Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

I Круглоў мае рацыю, ідучы да іх не з лекцыяй аб становішчы на франтах і не з тлумачэннем чарговага загаду Вярхоўнага, а з просценькім, сардэчным і наіўным пісьмом самотных у абезмужчынеўшым тыле дзяўчат. Мабыць, сапраўды, такое пісьмо болей і глыбей кране ачарсцвелыя душы тых, каму адрасавана, і напэўна больш дабрадзейна паўплывае на іх свядомасць, чым казённыя словы вайсковага загаду, які ставіць даўно знаёмыя задачы. Калі б гэтыя задачы было так проста выканаць, як іх паставіць… А вось пісьмо, гэты ціхі голас дзяўчачай лагоды, які за тысячы вёрст прыляцеў у прамерзлы

франтавы змрок, — што можа быць святлей і бліжай для згаладнелага, намерзлага, спакутазанага ў доўгім расстанні з блізкімі чалавека на фронце'?

Але камбат не хацеў чытаць гэтыя, можа, самыя лепшыя з усіх, калі-небудзь напісаных ад імя і па даручэнню радкі. Ён аддаваў перавагу радкам, якія не пакажаш другому, не прачытаеш на сходзе.

Ён іх чытаў у рэдкія хвіліны спакою, адзін на адзін з сабой.

«Дарагі мой Валошык, мой срэбны праменьчык закатнага сонейка, які так коратка і светла бліснуў у маім жыцці, дзе ты?

Дзе ты, зямная і нябесная мая радасць, мой рослы дубок, зялёная траўка палянкі, мёдам прапахлы лужок, цёплая жывая хваля, гулліва забегшая на мае далоні?

Адгукніся ж, скажы хоць слова — кажу я з пяшчотай, а сэрца маё трапеча ў разгубленасці ўсё з тым жа анямелым пытаннем — дзе ты?

Дзе ты, Валошык, у той час, калі я заміраю ў журбе і роспачы; дзе ты, калі на сэрцы ў мяне трошкі святлее; дзе, калі мне зусім не хочацца жыць і калі жыццё раптам зробіцца такім слаўным?

Дзе ты?

Ці, можа, ты назаўжды выкінуў з сэрца тую, каторая з такой самаадданай радасцю кінула сябе да тваіх моцных ног, каторая аднойчы і на ўсё жыццё пакахала цябе болей за сваю родную маці, каторая не можа жыць без цябе, — твайго непаўторнага ў свеце позірку, ціхага ласкавага слова, дотыку тваёй вялікай, цёплай і надзіва пяшчотнай далоні…

Ці, можа, ты спагкаў на вайне другую, нечакана асляпіўшую цябе зіхоткай сваёй прыгажосцю, чароўнай няўяўнасцю свайго кахання. Тую золатавалосую незямную Прынцэсу, перад якой я — няшчасная, адрынутая табой Золушка.

Ці ты не чуеш і ніколі не пачуеш мяне, бо даўно ўжо ляжыш у сырой анямелай магіле з варожаю куляй у тваіх шырокіх грудзях, да якіх так любіла прыпасці галавой і я.

Валошык мой, дзе ты?

Я хачу быць з табой, нават калі ты назаўжды выкінуў мяне з твайго вялікага і гулкага сэрца, усё роўна я буду нячутна, бы цень, хадзіць за табой. I капі ты са сваёй златакудрай Прынцэсай, я буду чакаць цябе, і ты вернешся. А калі ты даўно супакоіўся ад усяго ў глыбокай брацкай магіле, то і я хачу ляжаць побач. Вазьмі мяне хоць у магілу да сябе, я не магу без цябе.

Толькі не маўчы, адгукніся. Мінула бясконцых пяць месяцаў нясцерпнага твайго маўчання. Я кожны дзень выходжу на наш ляшчынавы ўзлесачак і крычу, крычу — сонцу, аблокам, пахаладзеламу восеньскаму небу, крычу на ўсход і на захад:

— Валошык, дзе ты?»

Недарэчны, страшны і дзікі франтавы лёс!

Ён перажыў трохмесячнае акружэнне, тыф, дзесяткі разгромных баёў, цяжкое раненне ў грудзі і ўсё ж выкараскаўся з учэпістых лапаў смерці. Але калі ён атрымаў гэта пісьмо, яе ў жывых ужо не было.

Яна была забіта адзінай

кулямётнай чаргой з выпадкова пралятаўшага «юнкерса» на залітай сонечным святлом паляначцы медсанбата, куды вынесла развесіць памытыя свае апраткі…

12

Мабыць, ён задрамаў, прыгрэўшыся ў сваім кутку, і раптам прахапіўся ад спалоху з ясным усведамленнем таго, што здарылася ліха. Пакінуты на скрынцы гадзіннік паказваў чвэрць пятай, ён сунуў яго ў кішэню і выскачыў з зямлянкі, збянтэжаны тым, што адбывалася знадворку.

Яшчэ было цёмна, але начная ціша знікла без рэшты, узарваная гулам і абвальным агняным трэскатам; па ўсім падцябессі, ззяючы, навыперадкі несліся адна цераз другую дзесяткі агняных трас, над вышынёй раз за разам узляталі ўгору ракеты, дрыготкім сіняватым святлом заліваючы схіл ля балота. Там жа, чутна было, грымнула некалькі гранатных выбухаў, і над балотам, батальённым ланцутом і ўзгоркам густа несліся, імкліва рассыпаючыся ў мільготкім цемрыве неба, агняныя паскі трас.

Хутка падавіўшы ў сабе сонны спалох, камбат зразумеў, што, нягледзячы на грукат і густое мільгаценне вакол, бой ішоў у немцаў, яго роты маўчалі. Хутчэй за ўсё, як ён таго і баяўся, гэта за балотам трапілі ў бяду разведчыкі.

Ён кінуў Маркіну, які спалохана выскачыў следам: «Дакладвай у полк», а сам гукнуў Гутмана і пусціўся па траншэі ў поле.

Спатыкаючыся на глыжах і ямінах, ён бег у дрыготка-падсветленай цемры насустрач гэтаму грому ўніз, да ланцуга сёмай роты і думаў, што цяпер прыйдзецца выручаць разведчыкаў, калі толькі яшчэ можна іх выручыць. Калі абодва яны не распласталіся на схіле. Вядома, пры гэтым зноў не мінуць непрыемнай размовы з Гунько, але што рабіць? Яму не прьгеыкаць да гэтых размоў.

Гутман, таропка зашпільваючы паўшубак, моўчкі бег следам, заклапочана пазіраючы на вышыню, аднойчы ўпаў, вылаяўся і, прыгнуўшыся, дагнаў камбата.

— Ашалелі яны там, ці што?

Валошын не адказаў. Ён таксама не адрываў позірку ад вышыні, яе залітага мільготкім святлом схілу, на якім, аднак, адсюль нічога не было відаць, і ён думаў, што, мабыць, разведчыкі ўліплі як трэба, напэўна, ім ужо не паможаш. Трошкі прыцішыўшы свой бег, ён вопытным позіркам пачаў прыкмячаць усе выбліскі кулямётных трас, якія ён умеў вылучаць сярод мноства іншых аўтаматных стрэлаў і з паныласцю разумеў, што іх многа. Столькі ён не чакаў. Ён налічыў іх не менш шасці, хаця, вядома, гэта была толькі частка старанна арганізаванай сістэмы кудямётнага агню, усёй цяпер яны не раскрыюць.

Сёмая была ўжо на нагах, ніхто не спаў, байцы, вытыркаючыся з цёмных акопчыкаў, трывожна глядзелі на ашалелую ад агню вышыню, чакалі, што будзе далей. Ён прыняў убок, прыгінаючыся, дабег да знаёмай пры-бліндажнай траншэйкі, у якой стаяла некалькі чалавек і чуўся нервовы голас Самохіна:

— Не лезь, не лезь, не высоўвайся! Жыць надаела? Валошын саскочыў у траншэю, нехта пасунуўся, даючы

месца камбату, следам улез Гутман, і Самохін паведаміў заклапочана:

— Бачыце, што робіцца? Пэўна, Нагорны…

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5