Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Ты так думаеш? — з надзеяй прамовіла маці.

— Так! — цвёрда адказаў бацька.

2

Марына была ў Косці, дзе, як звычайна, сабралася свая кампанія: Галка, Мілка, Пецька, Віцька. Гучала сучасная музыка.

Яны танцавалі, пілі гарэлку, піва. Косця прынёс тры трох-літровыя слоікі піва. Потым зноў танцавалі і зноў пілі. Было вельмі весела. У чатыры гадзіны раніцы Косця прывёў яе дамоў.

— А твае старыя яшчэ не спяць, — сказаў

ён. — У кватэры святло гарыць.

— Зараз выбегуць, каб прыняць мяне, як дарагі падарунак, — засмяялася Марына.

Яна не баялася ні бацькі, ні маці, бо ведала, што яны яе любяць, апошняе гатовы аддаць. "Так і павінна быць, — іншы раз думала яна. — Яны ж мне жыццё далі. Я іх не прасіла. Дык няхай ім галава баліць".

— Ягадка, давай развітаемся. — Косця абняў Марыну і моцна пацалаваў у губы.

Яна адпіхнула яго. Ёй ужо надакучыла цалавацца.

— Косцік, ідзі.

— Бывай, ягадка. — Косця памахаў рукою і пайшоў, насвістваючы.

"Добра Косці. Ягоныя бацькі на заробкі ў Расію паехалі, аднаго ў кватэры пакінулі, а мае мяне неўзабаве сустрэнуць. Ім здаецца, што каля пад'езда на мяне маньяк з нажом накінецца. Не разумеюць, што я сама на любога магу накінуцца", — са злосцю падумала Марына. Так, яна не баялася ні бацькі, ні маці, але ёй не хацелася выслухоўваць нараканні, ад якіх становіцца прыкра на душы.

Дзверы ў пад'ездзе адчыніліся, і Марына ўбачыла маці. Маці была ў доўгай начной сарочцы, на якую накінула халат.

Марына, хіснуўшыся, усміхнулася.

— Дачушка, ты ж п'яная! — прашаптала маці.

— Я — п'яная? — вытрашчыла вочы Марына. Не, яна не дазволіць, каб з яе здзекаваліся! Ну, крышку выпіла. Але ж на сваіх нагах прыйшла дамоў. На руках яе не неслі. З хлопцамі пасядзела, пагуляла? А хто цяпер не гуляе?

— Дачушка! — шэптам прагаварыла маці і, схапіўшы Марыну за руку, пацягнула па лесвіцы ў кватэру.

3

Бацька стаяў на калідоры. Марына з нянавісцю (сваёй нянавісці яна ўжо не хавала) паглядзела на яго. Бацька быў для яе перашкодай, ну, напрыклад, як камень на дарозе, які ні аб'ехаць, ні абысці. А ёй хацелася хутчэй дабрацца да ложка, легчы і заснуць. "Стаіць, як айсберг! Сам не спіць і мне не дае. Гаспадар! Не, я не твая ўласнасць, не рэч. Я хачу пажыць!" — думала яна.

— Напілас-ся! — са свістам прагаварыў бацька. Марына ведала, што бацьку можна супакоіць крыкам.

Крык спалохае яго: як і маці, ён не хоча, каб суседзі чулі сварку, каб праведалі, што ноччу адбываецца ў іхняй кватэры.

— Я — напілася? Я? Я магу хукнуць! Я не на-пі-ла-ся! — закрычала яна.

— Марынка, цішэй, цішэй! — замахала рукамі маці.

— Ты напілася! — тыцнуўшы на Марыну пальцам, у роспачы гукнуў бацька.

Марына сцяла кулачкі. Доўгія наманікюраныя пазногці ўпіліся ў далоні: не дайшло да бацькі. Трэба паставіць яго на месца!

— Я — напілася! Я — кепская! Ну й добра! Я ў акно кінуся! Я ад вас уцяку!

Твар

у бацькі пабялеў, губы задрыжалі. Марына глядзела на яго як і раней — з нянавісцю. Няхай бачыць, што ён для яе — нішто. "Сапраўды, уцяку я ад іх. Косця мяне прыме, пашкадуе. Грошай няма, каб пражыць? Дасць гэты, у якога твар белы і губы дрыжачыя. Ён жа не захоча, каб ягоная дачка сядзела галодная", — прабегла ў Марыны ў галаве.

Нявядома, чым скончылася б сённяшняя сварка, калі б не маці. Яна адштурхнула бацьку і, зноў схапіўшы Марыну за руку, завяла ў пакой.

Марына ніцма ўпала на ложак.

— Ен мяне абазваў! Мяне абазваў! Маці дакранулася да Марынінага пляча.

— Супакойся. Прашу цябе.

— Выйдзі і дзверы зачыні! — крыкнула Марына. Маці выскачыла з пакоя і асцярожна зачыніла дзверы. Марына заплакала. Слёзы крыўды душылі яе. На каго яна крыўдзілася? Вядома ж, на бацьку і маці, якія яе не разумеюць. Яна здагадвалася, што яны лічаць яе прапашчай. Калісьці, відаць, выкажуць ёй гэта. Іхнія словы цяжкім каменем лягуць ёй на сэрца.

Марыне захацелася, каб прыйшла маці, каб прысела на краёчак ложка і пагладзіла яе, як у дзяцінстве, сказаўшы ласкавае слова. Час ішоў. а маці ўсё не прыходзіла. За акном пачало світаць.

Марына павярнулася на бок, усхліпнула і заснула.

4

Марыне не хацелася ісці ў вучылішча (туды яна паступіла, скончыўшы дзевяць класаў). Ёй балела галава. Ужо хвілін пяць каля ложка стаіць маці і паўтарае адно і тое ж:

— Дачушка, уставай! Уставай, дачушка!

— Ды не ўстане яна! Лягла, нават не распрануўшыся — данёсся з кухні бацькаў голас.

Марына адчувае, што бацьку хочацца абазваць яе якім-небудзь крыўдным словам, але страх яго стрымлівае. "Баіцца, што з хаты ўцяку", — думае яна.

— Уставай, дачушка!

Не, маці не адчэпіцца ад яе. Трэба ўставаць і ісці ў вучылішча, сядзець і слухаць нудныя лекцыі выкладчыкаў. А ёй будзе балець галава, мучыць смага. Вечарам яна зноў сустрэнецца з Косцем, Галкай, Мілкай, Пецькам і Віталікам. Маці зноў выбежыць з пад'езда, накінуўшы халат на начную сарочку. "Вось каб калі-небудзь заснуць і не прачнуцца!" — прамільгнула ў галаве.

— Дачушка, уставай!

Марына адкінула коўдру і ўстала з ложка.

— Устала! — узрадавана прагаварыла маці. Марына, спатыкаючыся, паплялася ў ванную.

5

Каля пад'езда Марына ўбачыла Барыса. Барыс жыве ў іхнім пад'ездзе на апошнім паверсе. Ён ужо трэці год вучыцца ў адным са сталічных інстытутаў. Марына не цікавілася ў якім. Яны, так павялося, не заводзяць гаворку. Выпадкова сустрэўшыся, кіўнуць адно адному галавою і разыходзяцца.

Але сёння Барыс яе аклікнуў:

— Марына!

Марына паглядзела на яго, як на дыназаўра ў музеі:

— Ну?

— Марына, табе, напэўна, сёння галава баліць?

Поделиться:
Популярные книги

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Карабас и Ко.Т

Айрес Алиса
Фабрика Переработки Миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Карабас и Ко.Т

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Жизнь мальчишки (др. перевод)

МакКаммон Роберт Рик
Жизнь мальчишки
Фантастика:
ужасы и мистика
7.00
рейтинг книги
Жизнь мальчишки (др. перевод)

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий