Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Дазвольце, таварыш капітан?

— Калі ласка, — сказаў Валошын, адчуўшы лёгкае расчараванне ад таго, што замест доўгачаканых разведчыкаў прыйшоў камсорг палка лейтэнант Круглоў. Зрэшты, камсорг быў неблагі афіцэр і таварыскі хлопец, і расчараванне камбата неўзабаве знікла.

— Што, маёр Міненка паслаў? — збіраючы пісталет, запытаў Валошын.

— Ну. У вас жа намячаецца заўтра, — проста сказаў Круглоў, знімаючы з рук рукавіцы. — А што гэта печка затухла? Дроў няма? Ну тожа, гаспадары мне — у лесе жывуць, а дроў не маюць.

Перш чым камбат

з Чарнаручанкам паспелі што-небудзь сказаць, камсорг прыўзняў край палаткі і знік у траншэі. Пачуўся яго прыглушаны голас на НП да вартавога, крокі, пасля зноў усё змоўкла.

— Шабутны камсорг, — сонным голасам прамовіў Чар-наручанка, не то з пахвалой, не то з асуджэннем маладога лейтэнанта, якому па сваім узросце гадзіўся ў бацькі.

«Жвавы, ага», — падумаў Валошын. Круглова ён ведаў даўно, яшчэ з таго часу, як сам камандаваў ротай, а гэты лейтэнант быў камандзірам узвода ў палкавой роце аўтаматчыкаў. Спрытны быў аўтаматчык, нічога не скажаш. Зрэшты, стаўшы камсоргам палка, лейтэнант, здаецца, не перамяніўся.

Не мінула і чвэрці гадзіны, як зноў пачуліся крокі, моцны шоргат у траншэі, Чарнаручанка расхінуў палатку, і Круглоў кінуў ля печкі настылае бярэма галля.

— Во, хоць пагрэю вас. А то памерзнеце.

Ён пачаў з хрустам ламаць, мабыць, не надта сухое галлё, запіхваць яго ў вузкія дзверцы печкі. Чарнаручанка памагаў, неўзабаве ў зямлянку дзьмухнула дымам, але ў печцы памалу пачало разгарацца. Камсорг спіхнуў на патыліцу шапку і, стаўшы на калені, адкінуўся ад печкі.

— Люблю агонь!

— Хто не любіць, — скупа сказаў Валошын з ранейшай заклапочанасцю ў настроі.— Што там у палку чутно?

— А што ў палку? Я ж у другім батальёне, у Паршына, быў. Раптам званок, Міненка: «Шагам марш к Валошыну, заўтра „сабантуй“».

— «Сабантуй», ага. Загадана ўзяць вышыню.

— Возьмем, калі загадана, — лёгка пагадзіўся камсорг.

— Гляджу, ты аптыміст.

— А што ж! Што яшчэ камсоргу застаецца? Задор, упэўненасць і аптымізм.

— Няблага. А Паршын што? Адседжвацца будзе?

— Дзе там! На саўгас наступае. Папаўненне атрымаў.

— Папаўненне і я атрымаў. Паўсотню чалавек.

— Ого! Так многа!

— Усе новенькія. Неабстрэляныя. Ім бы з тыдзень у абароне пасядзець. Звыкнуцца з фронтам.

— Не выходзіць у абароне.

— Да таго ж па-руску амаль ніхто не разумее.

— Гэта горш. Добра, я трохі разумею. Перакладчыкам буду.

— А ты адкуль разумееш?

— У Сярэдняй Азіі жыў. Самарканд, Бухара, Чарджоў.

— Ясна. Тады дзякуй маёру Міненку. Сапраўды, можа, паможаш дамовіцца.

Валошын сабраў пісталет, упіхнуў яго ў скураную кабуру, выцер насоўкай рукі. Круглоў сядзеў перад топкай і ўсё з хрустам ламаў галлё, піхаў яго ў дымную печку. Камбат чакаў, што камсорг, напэўна, праінструктаваны нампалітам, загаворыць аб палітмасавай рабоце, але той, быццам ухіляючыся ад гзтай тэмы, гаварыў аб іншым.

— А як жа з палітзабеспячэннем? — асцярожна запы-таў Валошын. — Мітынгу праводзіць не будзем?

— А нашто? Я і так пагутару. Я ім пісьмо

пачытаю. Пісьмо класнае атрымаў. Ад дзяўчат са Свярдлоўска.

— Ад знаёмых?

— Дзе там! Пішуць на імя камсамольскага сакратара часці. Не пісьмо — цэлая паэма. Хочаце пачытаць?

Ён ухапіўся за сваю набітую паперамі кірзавую сумку, але Валошын сказаў:

— Нашто? Не мне ж адрасавана.

— Дык з маёй жа згоды. Я во байцам усё чытаю — слухаюць, не адарваць. I сардэчна, і патрыятычна. Хоць у газеце друкуй.

— Вось і пачытай у ротах.

— Абавязкова. Во як яны пішуць, паслухайце, — сказаў ён, таропка разгортваючы пакамечаны трохкутнічак. — «Ад імя і па даручэнню ўсіх нашых дзяўчат, здраствуйце, дарагія і любімыя воіны-героі, маладыя і трошкі старэйшыя, мы любім вас, і ганарымся вамі, і чакаем вас удзень і ўначы, верна аберагаючы нашу любоў і нашу дзявочую пяшчоту…» Ну і так далей.

— Добра пішуць, — сказаў Валошын. Круглоў схаваў пісьмо і зашпіліў сумку.

— Ну што, колькі там настукала? — зірнуў ён на скрынку, дзе ляжаў на краі гадзіннік Валошына. — Ого! Ужо тры. Пайду ў роту.

— У якую пойдзеш?

— Якая пад вышынёй? Самохіна?

— Самохіна, — сказаў, падумаўшы, камбат. — Але я параіў бы схадзіць у восьмую. Лейтэнант Муратаў там за-хандрыў нешта.

— Гэта чаму?

— Ды так. Глупства. Але трэба было б падбадзёрыць.

— Добра. Пайду да Муратава. Стары знаёмы ўсё ж. Разам у полк прыйшлі. А пасля і да Самохіна заскочу.

— Што ж, давай!

— Галоўнае, пісьмо пачытаць. Ведаеце, як натхняе?

— Пабачым, як ты іх натхніш заўтра.

— У найлепшым выглядзе. Толькі вось часу ў абрэз. Ну што ж, ранічкай пабачымся.

— Абавязкова.

Круглоў пайшоў, і ў зямлянцы зноў стала ціха. Прыслухоўваючыся да ягоных крокаў у траншэі, Валошын успомніў пра вышыню і падумаў, што прыйдзецца, напэўна, зноў вылазіць з зямлянкі і ісці да Самохіна — ён проста губляў надзею дачакацца на КП прапаўшых недзе разведчыкаў. Але зморанае цела марудзіла, так добра было сядзець у цяпле і спакоі, трывожна ўсведамляючы, што канчаюцца апошнія гадзіны ночы, а заўтра ўсё будзе не так.

Хаця, можа, і абыдзецца. Яны возьмуць вышыню, закапаюцца: настане якая-ніякая перадышка, можа, давядзецца адпачыць у абароне…

Але во чаго захацелася, спахапіўся камбат, злавіўшы сябе на гзтых расслабленых, амаль крамольных на фронце думках. Палова Расіі стогне пад немцам, ільецца кроў напалам са слязьмі, людзі чакаюць не дачакаюцца, калі Чырвоная Армія адужае ворага, а ён пра што марыць — стаць у абарону, адпачыць, адаспацца. Але што рабіць — менавіта так. Сэрцам і розумам адчуваеш адно, а цела, кожная часцінка тваёй цёплай плоці прагнуць іншага. У іх свае, куды болын сціплыя патрабаванні, без задавальнення якіх, аднак, — нікуды. Вельмі недасканалы, слабы чалавек, але іншага вось няма. Каб дасягнуць вялікае мэты, трэба лічыцца з маленечкімі патрэбамі гэтых недасканалых і елабых людзей, лёсамі і целамі якіх вымашчан увесь даўгі шлях да вялікай жаданай Перамогі.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5