Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— А пасля што? — запытаў Піучэн.

— Пасля індзейцаў перастраляем. У мяне хопіць кулькаў і на сабак, і на індзейцаў.

Санча зірнуў на Металіста.

— Перастраляеш?

— Перастраляем і забярэм залатую дзіду.

— А калі яе тут няма? Калі індзейцы ў іншым месцы схавалі? Думаеш, што знойдзеш?

— Дык што? Не будзем страляць?

— Не балбачы, — незычліва сказаў Піучэн.

— Будзем дзейнічаць так: абкружым індзейцаў і ўсіх захопім у палон. Пасля даведаемся, дзе залатая дзіда. Прымусім, каб паказалі, дзе яна, —

сказаў Санча.

— А калі хто-небудзь не захоча здавацца? — падаў голас Чон-чон.

— Тады кулю ў лоб. Хадзем.

Мы палезлі ў джунглі. Крыкі, песні, гукі розных музычных інструментаў чуліся ўсё выразней, усё мацней. Раптам сціхлі, нібы па камандзе.

— Няўжо індзейцы разышліся? — вырвалася ў Чон-чона.

— За мною, — паціху прагаварыў Санча.

Мы выйшлі на ўскраек і за паселішчам, на вялікай паляне, убачылі мапучэ. Іх было каля сотні, не меней.

Бандыты ўпалі на зямлю. Санча сыкнуў на мяне, Анту, Максіма і Алесю.

— Кладзіцеся!

Мы ляглі, схаваўшыся ў густой траве. Я глядзеў не адрываючыся. На паляне стаялі павеці, пасярод якіх быў укопаны тоўсты слуп, на вяршыні якога вісеў белы сцяг, прымацаваны да доўгіх галін карычнага дрэва. На ім было сем зарубін. "Гэтыя зарубіны — сімвалы сямі плоскасцей свету", — успомніў я.

Вакол слупа шчыльным колам сядзелі мапучэ. У самым цэнтры тварам да нас сядзеў прыгожы шыракаплечы мужчына. Час ад часу ён аддаваў нейкія каманды.

— Дзядзька Анту, той мужчына, які камандуе, — правадыр племені Лінкан? — не сцярпеў, запытаў я.

— Ён! — з болем прамовіў Анту.

— Маўчаць, бо перастраляем і вас, і індзейцаў,— папярэдзіў Санча.

А Лінкан падняў руку, штосьці крыкнуў. Індзейцы ўскочылі. Гулка загрукаталі бубны, зайгралі флейты, прарэзліва заскавыталі свістулькі.

Пад гукі гэтых музычных інструментаў пад павеці ўвайшла дзяўчына ў нябесна-блакітным адзенні. У руках яна трымала бубен з бразготкамі. Я ўспомніў, што такі бубен называецца культрун. Яго абцягваюць скурай гуанака — дзікай ламы — і размалёўваюць чырвонай фарбай. На бубне перакрыжаваныя лініі, падобныя на лапу пеўня. Яе індзейцы называюць крыжом Амерыкі. Дый сам культрун — своеасаблівы сімвал: барабанная скура сімвалізуе неба, крыж — чатыры бакі свету, лапа пеўня — чатыры слупы, якія абапіраюцца на зямлю і падтрымліваюць неба.

— Гляньце на дзяўчыну. Якая прыгажуня! — не стрывала Алеся.

— Гэта яе пасвячаюць у мачы? — падаў голас Максім.

— Яе, — сказаў Анту. Санча штурхнуў яго ў бок.

— Калі змоўкнеш?

Вітаючы прыгажуню дзяўчыну, індзейцы крычалі і спявалі. Выразна чуліся гукі гуада, падобныя на гучанне кастаньет. У музеі даўняга побыту індзейцаў нам расказвалі, як робяць гуада. Вычысцяць гарбуз, напоўняць яго каменьчыкамі і трасуць, каб гучала як мага мацней. Некаторыя мапучэ ігралі на трутрука, для чаго абапіраліся на зямлю расшыраным канцом ствала, даўжыня якога, як нам казалі, аж чатыры метры. Нізка, жаласна гучалі трутрука. Некалькі мужчын круцілі над галавою

невялікія дошчачкі, якія вылі, нібы сірэны.

