Яго батальён
Шрифт:
— Будзе, будзе падтрымка. Гэта не ваш клопат. Аб гэтым паклапоцяцца каму трэба.
— Гэта мне трэба, — стрымана запярэчыў камбат. — Я атакую, а не хто іншы. Таму і клапачуся.
— Во, вы атакуеце, вы сябе і рыхтуйце. Сваю гаспадарку рыхтуйце. У вас усё гатова?
— Яшчэ не вярнуліся разведчыкі. А на вышыні «Малой» яшчэ невядома хто — нашы ці немцы.
— Гэта на якой? За балотам? А там нікога няма. Тая вышыня незанятая.
— А калі ўсё ж занятая?
— Ды ну глупства, Валошын! Вам усё чэрці здаюцца. Учора мае разведчыкі вярнуліся — там пуста.
Валошын гаротна ўздыхнуў — учора! За ноч той пагорак можна тры разы заняць і тры здаць, а маёр усё будзе спасылацца на ўчарашнія звесткі «яго» разведчыкаў.
— Таварыш дзесяты, я прашу дазвол перанесці тэрмін «сабантуя» на гадзіну раней, — ухіляючыся ад бескарыснай спрэчкі,
— Гэта чаму?
— Ну раней, разумееце? Пакуль не развіднела. У пры-цемку.
Маёр зноў памаўчаў, пэўна падумаў і адмовіў.
— Не, нельга. Дзейнічайце па плану. План, разумееш, зацверджан… Наверсе. Так што… па плану.
Валошын скрыгануў сківіцамі, але змоўчаў, і паколькі Гунько таксама няпэўна маўчаў, адпусціў клапан трубкі, якую і паклаў упоперак на тэлефон. Маркін, відаць, прагнаўшы свой сон, запытальна паглядзеў на камбата.
— План! Гляджу, заўтра будзе цяганіны праз гэты ідыёцкі план, — не стрымаўся Валошын і вылаяўся.
— Калі ўжо план, дык кропка, — усё зразумеўшы, уздыхнуў Маркін. — Цяпер Гунько ад яго ні на крок, ведаю.
— Калі б хоць план, а то… У шэсць трыццаць атака.
Чаму ў шэсць трыццаць? Толькі развідняе. — Што не зроблена за ноч-, ужо не даробіш — некалі. I людзі не адпачнуць як след. У шэсць трэба ўжо сняданкам накарміць. Ні даразведаць, ні агледзецца… Але ж ім трэба да паўдня аб выкананні далажыць. Каб іх поспехі ў сутачную зводку ўключыць. Таму і гэтая спешка.
Валошын не мог стрымаць абурэння, хоць праз хвіліну і пашкадаваў аб тым. Наракаць на паводзіны камандзіра палка ды яшчэ ў прысутнасці падначаленых было не ў яго правілах, хутчэй наадварот. Але і стрымацца ў гэты раз было цяжкавата — столькі ўжо назбіралася на ягонай душы за гэтую ноч труднага і нервовага.
— Ладна, — сказаў ён больш сам сабе, чым іншым. — Вы адпачывайце, Маркін. Да чатырох ноль-ноль. У чатыры я вас падніму, сам пару гадзін драману.
— Ага, я засну, — пагадзіўся Маркін, але ўсё сядзеў, пазіраючы ў адну кропку на светлай дошцы скрынкі.
— I, гэта, дайце мне вашай брытвы, — папрасіў кам-бат. — Пагаліцца хачу.
Маркін дастаў з палявой сумкі акуратна загорнутую ў кавалак газеты брытву, мыльніцу і круглае, трэснутае пасярэдзіне люстэрка. Камбат пачаў рыхтаваць мыла, а начштаба расслаблена сядзеў, няпэўна пазіраючы на яго падрыхтоўку.
— Дык я лягу, — паўзапытальна сказаў ён нарэшце, і Валошын пацвердзіў:
— Ага, кладзіцеся. Да чатырох.
Маркін адкінуўся на салому і вельмі хутка сціх, нібыта прытаіўся за скрынкамі. 3 глыбокім шумным дыханнем спаў на спіне Гутман, далёка выцягнуўшы ногі ў пацёртых са збітымі абцасамі кірзачах. У куце над скураным футаралам свайго апарата, часта прахопліваючыся, драмаў Чарнару-чанка, часам выклікаў «Волгу» і прадзімаў трубку. У печцы агняным водсветам дагарала рэшта вуголля, і слабыя водблескі ад іх ляжалі на цёмных жэрдках у столі.
Камбат сцягнуў з плеч шынель, падкасаў каўнер гімнасцёркі. Галіўся ён зусім не таму, што заўтра чакаў яго цяжкі бой, у якім магло здарыцца найгоршае з усяго, што здаралася з байцом на вайне. Проста ён адчуваў на шчоках шчацінне і ведаў, што заўтра часу ў яго не будзе. Цяпер жа настала самая ціхая часіна ночы, калі, апроч немцаў, наўрад ці яго хто патрывожыць, і ён супакоена расслабіўся на саломе, застаючыся ў гэтай цішы сам-насам са сваімі клопатамі.
Націраючы мыльнай вадой абсівераны падбародак, ён у каторы ўжо раз думаў, уздыхаючы, якой па-звярынаму труднай выдалася гэта вайна. Ці калі была яшчэ такая ў гісторыі? Ваенная ўдача на поўдні дала ўздыхнуць з палёгкай, Сталінград абнадзейваў, напэўна, цяпер там весялей. Але тут, у гэтых лясах і балотах, на гэтых пагорках і прасёлках, ля разбураных вайной вёсак па-ранейшаму жахліва цяжка. Па-ранейшаму вораг б'ецца да апошняй магчымасці, упарта абараняючы кожную вышыню ў полі і кожны будынак у вёсцы. Каб яго адолець, колькі патрэбна сілы і ўмельства, і калі чагосьці бракуе, увесь цяжар барацьбы кладзецца на шматпакутную матухну-пяхоту, якой трэба плаціць за ўсё сваёй уласнай крывёю. I часта тыя, хто плоціць па гэтым крывавым рахунку, не могуць сабе і ўявіць, што ў іх бедах можа быць хто вінаваты, што дзесьці не хапіла часу, не ўправіўся транспарт. Ад колькіх прычын залежыць, каб іхняя кроў аказалася меншай і не так катастрафічна таялі іхнія жыцці.
Гунько рабіў адпаведнае ўражанне сваёй пунктуаль-насцю, умеў ліха далажыць
рабілася непатрэбнай артпадрыхтоўка, яе трэба было б адмяніць, а хто гэта дазволіць? Каму разбірацца, што замест сапраўднай артпадрыхтоўкі будзе адно яе падабенства, якое не шмат дапаможа батальёну сваімі сарака снарадамі, выпушчанымі за дзесяць хвілін на світанні, калі ўсе немцы будуць сядзець у абсталяваных за два дні бліндажах і ў траншэі застануцца адны назіральнікі.
11
Звыкла і нявесела разважаючы і адначасна ўслухоўваючыся ў шорхат ветру наверсе, камбат пагаліўся, агледзеў у люстэрка свой падкаўнерык, падумаў, што не шкодзіла б падшыць новы, але падкаўнерык падшываць не стаў. Ён на ўсе гузікі зашпіліў гімнасцёрку, надзеў шынель, пацёрты, прастрэлены, папэцканы ў зямлі, але звыклы і яшчэ нават чымсь франтаваты яго шынелак, які ён пашыў на заказ у час фарміроўкі ў Свярдлоўску. Рэмень і партупея дасталіся яму з поля бою ад колішняга ягонага намесніка старшага лейтэнанта Сарокіна, забітага ў студзені пры разведцы боем, — свой, даваенны, прапаў пасля яго цяжкога ранення пад Ржэвам. Але і гэты яшчэ быў някепскі — пашкрэбаны, але каляны, з камсастаўскай палявой спражкай, дзвюма партупеямі і нават свістком у маленькім футаральчыку на левым партупейным рэмені. Камбат пасунуў на дзязе і расшпіліў пацёртую і абшкрэбаную ў траншэях кабуру, з якой выцяг свой пісталет ТТ выпуску 1939 года з ладнай пластмасавай рукаяткай. Пасля ўжо пластмасавыя не выпускалі — рукаяткі рабілі з дрэва. У абодвух яго магазінах было па сем штук патронаў — восьмы ён звычайна дасылаў у патроннік, каб аслабіць спружыну. Пісталет гэты быў для яго тым, чым можа быць на вайне толькі найлепшы сябар, які не раз дасведчыў камбату сваю нямую адданасць. Апошні выпадак усё яшчэ выклікаў у Валошына лёгкія дрыжыкі пры ўспаміне аб тым, як гэта здарылася і чым магло скончыцца. Неяк тыдзень назад у часе ашалелай сутычкі ў нямецкай траншэі Валошына збіў з ног дужы малады эсэсавец, у руцэ каторага бліснуў перад яго вачмі нож. Падаючы, камбат паспеў стрэліць, на якую долю секунды раней, чым той апусціў руку, і эсэсаўскі нож па самую рукаятку ўвайшоў у зямлю ў якіх-небудзь двух сантыметрах ад яго пляча.
Пісталет страляў безадмоўна, за дваццаць крокаў Валошын лёгка адбіваў рыльца пастаўленай на пянёк бутэлькі, збіваў па заказу любую галінку з дрэва. Кожны раз, разбіраючы яго перад чысткай, ён са шкадаваннем думаў, што некалі ім прыйдзецца расстацца, і хацеў, каб пасля той дастаўся харошаму чалавеку. Шкадаваць не будзе.
Асцярожна ссунуўшы з рукаяткі затвор, Валошын не надта чыстай насоўкай старанна выцер яго пазы, выняў спружыну. Трэба было б прачысціць і ствол, у якім за некалькі дзён пасля апошняй стральбы, мабыць, нарасло каросты, але ў яго не было шчолачы. Ён нерашуча паўзіраўся ў соннага Гутмана, пазгадваў, куды той мог запіхнуць рэчмяшок з іх салдацкай маёмасцю, як раптам пачуў чыесь крокі. Яны гулка аддаваліся ў падмерзлай зямлі і яўна набліжаліся да іх зямлянкі. «Разведчыкі!» — з раптоўным ажыўленнем падумаў камбат, але ў траншэі крокі прыціхлі, ад няўмелых рук незнаёма зашамацела палатка, і ў зямлянку прасунуўся расчырванелы на ветры маладжавы твар.