Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Абярніся ў бярозу, лясун! Амінь! — усклікнуў Бардун і пайшоў у хаціну.

"Дык гэтая замова ад лесуна! — здагадаўся Базыль. — Бардун хоча, каб лясун яму бяды не чыніў. Не, не заўважыў ён нас".

Базыль зірнуў на Рамана. Раман, лежачы на траве, калаціўся, Базыль абняў яго за плечы.

— Супакойся. Ну, супакойся.

— Бардун на нас свае чары напусціў. Мне блага. Мы не будзем жыць. Памрэм мы… — праз слезы прагаварыў Раман.

— Не, Раман. Ён казаў замову ад лесуна.

— Ад лесуна?

— Хіба ты не чуў, як сказаў: табе, лясны

гаспадар, пакорнасць аддам? А хто лясны гаспадар? Лясун.

— Я… Я… Братка, Бардун у хаціне схаваўся, а мядзведзь каля хаціны ляжыць.

— Цішэй, — сказаў Базыль, бо ўбачыў, што мядзведзь заварушыўся, прыўзняўся і злосна забурчаў.

Базыль хацеў схапіць за руку Рамана і ўцячы, але з-за Бардуновай хаціны выехалі два татарыны. Аднаго конніка Базыль пазнаў — гэта быў Бурхан.

Мядзведзь, заўважыўшы коннікаў, усхапіўся, устаў на заднія лапы. Спуджаныя коні рвануліся ўбок. Татары, нацягнуўшы аброць, спынілі коней, імгненна знялі з-за спіны лукі. Адна, а пасля і другая страла ўпіліся ў мядзведзя. Касмач прысеў і кінуўся на татараў. Бурхан на кані паспеў адскочыць убок, а мядзведзь, наляцеўшы на ягонага сябрука, сцягнуў таго з сядла і пачаў дзерці лапамі, грызці зубамі.

Звер проста ашалеў ад злосці. Ён падняў татарына, потым кінуў на зямлю і з яшчэ большай лютасцю накінуўся на яго.

Бурхан саскочыў з каня, выхапіў шаблю, падбег да мядзведзя і секануў адзін раз, другі, трэці… Мядзведзь паваліўся на бок. Бурхан усё сек і сек яго. Ён, відаць, і сам ашалеў, раз'юшыўся, як нядаўна той мядзведзь.

— Татарын Бурхан засек Касмача, — не стрымаўся Раман.

— Бардун яму не даруе, — заўважыў Базыль. Нарэшце Бурхан зразумеў, што мядзведзь мёртвы, і адышоў убок.

Бардун і Бурхан

— Братка, уцякайма, пакуль не позна, — прагаварыў Раман.

Базыль і без яго разумеў, што трэба ўцякаць. Але яму вельмі хацелася паглядзець, што будзе далей. Бурхан, вядома, проста так не паедзе. Яму трэба праверыць, хто жыве ў хаціне. Відаць, не думаў ён, як і ягоны сябрук, якога задраў Касмач, што тут стаіць хаціна. Яны ж шукалі Рамана і яго, Базыля.

— Братка, уцякайма, — у другі раз прагаварыў Раман.

— Крыху пачакаем, — трымцячы ад хвалявання, сказаў Базыль.

Бурхан, убачылі яны, нарваў у жменю травы і, выцершы кроў з шаблі, засунуў яе ў ножны. Скрыпнулі, адчыніліся дзверы, і паказаўся Бардун. Базыль думаў, што вядзьмак залямантуе, убачыўшы забітага мядзведзя. Але ён моўчкі стаяў і гладзіў рукою сваю сівую бараду.

Бурхан пазіраў на яго.

— Прыехаў? — першым парушыў маўчанне Бардун.

— Хто ты? — усклікнуў Бурхан. А Бардун, не зважаючы, сказаў:

— Прыехаў, майго Касмача забіў. Ну, чаму ты падняў на яго руку? Не баішся, што адсохне яна?

Базыль глядзеў і ўсё болей дзівіўся. Стары, нямоглы Бардун зусім не баіцца маладога, добра

ўзброенага Бурхана. Нават пагражае яму. Бурхан зараз выхапіць шаблю і засячэ Бардуна, як засек ягонага мядзведзя. Не паспее Бардун наслаць на яго сваё пракляцце.

— Хто ты? — паўтарыў Бурхан.

— Я зерне, якое калісьці ў коласе налівалася. А падзьмуў вецер — і шпурнуў мяне ў лясныя нетры. Тут коласам я не прарасту. Калі гляджу на сонца, то мае вочы слязьмі заплываюць. Калі гляджу на начныя зоркі, то сіверам-марозам маю душу праймае. Доўга я глядзеў на зоркі. Доўга… Аж пакуль мая душа не стала халоднай, аж пакуль не замарозіла яе.

Бурхан ступіў уперад.

— Кажаш, ды не даказваеш. Не магу я цябе зразумець. А таго, каго не магу зразумець, не люблю я. Душа ў цябе халодная. Глядзі, каб і сам не стаў халодным.

— Вельмі ж ты прыткі. Думаеш, што сілай мяне возьмеш? І над табою ёсць сіла.

— Якая? — усміхнуўся Бурхан.

Бардун, узмахнуўшы рукою, злавіў у жменю пчалу, паднёс яе да рота, штосьці прашаптаў і падкінуў угору. Пчала стала кружыцца над Бурханам. Бурхан, адскочыўшы, замахаў рукамі.

— Кхе-кхе-кхе… — затросся ад смеху Бардун. А ў самога вочы блішчаць, твар быццам скамянеў.

— Братка, Бардун нават пчоламі камандуе, — заварушыўся Раман.

— Маўчы, — папярэдзіў яго Базыль.

А Раману не церпіцца, не можа маўчаць.

— Ён зараз і на нас напусціць пчолаў. Казаў табе, што трэба ўцякаць. Не паслухаўся ты мяне.

— Маўчы!

Бурхан, бегаючы каля хаціны, усё махаў рукамі. Нарэшце стаў і выдыхнуў:

— Задушыў! Я яе задушыў! Ты, стары, вельмі ж хітры. Хітрасці ў цябе яшчэ болей, чым у лісіцы.

— Я ж табе казаў, што і над табою ёсць сіла. Вось гэтая маленькая пчолка магла б цябе ў нос уджаліць. А што ты рабіў бы, калі б цэлы рой табе на галаву сеў, каб пачаў джаліць? Ці дапамагла б табе твая сіла? Не, не дапамагла б. Крычаў бы, енчыў бы ты, забыўшыся пра сваю сілу.

— Ціпун табе на язык, — буркнуў Бурхан.

— Мне? — бліснуў вачыма Бардун. — А можа, табе ціпун на язык? Майго Касмача ты засек. Нядаўна выціраў кроў з шаблі. Кроў не вытраш. Яна прыстае, што ржа. Бачыў, як іржа прыстае да жалеза? Вядома, можна да бляску вычысціць іржавае жалеза. Але з цягам часу ўсё роўна жалеза заржавее і рассыплецца ў парахно. Было — і няма. І цябе з'есць кроў забітага табою Касмача, як з'ядае ржа жалеза.

Бурхан узяўся за шаблю.

— Ты мне пагражаеш? А ты ведаеш, што я табе з аднаго разу галаву знясу?

— Знясеш шабляй, на якой кроў майго Касмача? Знясі. Калі знясеш, то на месцы гэтай галавы цэлых тры вырасце.

Базыль чакаў, што зараз Бурхан выхапіць шаблю, секане ёю ведзьмаку па шыі, пасля чаго (а ён усёй душой у гэта верыў) на месцы адной ссечанай галавы вырастуць аж тры. Яму хацелася заплюшчыць вочы, каб не бачыць гэтага, але з заміраннем сэрца ён глядзеў і чакаў. Невядома, ці паверыў Бурхан, што ў старога, які выйшаў з гэтай хаціны, вырастуць тры галавы, але ён адступіўся назад і працадзіў праз зубы:

Поделиться:
Популярные книги

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Запрещенная реальность. Том 2

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 2

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5