Рознагалосыя гукі музычных інструментаў зліваліся ў адзін, зразумелы, напэўна, толькі мапучэ. Над слупам узнімаўся белы сцяг.

Песні, крыкі, гукі музыкі нечакана абарваліся. Стала ціха-ціха. Дзяўчына-прыгажуня ў нябесна-блакітным адзенні ступіла на слуп. Мапучэ зноў закрычалі, кінуліся да яго. Кожны стараўся дакрануцца да яе адзення. Дзяўчына пайшла па слупе, паволі паднімаючыся ўгору. Яна ўжо на вяршыні слупа. Стукнула ў бубен палачкай з абцягнутым шкурай наканечнікам, заспявала, стала танцаваць.

— Ну-у… — прыўзняўся Санча.

— Не трэба! — паспрабаваў спыніць яго Анту. І Алеся ўсклікнула:

— Не трэба!

Я паглядзеў на Санча. Губы сцятыя, твар скамянелы. Вось-вось ускочыць.

Пераможаныя і пераможцы

Санча рвануўся на паляну, за ім — Піучэн, Чон-чон і Металіст. У імгненне вока яны з чатырох бакоў акружылі мапучэ. Чон-чон пусціў над натоўпам індзейцаў доўгую кулямётную чаргу. Кулі засвісталі, збіваючы лісты і галінкі. Індзейцы закрычалі. Чон-чон зноў даў чаргу.

— Усё племя перастраляюць! — прастагнаў Анту. Відаць, многіх індзейцаў пастралялі б бандыты, калі б не Лінкан. Ён падняў угору рукі і штосьці крыкнуў на незразумелай нам мове мапучэ. Людзі селі на зямлю. Толькі дзяўчына ў нябесна-блакітным адзенні, стоячы на слупе, усё біла ў бубен. Цяпер ён гучаў неяк трывожна.

— Правадыр Лінкан сказаў людзям, каб супакоіліся, каб не разбягаліся? — пацікавіўся я ў Анту.

— Сказаў, што пакуль трэба змірыцца, каб не было дарэмных ахвяр, — прамовіў Анту.

Кайф, які застаўся каля нас, наставіў на яго аўтамат.

— Замаўчы!

— Эй ты, правадыр! Ідзі сюды, — паклікаў Санча Лінкана. Лінкан зноў нешта крыкнуў і падышоў да Санча, а ён, адступіўшыся назад, папярэдзіў:

— Блізка не падыходзь, бо застрэлю.

— Чаго вам трэба ад нас? — па-іспанску звярнуўся Лінкан да Санча.

— Даведаешся. А пакуль трымай язык за зубамі. Тут я задаю пытанні.

— Вы нанеслі крыўду нашым духам, — не сцярпеў Лінкан.

— Ха-ха-ха… — зарагатаў Санча.

"Бум-бум-бум, бум-бум-бум…" — дзяўчына мацней застукала ў бубен, разносячы па джунглях трывогу.

— Металіст, скажы той вядзьмарцы, каб злезла са слупа, — скрывіўся Санча.

— У-у-у… — выдыхнуў Лінкан і памкнуўся да яго.

У руках Санча задрыжаў аўтамат. Кулі ўспаролі зямлю каля самых ног Лінкана. Ён стаў.

— Індзеец, прашыю кулямі. Беражыся! — папярэдзіў Санча.

— Чаго вам трэба? — зноў запытаў Лінкан. Санча махнуў рукою.

— Металіст, ссадзі вядзьмарку са слупа. Грукоча, як у пустую бочку. У вушах звініць.

Поделиться:
Популярные книги

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3