Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Калі нашы, тады трэба ўстанавіць з імі сувязь, — сказаў камбат. — Дамовіцца пра ўзаемадзеянне на заўтра. Паклічце мне лейтэнанта Кізевіча.

— Ёсць!

Баец пабег у кірунку да дзевятай роты, а Валошын задуменна паўзіраўся ў той бок, за балотца. Ведама, у цемры ён нічога не ўбачыў, але ён ведаў, што пагорак там быў маленькі, сілу на ім вялікую не размесціш, хіба які ўзвод мог бы там акапацца і памагчы батальёну агнём па вышыні «Вялікай». Толькі хто яго мог заняць — няўжо падышоў авангард суседняй арміі? Гэта было б здорава.

Чакаючы

Кізевіча, Валошын прысеў на цвёрдыя камякі бруствера адзіночнай ячэйкі, некалькі байцоў, што стаялі каля яго, пачалі стукаць ціхенька, але настойліва чаравікамі — грэць ногі.

— Што там, сапраўды нельга прайсці? — запытаў камбат.

— Вада там, таварыш капітан. Не ўмерзла. Мы пайшлі — праваліліся, насілу вылезлі.

— А як жа тыя прайшлі?

— А хто знае? Можа, дзе і ёсць праход. А ўночы як знойдзеш?

«Так, так, — думаў камбат. — Наўрад ці іх там многа. Можа, сакрэт ад суседзяў? Але ўсё роўна трэба звязацца. Трэба кагось паслаць».

Калі валюхастым крокам падышоў з цемры Кізевіч, Валошын сказаў:

— У вас ёсць талковы сяржант?

— Гэта навошта?

— Устанавіць сувязь з вышынёй «Малой», За балотцам.

— Што ўстанаўліваць! — цепнуў плячом Кізевіч. — Там нікога няма.

— Як няма? Во людзі прыйшлі, чулі — галасы. Нашых, рускіх.

— Што яны маглі чуць? Я да вечара туды глядзеў — ніводнай жывой душы. Можа, яны ў цемры не на той бугор вылезлі? Можа, правей узялі, там праўда нехта поўзаў увечары.

Камбат памаўчаў, не ведаючы, што рашыць. Упэўнены тон камандзіра роты яго бянтэжыў, але і хлопцы таксама былі ўпэўнены, што ішлі правільна.

— Мы ж прама ішлі. Цераз кусты. Пад самы бугор. Але ж там вада, не ўмерзла. Балота.

— Вось іменна балота. Залезеш — не вылезеш, — сказаў Кізевіч і адвярнуўся.

— Тым не менш пашліце сяржанта з байцом. Хай дакладна ўстановіць: хто і колькі.

— Сяржанта! У мяне іх зашмат?

— Самахвалаў у вас ёсць? Яго і пашліце.

Кізевіч пастаяў моўчкі і пайшоў у ноч, несучы незадаволенасць новым загадам. Валошыну гэта не дужа спадабалася, але камандзір дзевятай меў асобны характар і рабіў так не першы ўжо раз. Да таго ж ён гадоў на пяць быў старэйшы за Валошына, і гэтая акалічнасць трохі стрымлівала камбата ў падобных сітуацыях.

Валошын коратка развітаўся з маўклівым, заклапоча-ным сёння Муратавым і пайшоў у роту Самохіна — важна было дазнацца наконт мінаў на той, галоўнай іх, вышыні. Хоць ён і разумеў, што ўночы сілай двух байцоў не шмат чаго разведаеш на даволі шырокім умерзлым схіле, але ўсё ж. Па крайняй меры, хоць адна знойдзеная там міна дала б камандзіру батальёна знак, што вышыня замініравана і што без яе размініравання нельга пачынаць атакі. Горш, калі яны там нічога не знойдуць і ён заўтра налезе з батальёнам на міннае поле.

На гэты раз камбат лёгка знайшоў у цемры па-над балотцам маленькі бліндаж Самохіна, ля якога яго, аднак, сустрэў старшына Грак. Ён сказаў, што лейтэнант прылёг адпачыць і пакінуў яго, Грака,

дачакацца разведчыкаў з вышыні, якія ўсё яшчэ не вярнуліся. Камбат хвіліну маўкліва пастаяў разам са старшыной, паслухаў, але на вышыні па-ранейшаму было глуха і цёмна, ніводзін гук адтуль не далятаў супраць ветру, і Валошын рашыў вярнуцца на свой КП.

— Прыйдуць разведчыкі,— адразу ка мне.

— Ёсць, таварыш камбат!

Справа з разведкай неспадзявана затрымлівалася на абодвух напрамках, і гэта не магло не турбаваць камбата.

Асабліва непакоіла вышыня — нешта дужа доўга не было сяржанта, хоць бы ён там дзе не наткнуўся на баявое ахраненне немцаў, думаў Валошын. Ідучы ў цемры на свой пагорак з НП, ён некалькі разоў спыняўся і ўслухоўваўся. Аднойчы яму здалося, што ён чуе нейкі голас, які даляцеў з вышыні. Але, мусіць, гэта быў голас немцаў, бо калі б яны заўважылі яго разведчыкаў, дык напэўна пачалася б страляніна — без страляніны ўжо не абышлося б. Але пакуль было ціха, і можна было спадзявацца на ўдачу разведкі.

На НП у траншэі дзяжурыў ужо не Прыгуноў, а Ціток, ён таксама пазнаў камбата і не аклікнуў яго, а толькі паціху затупацеў ботамі, даючы тым знак, што не спіць, назірае і грэецца.

— Ну як — усё ціха? — запытаў Валошын.

— Ціха, таварыш камбат. Толькі машыны гурчаць.

— Дзе гурчаць?

— Ды там, на гарбу гэтым.

— На гарбу і будуць гурчаць. Умацоўваюцца.

Ён прайшоў па траншэі і падняў край палаткі на ўваходзе ў сваё жытла. Цяпер тут было не шмат цяплей, чым знадворку, печка-бітон, мусіць, ужо не гарэла. На яго ўваход у куце ля тэлефоннага апарата заварушыўся, пачаў дзьмухаць у трубку заспаны, з паднятым каўняром Чарнаручанка, побач пад паўшубкам спаў, выцягнуўшы ногі, Гутман, а ля ягонага боку сцяўся намерзлы за сваё дзяжурства Прыгуноў. Ад скрынак падняў санлявы твар Маркін.

— Ну што там, вярнуліся разведчыкі?

Валошын зморана ўладкаваўся на сваім месцы па другі бок скрынак, расшпіліў кручкі каўняра і аслабіў дзягу. Зморанае яго цела, нацёртае вопраткай і рамянямі, прагнула расслабнуцца, выпрастаць ногі, толькі выпрастаць тут не было дзе.

— З палка званілі? — замест адказу запытаў Валошын у Маркіна.

— Гунько абзываўся два разы. Загадаў адразу ж пазваніць, як прыйдзеце.

— Сну на яго няма, — прабурчаў камбат і пацягнуўся да Чарнаручанкі за трубкай.

Тэлефаніст на тым канцы провада, мусіць, драмаў і хоць адразу адказаў на пазыўны, але нешта няўцямна змоўчаў затым; Валошын пачакаў і паўтарыў выклік. Гунько таксама спаў і не адразу ўзяў трубку. Нарэшце прыглушаны адлегласцю пачуўся яго незадаволены голас.

— Да, слухаю.

— Дваццаць першы «Арла» слухае, — сказаў Валошын і змоўк.

— А, Валошын! Ну як абстаноўка? Як падрыхтаваўся? Усё гатова?

— Што гатова? — сказаў Валошын, не тоячы свае прыкрасці ад гэтага звычайнага ў такіх выпадках пытання. — Быў у Іванова — «агурчыкаў» кот наплакаў. Якая ж падтрымка будзе?

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5