Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:
– Куды ты бяжыш?
– спытаў я, калi мы размiноўвалiся.
– Трэба прывесцi яшчэ адну лодку, - крыкнуў ён мне на бягу i вiхрам памчаўся далей.
Нiводзiн чалавек, нiводзiн конь не ўгналiся б за iм - так хутка ён бегаў. Ледзь я дайшоў да бухтачкi, як ён ужо з'явiўся туды з другою лодкаю.
Выскачыўшы на бераг, ён пачаў памагаць нашым новым гасцям выйсцi з лодкi, але абодва яны так знясiлелi, што не маглi трымацца на нагах.
Бедны Пятнiца не ведаў, што рабiць.
Я таксама задумаўся.
–
Мы пайшлi ў блiжэйшы гай, ссеклi два-тры дрэўцы, змайстравалi насiлкi, на якiх i даставiлi хворых да знадворнай сцяны нашай крэпасцi.
Тут мы ўжо зусiм разгубiлiся, не ведаючы, што нам рабiць далей. Перацягнуць двух дарослых людзей цераз такую высокую агароджу нам, вядома, было не пад сiлу. Давялося зноў памаракаваць, i я зноў прыдумаў, што рабiць. Мы з Пятнiцай узялiся за работу, i гадзiны праз дзве ў нас была гатова зусiм нядрэнная парусiнавая палатка, на якую мы накiдалi голля.
У гэтай палатцы мы змайстравалi дзве пасцелi з рысавай саломы i чатырох коўдраў.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ
Новыя жыхары выспы.
– Прыбыццё ангельцаў.
Пасля таго як я ўладкаваў з жытлом нашых хворых гасцей, толькi што выратаваных з палону, завёў iх пад дах iх новага дома, дзе яны маглi адпачыць i аднавiць свае сiлы, трэба было падрыхтаваць iм ежу. Я паслаў Пятнiцу, каб ён прывёў з майго маленькага статка гадавалае казляня. Ён зарэзаў яго i пад маiм наглядам згатаваў з казляцiны смажанiну i зварыў добры булён.
Гэты булён мы заправiлi ячменем i рысам; атрымаўся вельмi смачны суп. Гатаванне ежы адбывалася за знадворнай сцяной, таму што, як гаварылася ўжо раней, я нiколi не раскладаў вогнiшча ў крэпасцi.
Мы накрылi стол у новай палатцы i паабедалi на наваселлi ўчатырох.
Я на гэтым абедзе выконваў абавязкi старшынi i займаў нашых гасцей гутаркай. Пятнiца быў пры мне за перакладчыка не толькi тады, калi я размаўляў з яго бацькам, а таксама i з гiшпанцам, таму што гiшпанец даволi прыстойна размаўляў на мове дзiкуноў.
Калi мы паабедалi, цi, дакладней, павячэралi, я папрасiў Пятнiцу ўзяць адну пiрогу i з'ездзiць па нашы стрэльбы, якiя мы за недахопам часу пакiнулi на месцы бойкi; на другi дзень я паслаў яго закапаць трупы забiтых, а таксама жахлiвыя рэшткi крывавага балю.
Пятнiца дакладна выканаў маё даручэнне. Ён так старанна знiшчыў сляды ўсiх дзiкуноў, што, калi я зноў пабыў на тым месцы, я не адразу здолеў пазнаць яго. Толькi па дрэвах на ўскрайку ўзбярэжнага лесу я здагадаўся, што людаеды балявалi якраз тут.
Праз некалькi дзён, калi мае новыя сябры адпачылi i прыкметна акрыялi пасля ўсiх перажытых iмi выпрабаванняў, я пачаў з дапамогай Пятнiцы весцi з iмi гутарку.
Перш за ўсё я спытаў у бацькi Пятнiцы, цi не баiцца ён, што тыя людаеды, якiя ўцяклi, могуць вярнуцца на выспу з цэлым полчышчам другiх дзiкуноў, якiя жорстка
Стары адказаў, што, на яго думку, дзiкуны, якiя збеглi, нiяк не здолелi дабрацца да родных берагоў у такую моцную буру, якая бушавала ў тую ноч, што, напэўна, iх лодку перавярнула i ўсе яны патанулi.
– А калi яны засталiся жывыя, - сказаў ён, - iх аднесла ўбок i прыбiла да зямлi варожага племя, дзе iх абавязкова з'ядуць.
Памаўчаўшы крыху, стары працягваў:
– Але нават калi яны i шчаслiва даплылi дадому, то i тады яны не рызыкнуць вярнуцца. Яны былi так страшэнна напалоханы вашым нечаканым нападам, грукатам i агнём стрэлаў, што, вiдаць, раскажуць сваiм аднапляменнiкам, нiбыта таварышы iх загiнулi ад грому i маланкi. Вас жа двух - цябе i Пятнiцу - яны палiчылi за ўгневаных д'яблаў, якiя спусцiлiся на зямлю, каб iх знiшчыць. Я сам чуў, як яны гаварылi пра гэта адзiн аднаму. Яны не могуць уявiць сабе, каб звычайны чалавек мог вывяргаць полымя, гаварыць, як гром, i забiваць на далёкай адлегласцi, нават не падымаючы рукi.
Стары казаў праўду. Пазней я даведаўся, што нават праз многа гадоў пасля таго нiводзiн дзiкун не адважваўся паказацца на маёй выспе. Вiдаць, тыя ўцекачы, якiх мы лiчылi загiнуўшымi, усё ж вярнулiся на радзiму i сваiмi страшэннымi расказамi напалохалi iншых дзiкуноў. Магчыма нават, што iх племя склала павер'е, нiбыта кожнага, хто ступiць на бераг гэтай зачараванай выспы, багi знiшчаць агнём.
Не прадбачачы гэтага, я доўгi час быў у нязменнай трывозе, чакаючы помсты дзiкуноў. Праўда, i я i мая маленькая армiя заўсёды былi гатовы да бойкi: цяпер жа нас было чацвёра, i, няхай бы да нас з'явiлася хоць сотня ворагаў, мы не пабаялiся б у любы час распачаць з iмi бойку.
Але ж iх магло быць i дзвесце i трыста, i тады яны перамаглi б нас.
Аднак мiналi днi, а лодкi дзiкуноў не з'яўлялiся. Разам з тым я ўсё часцей i часцей вяртаўся да свае даўнiшняй думкi пра падарожжа на мацярык. Бацька Пятнiцы не раз запэўнiваў мяне, што я магу смела разлiчваць на гасцiнную сустрэчу ў яго землякоў, таму што я выратаваў i яго сына i самога яго ад смерцi.
Але пасля адной сур'ёзнай гаворкi з гiшпанцам я пачаў сумнявацца, цi варта мне прыводзiць у выкананне мой план.
Гiшпанец сказаў мне, што хоць дзiкуны i сапраўды далi прытулак у сябе семнаццацi гiшпанцам i партугальцам, якiя пацярпелi крушэнне каля iх берагоў, але ўсе гэтыя эўрапейцы жывуць зараз у страшэннай нястачы i часта нават галадаюць. Дзiкуны не прыгнятаюць iх i даюць iм поўную волю, але самi яны жывуць у такой галечы, што не заўсёды здольны пракармiць прышэльцаў.
Я спытаў у гiшпанца пра падрабязнасцi iх апошняга плавання, i ён паведамiў мне, што iх карабель iшоў з Рыо-дэ-ла-Платы ў Гавану, куды павiнен быў прывезцi срэбра i пушнiну i нагрузiцца эўрапейскiмi таварамi, якiх там было дастаткова.