Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Маё падазрэнне з таго часу ўсё мацнела.

Я пачаў ухiляцца свайго ўчарашняга сябра, мае адносiны да яго зрабiлiся абыякавымi i халоднымi.

Так працягвалася некалькi тыдняў. На шчасце, я хутка пераканаўся, што быў страшэнна вiнаваты перад гэтым шчырым юнаком.

Пакуль я падазраваў яго ў здрадлiвых i каварных намерах, ён па-ранейшаму адносiўся да мяне з адданасцю; у кожным слове яго было столькi дабрынi i дзiцячага даверу, што ў рэшце рэшт мне зрабiлася брыдка ад маiх падазрэнняў. Я зноў адчуў у iм вернага сябра i пастараўся ўсяляк загладзiць перад iм сваю вiну. А ён нават

не заўважыў мае халоднасцi да яго, i гэта было для мяне самым яскравым сведчаннем яго сардэчнай шчырасцi.

Аднойчы, калi мы з Пятнiцай зноў падымалiся на пагорак (гэты раз над морам стаяў туман i супрацьлеглага берага не было вiдно), я спытаў у яго:

– А што, Пятнiца, табе хацелася б вярнуцца на радзiму, да сваiх?

– Вядома, - адказаў ён, - я быў бы яшчэ як рады вярнуцца туды!

– Што б ты там рабiў?
– працягваў я.
– Зрабiўся б зноў крыважэрным i пачаў бы, як i раней, есцi чалавечае мяса?

Мае словы, вiдаць, усхвалявалi яго. Ён пакруцiў галавой i адказаў:

– Не, не! Пятнiца сказаў бы ўсiм сваiм: жывiце, як трэба, ешце хлеб са збожжа, малако, казiнае мяса, не ешце чалавека.

– Ну, калi ты скажаш iм гэта, яны цябе заб'юць.

Ён зiрнуў на мяне i сказаў:

– Не, не заб'юць. Яны будуць рады вучыцца добраму.

Затым ён дадаў:

– Яны многа вучылiся ў барадатых чалавекаў, што прыехалi ў лодцы.

– Дык табе хочацца вярнуцца дадому?
– паўтарыў я сваё пытанне.

Ён усмiхнуўся i сказаў:

– Я не здолею плысцi так далёка.

– Ну, а калi б я даў табе лодку, - спытаў я ў яго, - ты паехаў бы на радзiму, да сваiх?

– Паехаў бы!
– горача адклiкнуўся ён.
– Але i ты павiнен паехаць са мною.

– Як жа мне ехаць?
– запярэчыў я.
– Яны мяне адразу ж з'ядуць.

– Не, не, не з'ядуць!
– прамовiў ён палка.
– Я зраблю так, што не з'ядуць! Я зраблю так, што яны будуць цябе многа любiць.

Пятнiца хацеў гэтым сказаць, што ён раскажа сваiм землякам, як я забiў яго ворагаў i выратаваў яму жыццё. Ён быў упэўнены, што за гэта яны будуць моцна любiць мяне.

Пасля гэтага ён расказаў мне, з якой дабрынёй яны аднеслiся да семнаццацi белых барадатых людзей, якiх прыбiла бураю да берагоў яго радзiмы. З таго моманту ў мяне з'явiлася страснае жаданне паспрабаваць, чаго б гэта нi каштавала, пераправiцца ў краiну дзiкўноў i адшукаць там тых белых "барадатых чалавекаў", пра якiх казаў Пятнiца. Не магло быць нiякага сумнення, што гэта гiшпанцы цi партугальцы, i я быў упэўнены, што, калi толькi я здолею пабачыцца i пагутарыць з iмi, разам мы прыдумаем спосаб вырвацца адсюль на волю. "Ва ўсякiм выпадку, - думаў я, - на гэта будзе болей надзеi, калi нас будзе васемнаццаць чалавек i калi мы пачнём дружна дзейнiчаць дзеля агульнай справы. А што здолею зрабiць я, адзiн, без памагатых, на маёй выспе, за сорак мiляў ад iх берага?"

Гэты план моцна засеў у мяне ў галаве, i праз некалькi дзён я зноў загаварыў пра яго.

Я сказаў Пятнiцу, што дам яму лодку, каб ён здолеў вярнуцца на радзiму, i ў той жа дзень павёў яго да той бухтачкi, дзе была мая лодка. Вычарпаўшы з яе ваду, я падвёў яе да берага i паказаў Пятнiцу. Мы абодва селi ў лодку, каб выпрабаваць

яе ход. Пятнiца, як выявiлася, быў цудоўны вясляр i працаваў вёсламi не горш за мяне. Лодка хутка iмчалася па вадзе. Калi мы адышлi ад берага, я сказаў яму:

– Ну што ж, Пятнiца, паедзем да тваiх землякоў?

