Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Калi на сцяне будзеш, - крыкнуў услед ратнiк, - паглядзi, гэта стагi гараць, цi што?

Ганна мiнула калодзеж, плошча звузiлася, - сабор здаваўся ружовым. Тут ад галоўнай вулiцы павiнен адыходзiць завулак да Раманавай хаты. Ганна ткнулася

туды - спынiлася. Яна больш не была назiральнiкам i стала часткай гэтага свету.

Ууу - загуло наперадзе, нiбы нейкi страшны звер высоўваўся з цемры. Ганна кiнулася ўбок, стукнулася ў плот. Роў цi стогн нарастаў, i Ганна, не могучы больш таiцца, павярнула назад да церама -

там быў стражнiк.

З завулка паказаўся страшны абадраны чалавек, адну руку ён прыцiскаў да вачэй, i памiж пальцамi лiлася кроў, У Другой была сукаватая палка, якой ён размахваў, знясiлена выючы - аднастайна, нiбыта спяваў. Ганна пабегла да церама, коўзаючыся па гразi i баючыся крыкнуць, баючыся прыцягнуць да сябе ўвагу. П'яныя, няўпэўненыя, пагрозлiвыя крыкi чалавека з дубiнаю наблiжалiся, да iх прымешваўся мерны грукат, тупат, крык, але не было дзе схавацца, i дзесьцi знiк, як у кашмары, стражнiк каля ганка - ганак быў чорны i пусты, як i сам церам.

Роў даганятага раптам перайшоў у крык - вiск - лямант - i абарваўся. Ветрам падхапiла, ледзь не збiла Ганну з ног - побач пранеслiся ценямi з вогненнымi блiкамi на тварах коннiкi Апакалiпсiса - яцвягi, што акружалi князя Вячку, пярэднiя былi з факеламi, ад якiх пырскамi ляцелi iскры.

Ганна аглянулася - невыразнаю плямаю, амаль не адрознiш, ляжаў забiты. Церам раптам ажыў, асвяцiўся факеламi, выбеглi стражнiкi. Князь саскочыў з каня. Яцвягi не спяшалiся, круцiлiся каля ганка,

– Хто там быў?
– спытаўся князь.

– П'яны, - адказаў яцвяг.

– Добра. Не хапала яшчэ, каб па горадзе бегалi забойцы. Ты i ты, паклiчце баярына Рамана. Калi не пойдзе, вядзiце сiлай.

– Паклiчам.
– Ганне з ценю каля плота вiдаць была ўсмешка яцвяга.

Коннiкi адначасова сцебанулi коней, прамiльгнулi зусiм блiзка каля Ганны i знiклi. Значыць, там i ёсць патрэбны ёй завулак. Яна чула, як тупат капытоў абарваўся, прагучаў рэзкi гартанны голас, якi, адбiўшыся ад платоў, пакацiўся назад на вулiцу, i Ганна ўявiла сабе, як замкнёныя ў хатах жыхары прыслухоўваюцца да гукаў з вулiцы, усёй скурай адчуваючы, што настала апошняя ноч...

Князь Вячка ўвайшоў у церам. Яцвягi пасаскоквалi з сёдлаў, вялi паiць коней.

Ганна сумнявалася - iсцi цi не iсцi. А раптам прымчацца назад яцвягi з Раманам? Але Раман мог не вярнуцца з падземнага хода. А калi ён вырашыць забiць Кiна? Час цёк, як пясок мiж пальцаў, беглi хвiлiны. Не, чакаць больш нельга. Яна зрабiла крок за вугал, заглянула ў кароткi завулак. Вароты былi расчыненыя. Адзiн з яцвягаў стаяў знадворку, ля варотаў, трымаў коней.

I тут жа ў варотах узнiк водблiск пажару. Iшоў Раманаў стражнiк з факелам. Раман iшоў следам. Ён спяшаўся. Яцвягi селi на коней i ехалi крыху ззаду, нiбы сцераглi палонных. Раман быў такi бледны, што Ганне здалося твар яго фасфарысцыруе. Ганна адхiнулася - чалавек з факелам прабег побач. I тут

жа - Раманавы вочы, блiзка...

– Магда! Ты да мяне?

– Ага, - адказала Ганна, прыцiскаючыся да сцяны.

– Дачакаўся, - сказаў Раман, - прыйшла, галубка.

– Спяшайся, баярын, - сказаў яцвяг.
– Князь гневаецца.

– Явайла, правядзi князёўну да майго дома. Яна будзе чакаць мяне там. I калi хоць адзiн волас упадзе з яе галавы, табе не жыць... Дачакайся мяне, Магдалена.

Яцвяг дакрануўся дзяржаннем нагайкi да спiны чарадзея.

– Мы стамiлiся чакаць, - сказаў ён.

– Святло факела ўпала на труп вар'ята.

– Магда, я вярнуся, - сказаў Раман.
– Ты пачакаеш?

– Ага, - адказала Ганна.
– Пачакаю.

– Слава богу, - дадаў Раман. Адыходзячы, ён аглянуўся, каб упэўнiцца, што стражнiк падпарадкаваўся загаду. Стражнiк, без аглядкi iдучы па вулiцы, крыкнуў:

– Вароты не зачыняйце, мяне назад паслалi.
– I дадаў нешта па-лiтоўску. У варотах паказаўся твар другога стражнiка.

"Няма лiха без дабра", - падумала Ганна. Не трэба думаць, як увайсцi ў дом. Ён чакаў, ён быў гатовы ўбачыць князёўну. I ўбачыў.

24

Стражнiк правёў Ганну да дзвярэй. Лiтоўцы глядзелi на яе раўнадушна. Яна iшла, апусцiўшы вочы.

Зарыпелi дошкi насцiлу, стражнiк узышоў на ганак, штурхнуў дзверы i штосьцi крыкнуў усярэдзiну.

Ганна чакала. Зарыва як быццам стала меншае, затое з супрацьлеглага боку пачало святлець, хоць у горадзе было яшчэ зусiм цёмна.

З сярэдзiны данеслiся шпаркiя крокi, i на парог выбег, кульгаючы, блазан. Ён спынiўся, углядаючыся.

– Панi Магда?!
– Здаецца, ён не верыў сваiм вачам.

– Пан Раман, - сказала Магда, - загадаў мне чакаць яго.

– Не можа быць, - сказаў блазан.
– Ты павiнна спаць. Ты не павiнна была сюды прыходзiць. Нi ў якiм разе! Пакуль ты ў цераме, ён не ўцячэ, няўжо не разумееш? Чаму ты не спiш? Ты ж выпiла зелле? Ах, цяпер ты ў яго ў руках.

Ганна падумала, што пра зелле яна, Магда, ведаць не павiнна. Але паказаць цiкавасць трэба.

– Якое зелле?
– спыталася яна.

– Хадзi, князёўна, - сказаў блазан.
– Не слухай дурня. Iдзi, на вулiцы стаяць...

Ён падаў занадта вялiкую на яго рост руку, i Ганна паслушна, трымаючыся за яго сухiя пальцы, прайшла ў святлiцу.

Люк у падвал быў зачынены. Да Кiна некалькi крокаў.

– Сюды хадзi, - паклiкаў блазан, адчыняючы дзверы ў пакой. Але Ганна спынiлася на парозе.

– Я пачакаю тут, - сказала яна.

– Як хочаш.
– Блазан быў засмучаны.
– I чаго ты прыйшла? Хто цябе разбудзiў? Няўжо я памылiўся... гэта ж зелле, ад якога сама не прачнешся...

"Ён даў ёй снатворнага? Ах ты, iнтрыган!" - ледзь не вырвалася ў Ганны. Замест гэтага яна ўсмiхнулася i спыталася:

Поделиться:
Популярные книги

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Муассанитовая вдова

Катрин Селина
Федерация Объединённых Миров
Фантастика:
космическая фантастика
7.50
рейтинг книги
Муассанитовая вдова

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2