Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Калi раб здраджвае, - сказаў Раман, - яго забiваюць.

– Не ўздумайце!
– крыкнула Ганна.
– Як вам не сорамна.

– Сорамна?
– Блазан караскаўся па лесвiцы.

– Ты куды?
– спытаўся Раман.

– Зiрну, што там робiцца, - сказаў блазан.
– Пагляджу, цi трымаюць вароты...

Ён знiк, i Раман павярнуўся да Кiна, але перадумаў, паглядзеў на хлопца.

– Iдзi за iм, - сказаў ён.
– Прасачы...

– Што?
– не зразумеў хлопец.

– Каб ён не падышоў да каго-небудзь з князевых

людзей. Да князя каб не падышоў... а зрэшты, заставайся. Ён не паспее.

Раман паводзiў сябе дзелавiта, суха i холадна. Ён паглядзеў на пясочны гадзiннiк. Потым акiнуў позiркам тых, хто заставаўся ў сутарэннi.

– Князёўна Магда, - сказаў ён, - душа мая, паднiмiся наверх. Iдзi ў тыльныя пакоi. I не выходзь адтуль. Нi ў якiм разе. А ты, - ён загаварыў да Кiна, - глядзi, каб не выйшла.

– Раман, - сказала Ганна, - мой чалавек застанецца з табою. Я веру яму больш, чым каму iншаму.

– Няхай будзе па-твойму, - Раман усмiхнуўся. Цудоўная была гэтая добрая, шчаслiвая ўсмешка.
– Дзякуй. З табою пойдзе Глузд.

– Iдзi, - сказаў Кiн.
– Баярын кажа праўду. Iдзi, князёўна, далей ад небяспекi. Больш тут табе няма чаго рабiць.

Ганна паднялася па лесвiцы першая. Ззаду iшоў хлопец. Ён стамiўся, твар яго асунуўся, ён быў напалоханы. Звон i крыкi разносiлiся над горадам, i калi Ганнiна галава паднялася над падлогаю, шум аглушыў, уварваўшыся праз высокiя вокны верхняй святлiцы... I яшчэ Ганна паспела ўбачыць, як кiнуўся да выхаду блазан - аказваецца, ён нiкуды не пайшоў. Ён падслухоўваў. Можа, так i лепш. Можа, ёй на самай справе пара дакрануцца да прысоскi пад вухам.

Яна накiравалася да тыльных пакояў. Хлопец апярэдзiў яе, адчынiў перад ёю дзверы; увайшоўшы, Ганна кiнула позiрк назад: блазан стаяў за вершнiкам, невыразна акрэслiваўся там, быццам куча лахманоў. Ах, не трэба было аглядацца, бо хлопец сачыў за ёй i заўважыў нейкi рух каля дзвярэй.

Напэўна, ён проста спалохаўся. Мабыць, не здагадаўся, што там Акiплеша. Нечакана моўчкi, як воўк, даганяючы ахвяру, хлопец кiнуўся ў куст, наставiўшы нож перад сабою, быў ён нястрымны i больш нiчога не бачыў.

Ганна толькi паспела ахнуць...

Блазан мякка адскочыў убок, хлопец стукнуўся аб сцяну i ўпаў, заняўшы блазнава месца ля сцяны. Гарбун выцер тонкае лязо штылета, сказаў, як бы просячы прабачэння: - Ён мне не раўня... я ў сарацынаў навучыўся.

– Я не магу больш, - сказала Ганна.
– Не магу...

– Страшны час, - сказаў блазан.
– Напэўна, не было яшчэ такога жорсткага веку, i я таксама жорсткi... Але я не подлы. Разумееш, я не подлы. Я абараняюся, але не здраджваю...

Блазан падышоў да адчыненага люка i спынiўся так, што з сярэдзiны яго было цяжка ўбачыць.

– Цi будзе лепшы час?
– спытаўся ён у самога сябе, гледзячы ўнiз.
– Цi будзе добры час, цi смертаносныя коннiкi ўжо скачуць па нашай зямлi?

– Будзе, - сказала Ганна.
– Павiнен быць.

Блазан маўчаў.

Ганна адчула, як напружылiся яго плечы i кароткая шыя. Яна зрабiла крок наперад, заглянула ўнiз, у сутарэнне. Раман прынiк да патайных дзвярэй прыслухоўваючыся. Кiн ззаду.

– Адыдзiся, - адмахнуўся ад яго Раман.

Кiн паслухмяна адступiў на некалькi крокаў.

У дзверы стукнулi два разы. Потым яшчэ тры разы.

– Я так i ведаў!
– прашаптаў блазан.
– Я ведаў... Трэба было бегчы да князя!

Раман адсунуў засаўку, i цяжкiя дзверы адчынiлiся. У праходзе стаяў рыцар Фрыдрых. Кальчуга прыкрыта шэрым плашчом, меч выняты з ножнаў.

Раман адышоўся ўбок. Рыцар Фрыдрых спытаўся:

– Усё ў парадку?

– Усё, - адказаў Раман.
– Як там каля варотаў?

– Хутка рухнуць, - сказаў Фрыдрых.
– Хутка.

Ён накiраваўся назад у цёмны праход i крыкнуў штосьцi па-нямецку. Раптам блазан завiшчаў, як параненая жывёлiна, i скочыў унiз, мiнаючы лесвiцу, з двухметровай вышынi, i ўмомант апынуўся каля дзвярэй, iмкнучыся дацягнуцца да засаўкi.

Раман першы скемiў, у чым справа, i схапiўся за тронкi нажа. Ганне здалося, што ён ненатуральна павольна выцягваў нож i блазан гэтаксама плаўна, як пры запаволеных здымках, паварочваецца, так i не паспеўшы зачынiць дзверы, а ў руцэ ў яго блiшчаў штылет...

– Кiн!
– адчайна крыкнула Ганна.
– Не той!

Кiн павярнуўся да яе. Вочы ў качэўнiка зрабiлiся вузкiмi шчылiнкамi. Голас яго быў цiхi, але страшны, i непадпарадкавацца было нельга:

– Iдзi зараз жа.

Ганна зрабiла крок па лесвiцы. Галоўнае цяпер было растлумачыць Кiну...

– Нацiснi на прысоску! Загубiш усё!

I Ганна, амаль не разумеючы, што робiць, але не могучы пярэчыць, паднесла палец да шыi...

I ў гэты момант ёй стала млосна, усё правалiлася, знiкла, бясконцая бездань часу захапiла яе i панесла цераз цемру, мiж недарэчных i незразумелых прывiдаў: лавiна конскiх мызаў i капытоў неслася на яе праз агонь, якi вырываўся з вежаў драўлянага горада, засвiстаў вецер, данеслiся абрыўкi музыкi...

Ганна стаяла ў маленькiм халодным пакойчыку ў цётчынай хаце. Яна трымалася за галаву, жмурылася ад святла, i Жуль, схiлiўшыся над пультам, крычаў ёй, не паварочваючыся:

– Зрабi крок убок! Выйдзi з поля!

Ганна паслухмяна ступiла - галава кружылася, яна ўбачыла перад вачыма шар - як акно ў падвал.

Надта маленькi ў шары блазан бiўся з Раманам, i рука яго, як абцугамi, схопленая Раманавай рукой, торгалася, сцiскаючы штылет. Свабоднай рукой Раман выцягваў свой нож i крычаў штосьцi, але Ганна не чула слоў.

– Не той, - сказала яна хрыпла.
– Не той!

Блазан вывернуўся, i Ганна ўбачыла, як штылет уваткнуўся ў бок баярыну Раману i той пачаў асядаць, не адпускаючы блазна. У сутарэнне лезлi адзiн за адным нямецкiя ратнiкi. Рыцар Фрыдрых замахнуўся сваiм мячом... I мiльгануў ценем Кiн...

Поделиться:
Популярные книги

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Муассанитовая вдова

Катрин Селина
Федерация Объединённых Миров
Фантастика:
космическая фантастика
7.50
рейтинг книги
Муассанитовая вдова

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2