Ён паглядзеў на мяне неяк сумна i паныла: вiдаць, на яго думку, лодка была занадта малая для такога плавання. Тады я сказаў, што ў мяне ёсць другая, большая. I на другi дзень мы з iм накiравалiся ў лес, на тое месца, дзе я пакiнуў сваю першую лодку, якую не здолеў спусцiць на ваду. Пятнiцу гэта лодка спадабалася.

– Такая згодзiцца, згодзiцца, - паўтараў ён.
– Тут можна многа класцi хлеба, вады i ўсяго.

Але з дня пабудовы гэтай лодкi мiнула дваццаць тры гады. Увесь гэты час яна правалялася без усякага догляду пад адкрытым небам, яе пякло сонца i мачылi дажджы, уся яна рассохлася i згнiла. Аднак гэта не пахiснула майго намеру ажыццявiць паездку на мацярык.

– Нiчога, не бядуй, - сказаў я Пятнiцу.
– Мы пабудуем гэткую ж лодку, i ты паедзеш дадому.

Ён не адказаў нi слова, але вельмi засмуцiўся i зрабiўся маўклiвы. Кiлi я спытаў у яго, што з iм, Пятнiца прамовiў:

– За што Рабiнзон Круза сярдуе на Пятнiцу? Што я кепскае зрабiў?

– Чаму ты надумаў, што я сярдую на цябе? Я нiколькi не сярдую, - адказаў я.

– "Не сярдую. Не сярдую!" - паўтарыў ён разоў шэсць цi сем запар.
– А навошта пасылаеш Пятнiцу дадому, да яго землякоў i родных?

– Дык ты ж сам казаў, што табе хочацца дадому, - заўважыў я.

– Так, хочацца, - адказаў ён, - але толькi з табою. Каб ты i я. Робiн не паедзе - Пятнiца не паедзе! Пятнiца не хоча без Робiна!

Ён i слухаць не хацеў пра тое, каб пакiнуць мяне.

– Але, памяркуй сам, - сказаў я, - навошта я паеду туды? Што я там буду рабiць?

Ён горача запярэчыў мне:

– Што ты будзеш там рабiць? Многа рабiць, добра рабiць: вучыць дзiкiх чалавекаў быць добрымi, разумнымi.

– Мiлы Пятнiца, - сказаў я i ўздыхнуў, - ты сам не ведаеш, пра што кажаш. Куды ўжо такому няшчаснаму невуку, як я, яшчэ вучыць некага!

– Няпраўда!
– горача запярэчыў ён.
– Мяне вучыў - будзеш вучыць i iншых чалавекаў.

– Не, Пятнiца, - сказаў я, - едзь без мяне, а я застануся тут адзiн, без людзей. Жыў жа я неяк адзiн да гэтага часу!

Гэтыя словы, вiдаць, здалiся яму вельмi крыўднымi. Ён iмклiва кiнуўся да сякеры, што ляжала непадалёку, схапiў яе, прынёс i падаў мне.

– Навошта ты даеш мне сякеру?
– спытаў я.

Ён адказаў:

– Забi Пятнiцу!

– Навошта мне цябе забiваць? Ты ж нiчога кепскага мне не зрабiў.

– А навошта праганяеш Пятнiцу адсюль?
– горача ўсклiкнуў ён.
– Забi Пятнiцу, не праганяй яго адсюль!

Ён быў страшэнна ўсхваляваны. Я заўважыў на вачах у яго слёзы. Словам, адданасць яго была такая моцная, што, калi б я нават хацеў, я не здолеў бы прагнаць яго. Я тут жа сказаў яму i часта паўтараў потым, што нiколi больш не буду гаварыць пра яго ад'езд на радзiму, пакуль ён хоча заставацца са мною.

Такiм чынам я канчаткова ўпэўнiўся, што Пятнiца назаўсёды адданы мне.

Поделиться:
Популярные книги

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Корпорация «Исполнение желаний»

Мелан Вероника
2. Город
Приключения:
прочие приключения
8.42
рейтинг книги
Корпорация «Исполнение желаний»

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Даррелл. Тетралогия

Мельцов Илья Николаевич
Даррелл
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Даррелл. Тетралогия

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря