Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Памаўцы. Мне трэба з Пылыпам пагаварыць. Я ясцэ страху ў ягоных вацах не бацу. Мне ў ягоных вацах хоцацца страх убацыць. Пылып, не аддасі дзяцей?

Дзядуля ўзняў галаву.

— Мы здаўна прывыклі бараніць і сваё месца, і сваіх дзяцей.

Джавад зарагатаў.

— Ты іх хоцас абараніць? У цябе, стары Пылып, узо рукі трасуцца. Табе толкі курэй лавіць.

Базыль з нянавісцю глядзеў на яго. Смяецца, здзекуецца з дзядулі. Вось каб цяпер дзідай у ягоны тоўсты жывот! Ведаў бы, як чужых дзяцей красці.

— Не рагачы, паганец, — не сцярпеў дзядуля. Джавад перастаў

смяяцца, прыставіў руку да вуха.

— Сто-о?

Дзядуля плюнуў пад ногі.

— Шкада, што я з табой у баі не сустрэўся. Я з табой па-іншаму пагаварыў бы.

Базыль думаў, што Джавад, як і Бурхан, узлуецца, схопіцца за шаблю, а ён усміхнуўся.

— Пылып, ты хоцас паваяваць?

— Голымі рукамі не ваююць, — адказаў дзядуля.

— Лубіну вазьмі. Паваюес.

— З табою?

Джавад тыцнуў рукою, паказаўшы на татарына, які ці не на дзве галавы ўзвышаўся над іншымі.

— Паваюй з ім, з Ак-Бугаем. Ён будзе на кані, а ты песа. Калі перамозас яго, то адпусцу і цябе, і дзяцей.

Базыль скоса глядзеў на татарына, якога Джавад назваў Ак-Бугаем. У гэтага Ак-Бугая ногі тоўстыя, што калоды, далоні такія, што на кожную па дзіцяці можна пасадзіць. Сам чырвоны, што памідор. Хіба пераможа яго дзядуля?

Джавад штосьці сказаў Ак-Бугаю на сваёй мове. Ак-Бугай усміхнуўся, кіўнуў галавою. І іншыя татары заўсміхаліся, заківалі галовамі.

— Дзядуля, не біся з ім. Ён цябе заб'е, — не сцярпеў Базыль.

— Не бойся, унучак. Станьце каля лесу. Помні, што я табе казаў.

— Стары, цаго з дзецьмі сэпцасся? — запытаў Джавад. — Няхай яны каля лесу стануць. Няхай не замінаюць мне.

Буду біцца з тваім Ак-Бугаем. Джавад кіўнуў галавою.

— Няхай.

Дзядуля падштурхнуў Базыля.

— Ідзі. Вядзі малодшых. Ратуй іх.

Базыль, моргаючы вачыма, глядзеў на дзядулю. Чаму ж ён пагадзіўся біцца з Ак-Бугаем? Пацешыць татараў? Не перамагчы яму Ак-Бугая. Сказаць, каб адумаўся? Сказаць, што Джавад усё роўна не стрымае свайго слова? Дарэмна, не пераканаеш дзядулю. Ужо не раз і не два было: калі што-небудзь вырашыў, то не адступіцца.

— Ідзіце, — паўтарыў дзядуля.

Базыль апусціў галаву і павёў Рамана і Марысю. Яны паслухмяна ішлі за ім. Пэўна, таксама зразумелі, што ні плачам, ні крыкам тут не дапаможаш.

Базыль стаў, азірнуўся. Пасярод паляны, наставіўшы дзіду, узвышаўся на кані Ак-Бугай, а насупраць, непадалёку ад яго, стаяў дзядуля. У руках ён трымаў тоўстую лясіну (мабыць, знайшоў яе тут, на паляне).

— Дзядуля! — усхліпнула Марыся.

У гэты момант Джавад нешта крыкнуў, і Ак-Бугай, наставіўшы дзіду, паімчаўся на дзядулю. Дзядуля, як і раней, стаяў, прыўзняўшы лясіну. Ён толькі крыху падаўся наперад. Ак-Бугай усё бліжэй, бліжэй. Зараз канём растопча дзядулю. "А-а-а!" — крыкнуў Ак-Бугай, замахнуўшыся дзідай. Дзядуля прыгнуўся, адскочыў убок і стукнуў лясінай каню па галаве. Конь, прарэзліва заіржаўшы, упаў на зямлю што падкошаны. Ак-Бугай, кінуўшы дзіду, стараўся выцерабіцца з-пад яго. Дзядуля аперазаў Ак-Бугая лясінай.

Джавад завішчэў, як сабака, якому перабілі нагу, і, прышпорыўшы каня, панёсся на дзядулю. За ім паімчаўся

ўвесь атрад татараў.

— Уцякайце! — данёсся да Базыля дзядулеў голас.

— Бяжым! — крыкнуў Базыль і пацягнуў за сабою Рамана і Марысю.

Паляванне на дзяцей

Цяжка было бегчы па лесе. Прыходзілася прадзірацца праз кусты, пералазіць цераз вываратні, якія цягнулі ўверх свае калючыя сухія галіны. Яны, здавалася, знарок хацелі ўхапіць за нагавіцы, за кашулю, каб утрымаць, каб не пусціць. Але Базыль разумеў, што вываратні дапамогуць выратавацца, уцячы. Конным татарам тут не праехаць.

Базыль азірнуўся, каб паглядзець, дзе Раман і Марыся. Ага, бягуць за ім, спяшаюцца, не адстаюць. Што ж, не першы раз яны ў лесе, не ўпершыню ім прадзірацца праз кусты, пералазіць цераз вываратні Ён абавязкова прывядзе іх у вёску, яшчэ не раз з імі прыйдзе сюды, у лес. А вось дзядулю, відаць, не суджана вярнуцца ў вёску. Не пашкадуюць яго татары, не выпусцяць са сваіх рук, разарвуць, як галодныя ваўкі.

На вочы наплылі слёзы. Дрэвы, зямля цьмяна расплываліся перад вачыма. Базыль бег, амаль нічога не заўважаючы, амаль нічога не цямячы.

— Братка! — нібы здалёк данёсся да яго голас Рамана. Базыль стаў.

— Чаго ты? Стаміўся?

— Марыся! Марыся за мною бегла, а цяпер яе няма, — дрыготкім голасам прагаварыў Раман.

Базыль рукавом кашулі выцер слёзы. І праўда, няма сястры. Мабыць, адстала і цяпер адна ў лесе сядзіць і плача. А дзядуля ж прасіў яго, Базыля, каб вывеў Рамана і Марысю з лесу. Выходзіць, дарма ён на яго паспадзяваўся.

Трэба было наперад Марысю пусціць, каб першай бегла. Зусім не падумаў, расплакаўся. Дзядуля не плакаў, калі татары іх акружылі. Не плакаў, не разгубіўся і тады, калі Ак-Бугай на яго панёсся.

— Братка, трэба шукаць Марысю, — сказаў Раман.

— Знойдзем.

— А татары нас не зловяць? Базыль глянуў на брата.

— Раман, можа, ты тут пабудзеш? Га?

— Тут? Не! Разам пойдзем шукаць Марысю. Заблудзіцца яна ў лесе.

— Хадзем, — прамовіў Базыль.

Яны з аглядкай ішлі па лесе. З куста ўзляцела маленькая пішчуха. Села на ствол сасны і палезла ўверх, абапіраючыся на цвёрды хвост. Круціць тонкай дзюбкай, падобнай на шыла. Села на галіну і тоненька завяла: "Цсыы-цсыы…"

— Базыль, што мы будзем рабіць, калі не знойдзем Марысю? — запытаў Раман.

— Знойдзем, — няўпэўнена сказаў Базыль.

І праўда, дзе ж яна? Мусіць, зашылася ў кусты і не паказваецца. Можа, паклікаць? А калі татары непадалёку? Яны таксама пачуюць. Навастрылі вушы, прыслухоўваюцца. А можа, усё-ткі паклікаць, рызыкнуць?

— Раман, — сказаў Базыль, — давай паклічам Марысю.

— Пакліч.

Базыль паціху крыкнуў:

— Ма-арыся!

З-за куста, які рос воддаль, высунуўся Бурхан. Той самы татарын, які дзядулю хацеў засячы. За Бурханам паказаўся яшчэ адзін татарын.

Поделиться:
Популярные книги

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Избранное

Ласкин Борис Савельевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII