыцца трэба.

— Ну тады сорак. Не я ж буду выдаваць — іншыя. Я на гэтым рукапісе болей страчу, чым выйграю. Дзеля літоўскага салаўя толькі…

— Забілі вы салаўя! Замардавалі жывога ў клетцы!.. Ну чорт з ім, няхай гарыць усё гарам! Давай сорак і пакінь мяне, каб я змог спакойна памерці!

Кінкулькін падышоў да століка. Дастаў з кішэні шкатулку для цукру, адамкнуў яе ключыкам і вытрас з яе ўсё на столік.

— Роўна дваццаць пяць рублёў. Як пана люблю, болей цяпер не маю. Пятнаццаць — пасля выхаду кніжкі.

Талочка аслупянела паглядаў на гаспадара, на Кінкулькіна, на стол. Парушаліся ўсе асновы ягонага ўспрыняцця свету:

— Дваццаць пяць рублёў — за адну бяссонную ноч?

— За адну ноч і ўсё жыццё, — нервова засмяяўся Сыракомля. — І не шкадуйце яго. На маёй кніжцы яшчэ заробяць, пяцьсот рублёў заробяць. Каб не зарабілі б, то ён не прыехаў

бы, не чакаў.

— Уй, нашто так беднага чалавека крыўдзіць! Пан Сыракомля добра ведае, як цяпер цэнзура лютуе. Завадскі або Сыркін не наважацца такое выдаць, а мы наважымся. І талент панскі паважаем — і я і бацька.

— Ведаю, дарагі Шэвель. Усё ведаю і помню. Помню, што твой бацька самому вешчуну кніжкі прадаваў, самому вешчуну ў руку за «Гражыну» цалаваў. Таму і аддаю табе дзіця. Можа, і неданошанае, але сваё, кроўнае. І прабач за ўсё. — Сыракомля падышоў да Кінкулькіна і, узняўшыся на дыбачкі, цмокнуў яго ў шчаку. — А цяпер знікні, прашу цябе, знікні. Мне падумаць трэба!

Паціснуўшы руку Кінкулькіну, гаспадар аддаліўся да акна, засяродзіўся, гледзячы на чорныя галіны Дрэў.

— Якую ж тут штуку ўчыніць дзеля Галены? — разважаў ён уголас, не заўважыўшы нават, што не вырашыў яшчэ галоўнага: ехаць ці не. — Выбіць у таго франта пагарду да нашай Літвы, вядома, трэба. Але як? Каб не пакрыўдзіць на ўсё жыццё, не абразіць. Можа, так зрабіць, як Габрыеля Пузыніна са сваім гордым госцем з Варшавы? Ото ж было смеху, расказвала яна…

Сыракомля павярнуўся да Талочкі, які ўсё трымаў недапалак, не ведаючы, куды яго кінуць. Падышоў да яго ўпрытык:

— Гэты свецкі леў хоць раз у вас гасціў?

— Не, ніколі. Ніхто пра яго не чуў.

— А лазня ў вашым Анеліне ёсць?

— Ёсць. Старая, праўда!

— Тым лепей! А ці далёка яна ад палаца, ну, ад двара, значыць? Ці відаць яна з вокнаў?

— Не, не відаць. Двор на гары. А лазня на беразе Лошы. Каля хаты Касінскага,

— Хто такі Касінскі?

— Наш пастух. З татараў.

— А хата ў яго добрая?

— Не, куды там. Уся развальваецца. Кожную вясну яе вадой залівае.

— А вада ўжо спала? Пад’ехаць да лазні з другога боку можна? Ну, так, каб двор не быў відаць па дарозе?

— Летам можна. Праз Руднік. Толькі трэба двойчы пераехаць уброд Лошу. Летам нічога, а цяпер вады будзе па драбіны.

— Ну і няхай! — Сыракомля ўсё больш загараўся. Ён ужо бачыў тую лазню і тую Лошу, хоць ніколі там не бываў.

Пашукаўшы рукою за столікам, гаспадар выцягнуў адтуль распачатую пляшку ліквору і ўжо зусім прыязна прапанаваў госцю:

— То, можа, міленькі, па кілішку? Для падмацавання сіл, так сказаць.

Фамільярнасць востра кальнула Талочку:

— Не, не спажываю! — і з годнасцю прыгладзіў валасы на залысіне.

— Ну, як вашмосць сабе хоча. А я кульну кілішак. Каб сілы да таго Анеліна хапіла. Колькі там да вашага двара набярэцца?

— Вёрст дваццаць пяць з гакам,

— А гак вялікі?

— Ды будзе ладны. Калі на Меднікі ехаць. Напрасткі, на Касіну, дарога дрэнная,

— А з Меднік куды?

— Налева, на Шумск. А там Чорным трактам, да вёскі Лоша. Аднолькава з рэчкай называецца… Каля капліцы, не даязджаючы карчмы Бастомскага, павярніце налева, на палушанскі гасцінец. Праз вярсты паўтары будзе карчма Сімы, мост на Расалоўцы, затым, на гары, новы дубовы крыж, Каля крыжа павярніце направа. А там ужо відаць Анелін. Дарога лёгкая, няблудная.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Майер Кристина
2. Нищенка а Академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0