Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Ну то тады едзь сабе, пане ўладальнік герба Паўкозіч. А перад абедам і я прыбуду. Толькі скажы сваім панам, каб добра напалілі лазню. І прыбралі ў хаце пастуха, нанеслі туды дарагіх рэчаў.

— Навошта?

— Потым зразумееш, вашмосць. Потым!

Праводзячы Талочку да дзвярэй, Сыракомля сутыкнуўся ў сенях з маці, Відаць, падслухоўвала…

— Людвік, ты зноў кудысьці збіраешся? Такім холадам! Табе ж няможна, цаглядзі, на каго ты толькі падобны! Змізарнеў, пажаўцеў, Адны скура ды косці… А Паўліна будзе зноў незадаволена. Яна ж цябе чакае ў Вільні.

— Пашлі, мамуся, каго-небудзь у Вільню і перадай, што буду заўтра, — бачачы

незадаволенасць маці, Сыракомля нахіліўся, пацалаваў у кашчавую руку, вымушана ўсміхнуўся: — Нічога са мной не здарыцца. І ў грудзях ужо не баліць… Трэба, мамуся, разумееш: трэба!

* * *

Тым часам у Вільні па пустыннаму яшчэ ўзбярэжжу Віліі, насустрач адзін другому ішлі двое мужчын: адзін высокі, падцягнуты, у акуратна падагнанай форме штабс-капітана, другі ж прыкметна ад яго ніжэйшы, паўнейшы і — калі прыгледзецца — гадоў на дзесяць маладзейшы. Апрануты ён быў у вянгерку цёмна-шэрага колеру з белымі шнурамі і чорнымі бліскучымі гузікамі. Такая ж чорная хустка была завязана на шыі накшталт нямецкага гальстуха. Шапку маладзейшы чамусьці трымаў у руках, і сіверны вецер развяваў яго кароткія русыя валасы.

— Добры дзень, Людвік, — стрымана, з годнасцю павітаўся малодшы. — Цябе не пазнаць. Вусы адгадаваў. Мяркуючы па аксельбантах, імкліва ідзеш уверх.

— Вітаю цябе, Канстанціне, — падаў абедзве рукі старэйшы. — Вядома, лезу наверх, — па-змоўніцку ўсміхнуўся. — На тое і Акадэмію генеральнага штаба канчаў.

— Даўно мы не сустракаліся. Бадай, з таго пецярбургскага вечара, на якім прамаўляў Чарнышэўскі.

— Не, нядаўна я бачыў цябе тут, у Вільні. Але падысці не выпадала. Я быў не адзін.

— А цяпер выпадае? — у вачах Канстанціна Каліноўскага на момант успыхнуў халодны, насцярожаны бляск.

— Цяпер выпала пільная патрэба, — спакойна адказаў Людвік Звяждоўскі. — Учора позна вечарам даведаўся, што ты прыехаў са сваёй Якушоўкі і спыніўся ў гатэлі Гружэўскага. То мусіў выклікаць цябе запіскай. Не лепшы гэта спосаб, але іншага не было. Ды аб справе пасля. Лепей раскажы, што новага, як жывецца. Дарэчы, давай прысядзем, а то на нас аглядаюцца.

— Гэтта я ад цябе хачу даведацца, што ў свеце чуваць. Апошнімі днямі я адарваўся ад людзей. У Якушоўку нават «Кур’ер Віленьскі» не даходзіць.

— Што чуваць? Свабоду нарэшце маем, свабоду! Гадамі пра яе марылі. Спрачаліся, як яе, жаданую, здабыць. Ваяваць за яё збіраліся. Збіраліся доўга, асцярожненька. А тут яна раз — і прыйшла. Прыйшла зверху, ад аўгусцейшага імператара, самадзержцы ўсяе Русі. На далонях яе вервнаму народу паднёс! Ну і літасцю царскай і божай развязаліся языкі. Вўнь нават урадавы «Кур’ер Віленьскі» смела вяшчае: «Привет тебе, возрожденный крестьянин! Позволь пожать твою руку…» Не ведаеш, ці смяяцца тут, ці плакаць…

— Та-ак! Упусцілі мы час, на бясплодныя размовы патрацілі. Паспрабуй цяпер вярнуць давер’е народа.

— Вярнуць можна. Але толькі паказаўшы народу ўсю аблуднасць царскага маніфеста. Усю крывадушнасць. Воля — куцая. Зямля засталася ў паноў. Таму і пачынае бунтавацца мужык. Праўда, толькі супраць паноў. Цару ён яшчэ верыць. На змаганне з войскам не дужа ідзе…

— І гэта я чую з вуснаў надзеі рускай арміі!

— Я таксама ведаю, з кім гавару: з выпускніком сталічнага універсітэта, кандыдатам правоў, які абавязаны свята ахоўваць усе стаўпы імперыі.

— Уж-жо ахоўваю, — пазмрачнеў Каліноўскі. — Падаў прашэнне

на імя самога віленскага генерал-губернатара Уладзіміра Іванавіча Назімава. Адказаў коратка і рашуча: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі».

— Чаго ж ты іншага чакаў?! — Звяждоўскі кінуў падазроны позірк направа, да Зялёнага моста, дзе тырчаў нейкі шэры чалавек. — Так палымяна гаварыў у Пецярбургу — і захацеў, каб за табой шлейф у Вільню не прыцягнуўся! За ўсё трэба плаціць.

— І заплачу! Нянавісцю заплачу.

— Такі ты мне падабаешся!.. Аднак жа недзе працаваць трэба. Хаця б для адводу вачэй.

— Вось таму і прыбыў у Вільню. Што мне — у Гародні спраў не хапіла б? Але рашыў прыехаць і трапіць на аўдыенцыю да гэтага к-крывавага ката Назімава. Толькі ці стрымаюся ў яго к-кабінеце?!

— Ну-ну! Пра крывавага ката — гэта ты, Канстанціне, ужо залішне. Крывавых ты яшчэ, мусіць, не бачыў, І не дай бог пабачыць. А Уладзімір Іванавіч памяркоўны. Не забывай, што, каб не ён, адмена прыгоннага права зацягнулася б на доўгія гады. Памятаеш, у 1856 годзе, калі маскоўскае дваранства не падтрымала намераў Аляксандра…

— Ведаю. Цар тады яшчэ вымавіў: «Лепш адмяніць прыгоннае права зверху, чым чакаць таго часу, калі яно само сабой пачне адмяняцца знізу». Хітра с-сказана.

— Але ты, Канстанціне, не ведаеш таго, што я даверліва чуў з вуснаў самога Назімава. Калі ў тым жа 1856 годзе цар ехаў з Масквы ў Варшаву, у Брэсце ён пажаліўся новаму генерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю: так, маўляў, і так, не падтрымала мяне маскоўскае дваранства. Назімаў маскоўскае дваранства добра ведаў: у Маскве папячыцелем вучэбнай акругі быў, з самім Граноўскім сябраваў. Таму намякнуў: для сярэдзінных памешчыкаў усё гэта справа нязвыклая. Давайце пачнём лепш адсюль. Тутэйшая шляхта яшчэ ў 1818 годзе хадайнічала аб адмене прыгоннага права. Зноў жа прыклады пад бокам ёсць: Прусія, Царства Польскае, Курляндыя. Шкада толькі, маўляў, што з ўскраіны рэформа пачнецца: з цэнтра хутчэй пайшло б. На гэта Аляксандр літасціва адказаў: мне не важна, адкуль яно пачнецца, абы толькі было хадайніцтва знізу, ад мясцовага дваранства… Назімаў вярнуўся ў Вільню, параіўся з маршалкамі шляхты: ашмянскім, лідскім, ковенскім — і ў наступным годзе такая папера ў Пецярбург пайшла! Гісторыя гэтага не павінна забыць.

— І ўсё ж не в-веру гэтаму царскаму падлізе, — адчуўшы, што робіцца холадна, Каліноўскі нацягнуў шапку, наставіў каўнер, стуліў рукі. — Проста ён больш дальнабачны, чым іншыя. Разумеў, чым пагражала сітуацыя.

— Або свежы факт, — гнуў сваё Звяждоўскі. — Нядаўна вучні нашага дваранскага інстытута былі заўважаны ў спяванні забароненых гімнаў. Рапарт пайшоў наверх. Назімаў раззлаваўся: выходзіць, рэвалюцыйная зараза ахапіла нават цвет дваранства. І наклаў рэзалюцыю: «Пакараць цялесна!» А ты ж ведаеш, Канстанціне, што такое розга для шляхціца. Знявага гонару! Горай смерці! Таму дырэктар інстытута, ёсць у нас такі Мацвей Іванавіч Падрэн дэ Карнэ, калі да яго, прыйшлі з рэзалюцыяй, заўпарціўся: «Пакараць цялесна» яшчэ не абазначае «Пакараць розгамі». Да таго ж статут інстытута, зацверджаны самім імператарам, забараняе сячы розгамі вучняў старэйшых класаў! Пакараць цялесна можна, пасадзіўшы ў карцэр на хлеб і на ваду… Хаця нам з табой вядома, які там хлеб: найлепшымі прысмакамі ахвяр закідаюць… Дык вось, даведаўшыся пра гэта, Назімаў не раззлаваўся, што не выканана яго воля, не звольніў дырэктара, а толькі рассмяяўся: няхай тады робяць, як там у іх у статуце напісана.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.46
рейтинг книги
Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти