Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Тут і ахова не патрэбна. Міны будуць ахоўваць. Лепшых ахоўнікаў не знойдзеш, — паціраючы рукі, прагаварыў Санча.

— Чаму вы мяне тут пакінулі? — запытаў у яго Лінкан.

— І табе туды хочацца?

— Дзе мой народ, там і я, — сказаў Лінкан.

— Не. Ты пабудзеш з намі. Мне хочацца з табою пагаварыць. Ні разу ж не даводзілася размаўляць з правадыром.

Мяне, Алесю, Максіма і Лінкана бандыты прывялі ў хаціну, якая стаяла воддаль ад тых, замініраваных. У хаціне ляжалі два вялікія квадратныя камяні, вакол якіх стаялі тоўстыя драўляныя калоды. "Гэта

ж ачаг," — здагадаўся я.

Нагадалася, як расказваў нам Анту, што мапучэ вечарамі пяклі ў ачагу ляпёшкі, загарнуўшы іх вуглямі. Пакуль ляпёшкі пякліся, старэйшыя, сеўшы на калоды, расказвалі казкі, успаміналі пра сваіх родзічаў, пра сваіх герояў. Малодшыя слухалі іх уважліва, каб не прапусціць ні слова.

У куце, заўважыў я, стаялі пасудзіны з насеннем, з вадою, з ядою. Іх было шмат. Гуагі — пустацелыя пасудзіны з незвычайна цвёрдай кары, падобныя на кабачок, і тонкія драўляныя талеркі, і дунгі — падобныя на вядро для вады, і канчэа — карыта з ручкай, у якое звычайна кладуць пясок, каб падсмажыць манга, і ступы, у якіх расціраюць перац. Каля адной сцяны быў ткацкі станок. Такія станкі ў нас называюць кроснамі. Драўляная прамавугольная рама ткацкага станка па вуглах была замацавана жанкілем. Два яе больш доўгія бакі ўпіраліся ў падлогу і столь хаціны. На паліцах месціліся конусападобныя гліняныя збаны, талеркі, бутылі з ручкамі. Асобна стаялі дзве незвычайныя фігуркі: фігурка вадзянога змея і фігурка гарбуна з чашай на галаве.

— Бачыш фігурку гарбуна? — шапнула мне Алеся. — Гэта сімвал бога агню.

— А што сімвалізуе фігурка вадзянога змея? — запытаў я. На самым відным месцы была статуэтка дзвюхгаловай багіні. На галаве ў багіні — упрыгожанне, падобнае на карону, замест рота — гліняная палоска, а замест вачэй — гліняныя шарыкі.

На сцяне вісела скручанае ласо. Такое ласо, зробленае са скуры, як я чуў, дасягала пятнаццаці метраў. Побач вісеў лук. Анту нам расказваў, што з лука мапучэ страляюць на сто дваццаць метраў, што стрэлы копцяць, каб надаць ім цвёрдасць і трываласць, а калчан са стрэламі — вузкую карзінку з конскага воласу — носяць на спіне.

— Вунь макана — паліца, — тыцнуў рукою Максім, паказваючы на дубінку, вузкую на адным канцы і патоўшчаную на другім.

— Чаго пасталі? Сядайце, — прамовіў Санча.

Лінкан прымасціўся ў куце, на шкурах гуанака, бандыты, як гаспадары, селі на калоды каля ачага, а я, Максім і Алеся прыселі на ложку, каля якога ўзвышаліся тры гліняныя пасудзіны, падобныя на вялізныя бочкі.

Алеся нечакана ўсхліпнула.

— Чаго ты? — пацікавіўся Максім.

Алеся, размазваючы па шчаках слёзы, прагаварыла:

— Дзядзьку Анту шкада.

— Не раві,— зыркнуў на яе Піучэн.

— Даскакаўся твой Анту, — сказаў Кайф.

— Вы… Вы… — прамовіла Алеся.

— Хто мы? — падаўся наперад Чон-чон.

— Кракадзілы вы, — нечакана прагаварыла Алеся. Я думаў, што бандыты ўзлуюцца, а яны зарагаталі. Лінкан падаў голас:

— Хто вам даў права судзіць іншых? Вы не заслужылі. Санча стукнуў рабром далоні па прыкладзе аўтамата:

— Ён даў нам права.

— З гэтым правам вам доўга не

пражыць.

— Індзеец з нас збыткуе! — ускочыў Піучэн. Металіст вытрашчыў вочы:

— Я яго застрэлю!

— Не, — сказаў Санча. — Мы зробім па-іншаму. Выводзьце яго з хаціны, а там убачыце.

Піучэн кіўнуў на нас:

— А гэтых?

— Няхай тут сядзяць. Калі высунуцца, страляй без папярэджання.

— Усіх перастраляю, — сказаў Піучэн і звярнуўся да Лінкана: — Уставай, індзеец.

Лінкан устаў. Бандыты вывелі яго з хаціны.

З пасудзіны ў… джунглі

Не чакалі мы, што так павернецца.

— Яны хутка вернуцца? — запытала Алеся.

— Хто ведае, — нявесела сказаў я.

— Паспрабуем уцячы?

— Заблудзімся ў джунглях, — сказаў Максім. Алеся сціснула рукі ў кулачкі:

— Лепей у джунглях блукаць, чым сядзець з бандытамі.

— Максім, навошта нам лезці ў джунглі? — кажу. — Каля берага стаіць плыт. Сядзем і паплывем па рацэ.

— А куды заплывем? — прагаварыў Максім.

— Куды-небудзь заплывем, — кажу яму. — Мажліва, людзей на рацэ сустрэнем ці якое-небудзь паселішча ўбачым. Людзі заўжды каля ракі селяцца.

— Правільна разважаеш, — пахваліў мяне Максім. — Але як з хаціны выбрацца?

— Паглядзі, дзе бандыты, — папрасіла яго Алеся.

Максім выглянуў з хаціны, і адразу ж прагрымела аўтаматная чарга. Кулі ўзбілі пыл каля самых дзвярэй. Максім, охнуўшы, зваліўся пры сцяне. Мы з Алесяй кінуліся да яго.

— Максім, цябе не паранілі? — усклікнула Алеся.

У Максіма белы-белы твар. Ляжыць нерухома, не адзываецца. Я страсянуў яго:

— Максім!

— Што? — ледзь чутна прамовіў ён. Потым паціху прыўзняўся, патрос галавою і здзіўлена сказаў:

— Не застрэліў? А мне думалася, што ён мяне забіў. Выходзіць, за намі сочыць Піучэн, не спускае вачэй з хаціны. Няма як выбрацца.

— Максім, а ты не заўважыў, дзе Лінкан? — спытала Алеся.

— Яго бандыты да рытуальнага слупа прывязалі. Вось што прыдумаў Санча! Прывязалі Лінкана да слупа, каб той пёкся на сонцы. Спадзяюцца, што не вытрымае, скажа, дзе залатая дзіда. Цяпер з яго здзекуюцца, а пасля возьмуцца і за нас. Як жа ўцячы адгэтуль? Няўжо мы не выратуемся? Я зірнуў на тры вялізныя пасудзіны, падобныя на бочкі, якія стаялі каля ложка, і ўсклікнуў:

— Мы выратуемся!

— Як? — запытаў Максім.

Я тыцнуў пальцам на пасудзіны:

— Туды схаваемся.

Алеся шырока раскрыла вочы:

— А калі знойдуць?

— Трэба рызыкнуць, — кажу. — Залезем і шкурамі гуанака накрыемся. Бачыце, колькі іх на ложку ляжыць?

— Хаваемся, — сказала Алеся і залезла ў пасудзіну.

Максім узяў шкуру і накрыў ёю Алесю. Мы з ім пераглянуліся і таксама залезлі ў пасудзіны. Толькі я паспеў прысесці, падціснуць ногі, як на двары пачуліся крокі і ў хаціну ўваліліся бандыты.

Поделиться:
Популярные книги

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3