Залатая дзіда
Шрифт:
— Чуеш? Гэта ж Параска! — усклікнуў Раман.
Так, сярод іншых выдзяляецца голас Параскі, іхняй суседкі. Дый не дзіва: лепшай пявунні, чым яна, і ў суседніх вёсках не знойдзеш.
— Ох, і рада б выхадзіш, І з табою гаварыці. Край мяне маці палажыла спаці, Я й баюся ды разбудзіці. — Я — хлапчына маладзенькі, У мяне конік вараненькі. Калі не выйдзеш,Базыль прыўстаў, ловячы кожнае слова. Дзяўчаты спяваюць. Яны тут, у бярозавым гаёчку. Выходзіць, вёска непадалёку. Спяваюць… Каб толькі татары іх не пачулі.
Хлопец коніка сядлае, З канём рэчы размаўляе: — Едзем, мой косю, едзем, вараны. Аж да цёмнага Дунаю. Каля ціхага Дупаю Стану, гляну, падумаю. Ці мне ўтапіцца, ці з канём забіцца, Ці дадому вараціцца?Базыль устаў. Дзяўчаты, пэўна, па шчаўе прыйшлі, тут, у бярозавым гаі, будуць збіраць яго. Не ведаюць, што татары ў лесе.
Я ўтапіцца не ўтаплюся, І з конікам не заб'юся. Бывай, дзяўчына, бывай, кахана, Больш да цябе не вярнуся,—гучыць, ліецца ў бярозавым гаі песня.
— Прыгожа спяваюць дзяўчаты, — прамовіў Раман.
— Наспяваюць на сваю галаву, — сказаў Базыль. — Татары ж у лесе.
Удалечыні паказаліся дзяўчаты.
— Гэ-эй! — гукнуў Базыль.
— Базылё-ок! — заўважыла яго Параска.
Пазірае, усміхаецца, не ведае, што татары груганамі на дзядулю наляцелі і што Марысю схапілі. Не ведае, што акрываўлены Бурхан па лесе цягаецца, сваю душу шукае. Калі б ведала, то не ўсміхалася б. Як жа сказаць дзяўчатам пра гэта, каб моцна не перапалохаць?
— Параска, у лесе… У лесе… — пачаў ён. Параска, мусіць, знарок, каб падражніцца, зацягнула:
Ой, у полі азярэчка, Там плавае ведзярэчка…Як жа паведаміць дзяўчатам, што татары ў лесе? Мабыць, не павераць, калі і пачуюць. Весела ім.
Параска раптам перапыніла песню, крыкнула:
— Дзеўкі! Гляньце, які страхалюд!
Базыль спярша не зразумеў, пра каго яна так незычліва сказала, а пасля, зірнуўшы ўбок, убачыў Бурхана, які, наставіўшы рукі, ішоў да дзяўчат.
— Знайшоў! Усё-ткі знайшоў. Мяне ў балота пасылалі, а я балота мінуў, тут знайшоў,— гучна мармытаў ён.
— Дык гэта ж татарын! — ойкнула Параска.
Базыль увесь напяўся. Чаму ж тут Бурхан? Няўжо ён, як прывязаны, ходзіць за Раманам і за ім, Базылём? Дакуль так будзе? Можна ад страху сканаць. Няўжо ад яго няма як уратавацца?
— Дзеўкі, уцякайце! — закрычала Параска.
Дзяўчаты з піскам кінуліся ўрассыпную. А Раман, сарваўшыся з месца, чамусьці прыпусціўся назад, у лес. І Базылю нічога не заставалася, як бегчы за ім.
Замоўленае
У самым гушчары Базыль дагнаў Рамана, схапіў яго за плячо: — Стой! Куды ты? А Раман глядзіць невідушчымі вачыма:
— Бурхан! Уцякайма!
— Ён за дзяўчатамі пагнаўся.
— Ты бачыў?
— Бачыў.
Базыль казаў праўду. Сапраўды, ён бачыў, як Бурхан, наставіўшы рукі, пагнаўся за дзяўчатамі. Мабыць, самлее тая дзяўчына, якую ён дагоніць. А можа, не ўдасца злавіць? Вёска ж непадалёку. Калі прыбяжыць у вёску, то там мужчыны хутка яму рады дадуць.
— Вось каб была ў мяне вялікая-вялікая вяроўка! — усклікнуў Раман.
— Навошта яна табе? — здзівіўся Базыль.
— Я на гэтую вяроўку ўсіх злых людзей пананізваў бы, як рыбу на нізку. Няхай на вяроўцы віселі б. Не стала б зла на нашай зямлі. Было б толькі дабро, і людзі жылі б у радасці.
Базыль моўчкі слухаў брата. Які ж ён дзівак! Злых людзей так шмат, што не хопіць ніякай вяроўкі.
— Раман, трэба ў вёску ісці,— сказаў Базыль і палез з гушчару. Раптам за кустамі, убачыў ён, прамільгнула чалавечая постаць.
— Раман, — прашаптаў Базыль, — сядай. Раман імгненна прысеў, глянуў на Базыля.
— Чаго ты?
— Нехта за кустамі сядзіць.
— Бурхан?
Базыль прыўзняўся і ўбачыў… Бардуна. Той стаяў непадалёку і шаптаў:
— Зоры-зараніцы, красныя дзявіцы, вазьміце вы крыксы-начніцы — і бацькавы, і маткіны, і дзявоцкія, і жаласныя, і карысныя, і ўцешныя, і пасмешныя, і светавыя, і заравыя…
Базыль прысеў. Яму хацелася абхапіць рукамі галаву, упасці ніцма на зямлю. "Крыксы-начніцы…" Ні разу ў вёсцы ён не чуў такога слова. Каго ж Бардун называе крыксамі-начніцамі? Можа, крыксы-начніцы — невядомыя многім людзям пачвары, якія бясшумна лятаюць, высочваючы здабычу? Што, калі Бардун пакліча гэтых крыксаў-начніц? Пакліча… Прыляцяць сюды, чорныя, як галавешкі, схопяць іх загінастымі дзюбамі дый панясуць у самыя непралазныя нетры, у свае гнёзды, і кінуць гэткім жа чорным сваім птушанятам для наедку.
Бардун шаптаў усё хутчэй. Цяпер ягонага шэпту Базыль не мог разабраць. Ён толькі бачыў, як хутка-хутка ходзяць губы Бардуна.
— О-ой! — вырвалася ў Рамана.
Бардун перастаў шаптаць, агледзеўся, закхекаў. Усё… Цяпер можна не хавацца.
— Дык гэта вы! — прагаварыў Бардун.
— Вы нас ведаеце? — вырвалася ў Базыля. Бардун падышоў бліжэй.
— Чаму ж не ведаю. Вы Піліпавы ўнукі. Калі ён мяне з вёскі праганяў, то вы былі яшчэ зусім маленькія. Але я вас адразу пазнаў.
Бардун казаў без злосці, нават лагодна, ды Базыля да самых пят працінала нібы іголкамі.
— Нашага дзядулі ўжо няма, — усхліпнуў Раман.
— Няма? — перапытаў Бардун.
— Яго татары забілі,— праз слёзы прамовіў Раман.
— Забілі?
— Дзядулю забілі, а сястрычку Марысю схапілі.
— Вы бачылі? — зноў запытаў Бардун.
— Мы з дзядулем былі ў лесе. Татары знянацку з'явіліся, чорную стралу ў дуб пусцілі. Яны нас акружылі. Дзядуля іхняга сілача забіў лясінай. Той сілач дзядулю хацеў праткнуць дзідай, а дзядуля лясінай збіў каня з ног. Пасля і татарыну рэзнуў. Мы з Базылём уцяклі ад татараў, а Марыся адстала ад нас. Яны яе схапілі…
Матабар
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Жена на четверых
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
рейтинг книги
Сумман твоего сердца
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Инверсия праймери. Укротить молнию
Золотая библиотека фантастики
Фантастика:
космическая фантастика
рейтинг книги
Плохая невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
