Залаты бог
Шрифт:
"Ветразь" стаяў над iм, як волат. Але чалавек упарта i спрытна палез па ягоных непрыступных баках.
Вось адолеў калені, стан, вось ужо на ўзроўні
Часам ён нібы прыліпаў да скалы, імкнучыся зліцца з ёю, часам адрываў ад яе тулава.
Ад спёкі расцвілі пад вадою кветкі медузы. Ціха шоргала аб бераг мора. А можа, гэта каменьчыкі сыпаліся з каленяў?
І яна адчувала, што вісіць нібы над сіняй безданню. Празрыстай да самага дна, як сіні алмаз.
— Ма-ма-а-а!!!
Яна ўзняла цяжкія павекі. Ён стаяў на верхавіне ўцёса, раскінуўшы рукі.
Ускінутая галава, шырокія грудзі, гожая лінія жывата, дасканалыя ногі з гладкай скурай.
На верхавіне ўзнесенага ў неба ўцёса — і сам у небе — стаяў, раскрыліўшы рукі, залаты бог.
"Не, — падумала маці, — не. Гэты не прападзе. На хвіліну задурманены,
Залацісты крымскі загар. Ускінутыя рукі. Адзіная залатая пляма ў празрыстым сінім небе, у якім — між небам і зямлёй, над падводнымі садамі — вісела яна.
Ён выцягнуўся, прыўзняўся на дыбачкі і высока падскочыў у сіняе паветра, лёгка перавярнуўшыся ў ім.
"Не, — млява падумала яна, — гэта пройдзе. Гэта — старое, нязжытае да канца. Яно пройдзе".
Прыйшло заспакаенне… Вось сады пад вадою. Медузы цвітуць у сярэдзіне сіняга алмаза. Шалясціць, шапоча мора. Сыплюцца з каленяў каменьчыкі.
Узняўшы ўгору вочы, яна глядзела туды, дзе, раскрыліўшы рукі, у нязмернай вышыні ляцеў да яе залаты бог.
Спёка. Яраснае сонца. Шум… шум… шум мора…
— Мама… Мама!.. Што ж ты?!. Мама!!!