Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
Кiн расплюшчыў вочы. Памахаў галавой, зморшчыўся ад болю.
– Нiчога, - сказаў Жуль.
– Мы не такiм давалi рады.
– Пiсталет бы яму. Чаму ён не ўзяў зброi!
– Ён не мае права нiкому ўчынiць шкоды.
– Нават калi гэта пагражае яму смерцю?
– Мы гатовы на гэта, - сказаў Жуль.
– Ты хто?
– спытаўся Раман, нахiляючыся да Кiна. Кiн маўчаў, глядзеў на Рамана.
– Ён па-нямецку не разумее, - паведамiў блазан.
– Без цябе, дурань, бачу, напэўна,
– То забi яго, i справе канец, - сказаў блазан.
– А раптам прыслаў яго епiскап?
– Другога прышле, - сказаў блазан.
– З моваю.
– Нягоднiк, - сказала Ганна праз зубы.
– Спытайся ў яго па-лiтоўску, - сказаў Раман.
– Ты што тут робiш?
– спытаўся блазан.
– Я прыйшоў з Трокаў, - сказаў Кiн.
– Я сваiх убачыў.
– Хлусiш, - сказаў блазан.
– Што ён кажа?
– Хлусiць, - сказаў блазан.
– Забiць яго трэба, i справе канец.
Кiн паспрабаваў прыпадняцца. Яцвяг, як кошка, мякка выхапiў шаблю.
– Пачакайце, - сказаў Кiн.
– Месiр Раман, у мяне да вас важная справа.
– Ён ведае латынь?
– вырвалася ў Рамана.
– Баярын, - сказаў хлопец, - час на зыходзе.
– Час?
– паўтарыў яцвяг.
– Князь чакае. Iдзiце на вежу.
– Зараз, - сказаў Раман.
– Ты кажаш, што ведаеш мяне?
– Я прынёс навiны з Брэмена, - сказаў Кiн.
– Я не магу сказаць цяпер. Я буду гаварыць толькi адзiн на адзiн. Развяжыце мяне.
– Не, - сказаў Раман.
– Нават калi ты не хлусiш, ты ўсё роўна застанешся тут. Я не веру табе.
– Час не чакае, - сказаў хлопец.
– Што ён увесь час паўтарае?
– спытаўся блазан.
– Ён павiнен сустрэцца з адным чалавекам.
Яцвяг паклаў на левую далонь лязом шаблю, быццам цешыўся з яе цьмянага бляску.
– Князь загадаў, - паўтарыў ён, - пара iсцi.
– З табою пойдзе Акiплеша, - сказаў Раман.
– Ён усё ведае.
– Князь загадаў, - паўтарыў яцвяг, i ў словах яго была пагроза.
Ганна ўбачыла, што Раман падаў якiсьцi знак хлопцу i той, ледзь прыкметна кiўнуўшы, пайшоў уздоўж сцяны ў змроку. Кiн ляжаў з расплюшчанымi вачыма. Уважлiва сачыў за людзьмi ў падвале. Крыху паварушыў плячыма.
– Ён здыме вяроўкi, - прашаптаў Жуль, нiбыта баяўся, што яго пачуюць, галоўнае - зняць вяроўкi.
Яцвяг таксама ўважлiва сачыў за тым, што адбываецца навокал, нiбы адчуваў нядобрае.
– Цэзар, - сказаў блазан, - не бяры грэх на душу.
– Ты нiколi не станеш вялiкiм чалавекам, - адказаў Раман, робячы крок да стала, каб адцягнуць увагу яцвяга, - наш час не трывае добрых. Стаўка занадта вялiкая. Стаўка - жыццё i вялiкая магiя. Ты!
– крыкнуў ён нечакана яцвягу. I замахнуўся кулаком. Яцвяг мiмаволi ўзняў шаблю.
I ў гэты момант
– Як я спалохаўся...
– сказаў ён. Блазан глядзеў на яцвяга.
– Нядобра выйшла, - сказаў блазан.
– Ой, як нядобра выйшла...
– Скажам князю, што ён пайшоў. Выцягнi яго наверх - i за хлеў. Нiхто ноччу не знойдзе.
– Кроў, - сказаў блазан.
– I гэта ёсць пазнанне?
– Дзеля якога я аддам сваё жыццё, а тваё - тым больш, - сказаў Раман. Цягнi, ён лёгкi. Блазан стаяў нерухома.
– Паслухай, - сказаў Раман.
– Я вiнаваты, я цябе ўсё жыццё iншаму вучыў... я цябе вучыў, што жыццё можна зрабiць добрым. Але нельга не змагацца. За навуку змагацца трэба, за шчасце... iдзi, мой раб. У нас ужо няма выйсця. I грэх на мне.
Блазан нагнуўся i ўзяў яцвяга за плечы. Галава адкiнулася назад, рот пратулiўся ў грымасе.
Блазан павалок яго да лесвiцы. Хлопец падхапiў за ногi забiтага.
– Я больш не магу, - сказала Ганна.
– Гэта жах.
– Гэта не канец, - сказаў Жуль. Ён наблiзiў шар да Кiнавага твару, i той, нiбыта здагадаўшыся, што яго бачаць, усмiхнуўся вуснамi.
– Вось бачыш, - сказаў Жуль.
– Ён справiцца.
У Жулевым голасе не было ўпэўненасцi.
– А цi можна выклiкаць вам дапамогу?
– спыталася Ганна.
– Не, - коратка адказаў Жуль. Блазан з хлопчыкам выцягнулi труп наверх. Раман паклiкаў хлопца:
– Глузд! Вярнiся.
Хлопец збег па лесвiцы ўнiз.
– Мне не дацягнуць, - зверху паказаўся блазнаў твар.
– Дацягнi да выхаду - паклiчаш Явайлу. Схавайце - тут жа iсцi на сцяну. Скажаш, што я - следам. Хлопец стаяў пасярод пакоя. Ён быў бледны.
– Стамiўся, мой хлопча? Цяжкая школа чарадзея?
– Я паслухмяны, настаўнiк, - сказаў юнак.
– Тады iдзi. Памятай, што павiнен завязаць яму вочы.
Хлопец адчынiў патайныя дзверы i знiк. Раман паглядзеў на вялiкi пясочны гадзiннiк, якi стаяў на палiчцы каля печы. Пясок ужо ўвесь высыпаўся. Ён пацiснуў плячыма, перавярнуў гадзiннiк i глядзеў, як пясок сыплецца тонкiм струменьчыкам.
– Другая гадзiна апоўначы, - сказаў Кiн, - хутка пачне свiтаць. Ночы кароткiя.
– Так?
– Раман нiбы ўспомнiў, што не адзiн у падвале.
– Ты мне загадка - лiтовец. Цi не лiтовец? Лiў? Эст?
– Хiба гэта важна, чарадзей?
– спытаўся Кiн.
– Я вучань Бертольда фон Гоца. Ты чуў гэтае iмя?