Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты бог

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Яму было трэба. Яму абавязкова трэба было.

…Разам з патокам вады, які лінуў з рота хлопчыка, вырваўся пакутлівы, жаласны стогн… Яшчэ… Яшчэ…

І, калі ўсё скончылася, Валерый, хістаючыся, адышоў і сеў на гальку. Яго калаціла. Ён браў прыгаршчамі ваду, змываючы з грудзей кроў. Усе глядзелі на яго.

І раптам ён заплакаў. Заплакаў не ад палёгкі, а нібы ад бязмернай, безвыходнай правіны і невычэрпнай крыўды, якой не скупіць ніхто… Нічым…

За ўсе ягоныя трыццаць год мацi ўпершыню бачыла, як ён лаецца, як гневаецца i як

плача.

І яшчэ яна ўпершыню зразумела, на якія ўчынкі ён можа быць здатны. Таму, калі Ларыса на прычале кінулася да брата, маці не стала глядзець, як яна цалуе яго.

Яна глядзела, як Валерый адышоў, як прыклаў да рота хустку, паплямаваную бурым. I яна здзiвiлася: упершыню за ўсе гэтыя днi ранейшы чалавечы выраз з'явiўся ў ягоных вачах.

…Нічога не змянілася.

Як і раней, былі ў гэты вечар танцы. Як раней, уздыхала пад поўным месяцам мора. І маці, як раней, бачыла, як танцавалі два чалавекі. Бачыла шэрыя халаднаватыя вочы дзяўчыны, яе аблічча, бясстраснае і прывабнае ў промнях зеленавата-блакітнага святла.

"Царыца", — зноў падумала маці.

І дзіўна, тое, што яна прызнала прыгажосць гэтай жанчыны, у соты раз прызнала, цяпер не ўзрушыла яе, не абурыла, не выклікала трывогі, а прынесла, хутчэй, дзіўнае заспакаенне. Нічога, маўляў, няхай.

Голас спяваў, дрыжучы ад страсці, усё тую самую мелодыю, на якой звар'яцелі ў гэтыя дні, здавалася, усе людзі.

И навеки угаснет Моя улыбка и радость.

І маці бачыла яго аблічча, схіленае над ёю: сінія вочы ўразлёт, залацістыя валасы, цвёрдыя мускулы ля рота. Ён гаварыў штосьці, а вусны яго ледзь не трапяталі ад узрушэння, а на дне вачэй, за доўгімі веямі жыў такі сум…

…Нібы гэты чалавек павінен быў развітацца. Нібы вышэйшая бязлітасная сіла адрывала яго ад кахання, ад былога. І нічога ўжо не заставалася на зямлі. Нічога. Толькі маліць аб апошняй літасці.

Было яшчэ аблічча Ларысы. Яна глядзела на адчай аднаго і цягу другой, і, нягледзячы на ўсё гэта, вочы яе свяціліся сумнай, але добрай усмешкай, якая ўсё даравала.

… Тэкля глядзела на мора, калі хтосьці ўспёрся побач на балюстраду пляцоўкі. Яна пачула голас, у якім быў водгук незразумелай трывогі.

— Маці, растлумачце яму, што нельга… Нельга так.

Старая ўбачыла амаль спалоханыя вочы Агаты.

— Я табе не маці. Чаго ты хочаш?

— Я амаль спалохана.

— А чаго ты хацела? Чаго ты трывожышся?

— Ён… не такі, як заўсёды, маці.

— Я не маці, — сказала старая. — За забітага сына не бласлаўляюць.

Мора каціла на бераг золата, ціха ўздыхала. На яго можна было глядзець вечна.

— Як вы смелі не пайсці з ім тады, калі ён паміраў? — спытала маці.

— Я кахаю яго… Буду з ім. Ён мне патрэбен.

— Не веру, — суха сказала Тэкля. — Не былі ў бязведамнасці — не будзеце і ў шчасці… Што з вамі? Чаму трывога? Вы ж бярэце яго?

Пасля

паўзы Агата сказала:

— Я ўбачыла… ваш спакой.

— Гэта лухта, — сказала стрымана маці. — Я проста ўбачыла ягоную сілу.

Уздых пашырыў грудзі дзяўчыны.

— Ён пойдзе, з кім захоча, — разлічана сказала яна, і ўсмешка кранула яе вусны.

— І тут твая праўда, — сказала маці. — З кім захоча.

— А наконт яго сілы… не трэба цешыцца занадта вялікай надзеяй… Багам таксама патрэбна ціхая прыстань… Адна…

Яна ссунула бровы.

— Ад-на, — падкрэсліла яна. — І няма больш слабых мужчын, чым моцныя.

— Правільна, — сказала маці, устаючы. — Я табе, дзетухна, яшчэ адну праўду скажу, у пару да тваёй.

— Але.

— Няма жанчын больш нешчаслівых і няўдачлівых, чым халодна-разважлівыя ды з розумам.

І яна спакойна пайшла між танцуючых. Вельмі спакойна, хаця ведала: сражэнне за сына прайграна.

…Гадзінай пазней Валерый і Агата сядзелі наводдаль ад курортнага пляжа, на беразе маленькай бухты. Улева ад іх цягнуліся берагам развешаныя рыбацкія сені, нібы крылы кажана. Направа, над вялікай гарой, стаяў срэбны месяц.

І гэты месяц працягнуў да іх па вадзе срэбны доўгі кілім, набягаў золатам на іхнія босыя ногі. Наплываў і вяртаўся, наплываў і вяртаўся.

Агата сядзела, абхапіўшы далонямі падэшвы ног, уся напружаная. Галава яе ляжала шчакой на каленях, і вочы глядзелі на субяседніка насцярожана, наўскос. А ён ляжаў, абапёршыся на локці, неймаверна шырокі ў плячах і вузкі ў клубах і яшчэ вузейшы ў нагах. Нібы сцякаў у мора.

— Што з табой? — спытала яна.

— А што?

— Ты нібы развітацца хацеў. Нібы адразу. Навек.

— Не ведаю, — сказаў ён. — Такое пачуццё… Дзіўнае пачуццё, — сказаў ён. — Страшэнны боль, нібы губляеш жыццё. І адначасова палёгка…

— Як?

— Ну… нібы за Бетховена пятую сімфонію хацеў напісаць, а потым зразумеў: не трэба. Хопіць з цябе і "Шчаўкунчыка". Не трэба пакутаваць. Жыві. Унь мора. Месяц. Сумах з восенню робіцца крывавы… Не дасягнеш ты нічога — толькі змардуешся. І адначасова гэта азначае: скончана жыццё. Бетховен у табе плача… А табе — лягчэй.

— Велікапашна ты гаворыш. Гэта ты аб чым? Аб працы? Славе? Жанчынах?

— Не ведаю, — сказаў ён. — Я гнаўся за адной жанчынай. За славай. І што, лягчэй ад гэтага астатнім? Маці? Яна ўжо не можа зайсці ў мора. Не заходзіла ніколі і не зойдзе.

Яна прыўзняла галаву i з нейкай вышэйшай чуйнасцю сказала:

— Ты не аб тым.

— Не, — сказаў ён. — Наконт сябе можаш быць спакойнай. Позна… Хаця мы з табой ніколі не будзем шчаслівыя.

— Чаму?

— Таксама позна.

Ён сеў:

— Ты нават не ведаеш, што было тады, два гады таму назад… Табе гэта было… як цень вялікага кахання на сцяне ўтульнай гасцінай… Каб лепей адчуваць яе прытульнасць, не адчуваць пустэчы ва ўласным доме… Так, лішняе палена, падкладзенае ў хатні камін.

Поделиться:
Популярные книги

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Трудовые будни барышни-попаданки 2

Дэвлин Джейд
2. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
ироническое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 2

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор