Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Яша ўсхапіўся на ногі і замахаў рукамі:

— Рыгор! Рыгор! Яны б'юцца!

З-за палаткі выбег Рыгор і стаў між Мітрафанам і Стасем.

— Эх вы! На стадыёне найлепшыя сябры, а прыехалі на возера — і пабіліся.

— Хлопцы, у яме лімонка! — неспадзявана гукнуў Яша. Сапраўды, у яміне, якую нядаўна так старанна капаў Мітрафан, ляжала рабрыстая заіржавелая граната, прысыпаная пяском.

Рыгор, Яша, Стась і Мітрафан пасталі каля яміны і, не адрываючы вачэй, глядзелі на лімонку.

— Відаць, з самай вайны ў зямлі праляжала,

а Мітрафан яе выкапаў,— парушыў маўчанне Яша.

— Яна нямецкая, — сказаў Стась.

— Не, наша, — не пагадзіўся з ім Рыгор.

— Можа, засыплем яе? — няўпэўнена прагаварыў Мітрафан.

Рыгор зірнуў на сяброў.

— Хлопцы, адыдзіцеся: я яе вазьму.

Яша, павярнуўшыся, падбег да бярозы, лёг за яе і замахаў рукамі, падклікаючы Мітрафана і Стася:

— Сюды! Сюды!

Яны нават не зварухнуліся. Рыгор зноў зірнуў на іх і, нагнуўшыся, трыма пальцамі ўзяў лімонку. Яны ў яго задрыжалі, а загарэлы твар пабялеў.

Стась далоняю выцер з падбародка кроў, як на нейкае дзіва, паглядзеў на яе і прашаптаў:

— Лімонка так доўга ў зямлі праляжала, а не ўзарвалася!

Рыгор перакінуў лімонку з рукі на руку, як звычайна перакідаюць гарачую, спечаную на цяпельцы бульбу, і хрыплым басам сказаў:

— Не ўзарвецца, бо наша.

— Рыгор, не жартуй, — папярэдзіў Мітрафан. Да сяброў падышоў Яша і прапанаваў:

— Сапёраў выклічам. Няхай яны і ўзарвуць.

Рыгор ухмыльнуўся і паклаў гранату на пяньку каля палаткі.

— Заўтра раненька ўстанем і рыбы наглушым.

4

Гэтай ноччу хлопцы доўга не маглі заснуць. Яны ляжалі ў палатцы і размаўлялі.

— Рыгор, як думаеш: вялікая рыба ёсць у возеры? — пацікавіўся Мітрафан.

— Канешне, ёсць. І карпы, і шчупакі,— упэўнена сказаў Рыгор.

— Вось каб злавіць шчупачка кілаграмаў на пяць! Здзівілася б мама, калі б убачыла, — выказаў жаданне Мітрафан.

— Хлопцы, калі б мы гэтую гранату з зямлі не дасталі, то, магчыма, нехта іншы яе дастаў бы і ў паветра ўзляцеў бы, — уступіў у гаворку Яша.

— Ад гранаты ў паветра не ўзляціш. Гэта табе не снарад, — не пагадзіўся Стась.

— Узляціш як міленькі,— на сваім стаяў Яша.

— Годзе спрачацца. Давайце спаць, пакуль не пабіліся, — перапыніў спрэчку Рыгор.

5

Рыгор, Стась і Яша прачнуліся, калі сонца ўжо ўзышло над лесам, які аж звінеў ад птушыных галасоў. Мітрафана ў палатцы не было. Стась кулакамі працёр вочы і пазяхнуў.

— Наш Мітрафан, мабыць, шчупачка пабег лавіць!

— Можа, ён каля палаткі сядзіць, на сонейку грэецца? Глянь, — папрасіў яго Рыгор.

— Усё я ды я, — пачаў Стась, але ўсё-такі выпаўз з палаткі і праз імгненне ўсклікнуў: — Хлопцы, граната прапала!

І праўда, лімонкі на пяньку не было.

— Лімонку, відаць, Мітрафан

забраў,— выказаў здагадку Стась.

— Вунь ён! — усклікнуў Яша.

Мітрафан у шортах стаяў на беразе і глядзеў на возера. Заўважыўшы сяброў, ён узняў галаву і крыкнуў:

— Хлопцы! Прыгажосць якая! Сонца золатам разліваецца!

"Зо-ла-там! Зо-ла-там!" — панеслася па лесе рэха, а Мітрафан, як і ўчора, прыгожым голасам зацягнуў:

Падушачкі, падушачкі Ды ўсе пухавыя. Маладзічкі, маладзічкі Ды ўсе маладыя. Каго люблю, каго люблю, таго пацалую, пуховую падушачку таму падарую.

— Мітрафан, ты лімонку не браў? — гукнуў Рыгор.

— Не браў! — крыкнуў Мітрафан і ляпнуў рукамі па кішэнях…

Пачуўся выбух. Рыгор, Стась і Яша застылі як скамянелыя. Наўкола стала ціха-ціха. Толькі ў лесе ўсё яшчэ грымела рэха ды на беразе, там, дзе нядаўна стаяў Мітрафан, слаўся ці то дым, ці то ўзняты выбухам пыл.

— У яго граната ў кішэні ляжала. Ён узарваўся, — выціснуў з сябе Рыгор і прыпусціў па беразе. За ім пабеглі Стась і Яша.

6

Выбух не зачапіў толькі Мітрафанаў твар — на ім не было ні драпінкі, толькі чарнеў сіняк, які застаўся пасля ўчарашняй бойкі са Стасем.

Рыгор прамовіў:

— Калі б Мітрафан ведаў, што ў ягонай кішэні лімонка, ён бы не ляпнуў па ёй рукою. Значыць, хтосьці з нас непрыкметна паклаў яму гранату: Хто так з ім пажартаваў? Я пытаюся: хто?

Твар у Стася перасмыкнуўся, стаў калючы і злосны:

— Не я!

Рыгор моўчкі зірнуў на Яшу. Яша часта-часта заморгаў вачыма:

— Я ноччу спаў. Я не ўставаў, не выходзіў з палаткі. Можа, Стась паклаў? Учора ён пабіўся з Мітрафанам. Стась абедзвюма рукамі схапіў Яшу за грудзі.

— Ты што вярзеш?

— Перастаньце! Нябожчык перад вамі! — націснуўшы на слова "нябожчык", сказаў Рыгор.

Стась адпусціў Яшу і ўголас заплакаў. Плечы яго калаціліся, а па шчаках цяклі слезы.

— Рыгор, — нясмела пачаў Яша, — ты таксама з намі ў палатцы спаў.

Не адказаўшы, Рыгор зняў з сябе майку з надпісам "Дынама" і паклаў яе на твар Мітрафана.

Выцершы слёзы, Стась таксама зняў з сябе майку з надпісам "Дынама" і паклаў яе на грудзі Мітрафану.

— Даруй нам, Мітрафан, — сказаў Яша і, зняўшы з сябе майку з надпісам Дынама", паклаў яе на ногі Мітрафана.

Рыгор паглядзеў на Мітрафана, накрытага белымі майкамі, паківаў галавою і звярнуўся да Стася і Яшы:

— Трэба паведаміць ягоным бацькам і ў міліцыю. Каб не цягалі нас, скажам у міліцыі, што Мітрафан сам знайшоў гранату і ўзарваўся. Потым разбярэмся, хто з нас вінаваты.

Поделиться:
Популярные книги

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Карабас и Ко.Т

Айрес Алиса
Фабрика Переработки Миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Карабас и Ко.Т

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Жизнь мальчишки (др. перевод)

МакКаммон Роберт Рик
Жизнь мальчишки
Фантастика:
ужасы и мистика
7.00
рейтинг книги
Жизнь мальчишки (др. перевод)

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий