Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Але ж застаецца навука, яе вялiкае адкрыццё.

– Ты, князёўна, з багатых. Ты нiколi не галадала. Цябе нiколi не бiлi, не палiлi, з цябе не здзекавалiся... табе нiчога не пагражае. Цябе нiхто не кране - нi тут, нi ў турме. А вось усе гэтыя людзi, тыя, што спяць цi не спяць, хвалююцца, п'юць, ядуць, плачуць на вулiцах, - iх паб'юць. I ўсё гэта не мае значэння для майго пана. I для цябе - iх мука да вас не даляцiць.

Карлiк, асветлены чырвоным святлом вугалёў, быў страшны. Вось такiя былi першыя прапаведнiкi сярэдневяковай справядлiвасцi, такiя iшлi

на кастры. Людзi, якiя зразумелi, што кожны варты жыцця, i былi бяссiльныя.

– Ты памыляешся, блазан.

– Не, не памыляюся. Нават цяпер у тваiх добрых вачах i ў тваiх добрых словах няма праўды. Ты не ведаеш, цi ёсць у мяне iмя, слава i гонар. Блазан, дурань...

– Як цябе завуць?

– Акiплеша - гэта таксама мянушка. Я не памятаю свайго iмя. Але я не раб! Я зраблю тое, чаго не хоча рабiць Раман.

– Што ты можаш зрабiць?

– Я выйду падземным ходам, я знайду ў лесе лiцвiнаў, я скажу iм, каб спяшалiся.

– Ты не паспееш, Акiплеша, - сказала Ганна.

– Тады я разбуру ўсё гэта... усё!

– Але гэта жыццё твайго пана, справа яго жыцця.

– Ён заваражыў цябе, князёўна! Каму трэба яго справа, мая справа, твая справа, калi сыдуць крывёю хлопцы i немаўляты, жонкi i мужы - усе дзецi Хрыстовы? Аднак я не магу разбураць...

Блазан ускараскаўся на крэсла, сеў, звесiўшы ногi, апусцiў галаву на рукi, нiбы заснуў. Ганна маўчала, глядзела на шырокую гарбатую блазнаву спiну. Не паднiмаючы галавы, глуха ён спытаўся:

– Хто ты, князёўна? Ты не тая, за каго выдаеш сябе.

– Хiба гэта так важна, Акiплеша?

– Хутка развiднее. Я ведаю людзей. Дурнi назiральныя. Мой пан нам здрадзiць, i я не магу спынiць гэтага.

– Скажы, Акiплеша, твой пан напраўду такi вялiкi чарадзей? Большы за царкоўных каралёў i зямных князёў.

– Слава ў яго будзе вялiкая, - сказаў блазан.
– I каралi прыйдуць да яго на паклон. Iнакш я не звязаў бы з iм свайго жыцця.

– А што ты мог зрабiць?

– Я мог уцячы. Я мог пайсцi да другога гаспадара.

– Ты так на самай справе думаў?

– I не раз. Але каму патрэбен кульгавы вырадак? Каму я дакажу, што ў мяне такое самае сэрца, такая самая галава, як i ў знакамiтага?

– Раман гэта ведае?

– Раман гэта ведае. Бог надзялiў яго розумам.

– А цябе?

– Раман ведае мне цану.

– I ўсё?

– А што яшчэ? Што яшчэ патрэбна рабу i вырадку?

– Ты ненавiдзiш яго? Ты... ты не раўнуеш мяне да яго?

Блазан адкiнуўся ад стала, зарагатаў, скрывiўшы грымасай i без таго знявечаны твар.

– Цябе? Да яго? У мяне адно вока, гэтага хапае, каб зразумець, што князёўна Магда спакойна спiць у цераме. Ты нават не магла абуць яе боцiкаў, ты не вельмi асцярожная. I голас цябе выдае. I мова. Але не бойся. Раман не здагадаецца. Ён бачыць толькi сваё каханне, ён сам iм любуецца. Ты птушка ў небе, слодыч невыказная - таму ты i патрэбна яму. Мала яму ўлады на зямлi, ён хоча i птахаў нябесных прыручыць... Ён прыме цябе за Магду, таму што хочацца яму прыняць цябе за Магду, цётачка! Ён разумны,

а ў прываротнае зелле верыць!

– Дык ты замест прываротнага зелля зрабiў соннае?

– А ты што хацела? Нельга ж было, каб яна бегла сюды. Таму я так здзiвiўся з цябе. Зелле ж выпрабаванае. Я з iм два разы з аковаў уцякаў. Нават з замка Крак.

– Як ты трапiў туды?

– Вядома як - за варажбу. За глупства.

– Мне дзiўна, што ты раб, - сказала Ганна.

– Iншы раз мне таксама... Бог кожнаму вызначыў месца. Мабыць, так i трэба... так i трэба.

– Ты небяспечны раб. Ты не дурань, а прытворшчык.

– Не, дурань. Толькi без нас, дурняў, разумнiкi павымiраюць ад свайго розуму ды нудоты... А вось i яны...

Раман спусцiўся па лесвiцы першы.

– Вы чаго тут?
– спытаўся ён.
– Чаму не правёў князёўну ў пакоi?..
– Ён дакрануўся да Ганнiнага пляча.

Кiн i хлопец спусцiлiся следам. Кiн пакланiўся Магдзе. Раман паглядзеў на яго i спытаўся ў князёўны:

– Гэта праўда, што ён з табою?

– Праўда, ён заўсёды са мною, - сказала Ганна цвёрда.
– Я пасылала яго, каб ён аберагаў цябе. I ён будзе цябе берагчы.

– Я рады, - сказаў Раман.
– Усё будзе добра! Усё абыдзецца! Мы зробiм, як нам трэба. Ордэн ужо падступiў да сцен.

– Як?
– Блазан стаў панурым.
– Ужо прыступ?

– Яны за сто крокаў, iдуць да варотаў. Лiтвы ўсё няма...

– А чаго ты прыйшоў сюды?
– спытаўся блазан.
– У нас з табою няма тут агню i мячоў. Наша месца на сценах... З усiмi.

– Глупства кажаш, - вымавiў Ранан, зноў падыходзячы да Ганны i беручы яе за пальцы. Далонь у Ранана была вiльготная i гарачая.
– Гарады будуць гiнуць, i людзi будуць памiраць, але вялiкiя веды застануцца на вякi. Забудзь пра дробязi, ды не па чыне табе гэта думаць, - завяршыў Раман суха, нiбыта ўспомнiўшы, што блазан яму не сябар, а толькi слуга.

Блазан, зiрнуўшы на Ганну, адказаў:

– Я сваё месца ведаю, дзядзечка.

З далечынi да падзямелля данёсся шум - знайшоў сабе дарогу праз платы, сцены, крык людзей, якi злiўся ў грозны роў, i адказам яму былi разрозненыя вокрыкi i стогн унутры горада. Тут жа адгукнулiся званы на плошчы - гужлiва, часта, быццам сцiснутае страхам сэрца, яны гулi, просячы божай лiтасцi.

Усе сцiхлi, прыслухоўваючыся. Раман хутка падышоў да куфра ў кутку пакоя, праверыў замок.

– Дапамажы!
– сказаў ён блазну i налёг на куфар, перасоўваючы яго ў глыб падвала.

– Мы ўцякаем?
– спытаўся хлопец.

– Не, - адказаў Раман.

– Ты будзеш змагацца?
– спытаўся блазан.

– Буду, - адказаў Раман.
– Iдзi паглядзi, як там на сценах. Можа, твой меч там спатрэбiцца?

– Не пайду, - запярэчыў блазан.

– Не ўцяку я, не бойся.

– Я баюся iншага, - вымавiў блазан.

– Чаго ж? Кажы.

– Здрады баюся.

– Дурань i памрэш па-дурному, - сказаў Раман, беручыся за дзяржанне мяча.

– Усё-такi заб'еш мяне?
– Блазан быў здзiўлены.

Поделиться:
Популярные книги

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Муассанитовая вдова

Катрин Селина
Федерация Объединённых Миров
Фантастика:
космическая фантастика
7.50
рейтинг книги
Муассанитовая вдова

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2