Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

У час буры пяць чалавек з iх карабельнай каманды патанула, а астатнiя пасля шматдзённых пакут i жахаў, зняможаныя смагай i голадам, нарэшце прычалiлi да краiны людаедаў. Высадзiўшыся ў гэтай краiне, яны адчувалi сябе страшэнна жахлiва, з хвiлiны на хвiлiну чакаючы, што iх з'ядуць дзiкуны. У iх была з сабой агнястрэльная зброя, але не было нi пораху, нi куль: той порах, якi яны ўзялi з сабою ў лодку, за дарогу амаль увесь падмок, а што засталося, яны даўно выдаткавалi, таму што на першым часе здабывалi сабе ежу толькi паляваннем.

Я спытаў у яго, якi, на яго, думку, лёс чакае яго таварышаў у краiне дзiкуноў i цi спрабавалi яны калi-небудзь выбрацца адтуль на волю? Ён сказаў, што ў iх было

многа нарад з гэтага выпадку, але ўсё канчалася слязьмi i скаргамi.

– У нас жа не было, - растлумачыў ён, - нi судна, на якiм можна было б плыць у адкрытае мора, нi iнструмента для збудавання такога судна, нi харчовых запасаў.

Тады я сказаў яму:

– Я з вамi буду гаварыць шчыра. Як вы мяркуеце, згодзяцца цi не вашы таварышы пераехаць на маю выспу? Я ахвотна запрасiў бы iх сюды. Мне здаецца, што ўсе разам мы знайшлi б нейкi спосаб дабрацца да якой-небудзь узбярэжнай краiны, а адтуль - на радзiму. Адно толькi мяне палохае: запрашаючы iх сюды, я аддаюся iм у рукi. Што, калi яны акажуцца каварнымi злымi людзьмi? Што, калi яны за маю гасцiннасць адплацяць мне здрадай? Пачуццё ўдзячнасцi, увогуле кажучы, некаторым людзям зусiм не ўласцiва. Сярод iх могуць аказацца здраднiкi. А гэта было б, згадзiцеся, вельмi крыўдна: выратаваць людзей з бяды для таго толькi, каб трапiць у палон да iх у iх Новай Гiшпанii*. Ужо няхай лепей з'ядуць дзiкуны, чым трапiць у бязлiтасныя кiпцюры папоў цi быць спаленым iнквiзiтарамi**. Калi б вашы таварышы, - гаварыў я далей, - прыехалi сюды, я ўпэўнены, што пры такой колькасцi работнiкаў мы лёгка б збудавалi вялiкае судна, на якiм бы здолелi паплысцi на поўдзень i дайсцi да Бразiлii цi накiравацца на поўнач - да гiшпанскiх уладанняў. Але, вядома, калi я аддам у рукi iм зброю, а яны ў падзяку за маю дабрату павернуць гэту зброю супроць мяне ж, калi, карыстаючыся тым, што яны мацней за мяне, яны адбяруць у мяне маю волю, - тады яны прымусяць мяне пашкадаваць, што я зрабiў iм столькi дабра.

* Новай Гiшпанiяй тады называлi Мексiку, заваяваную гiшпанцамi ў ХVI стагоддзi.

** Iнквiзiтары - гiшпанскiя манахi, якiя жорстка распраўлялiся з кожным, хто не належаў да каталiцкай царквы. Такiх "ерэтыкаў" яны спальвалi на агнi.

Гiшпанец адказаў вельмi шчыра:

– Таварышы мае церпяць такiя цяжкiя нягоды i так добра разумеюць усю безнадзейнасць свайго становiшча, што я нават у думках не трымаю, каб яны здолелi кепска аднесцiся да чалавека, якi дапаможа iм выратавацца з няволi. Калi хочаце, - працягваў ён, - я разам з гэтым старым з'езджу да iх, перадам iм вашу прапанову i прывязу вам iх адказ. Калi яны згодзяцца на вашы ўмовы, я вазьму з iх урачыстую прысягу, што яны пойдуць за вамi на тую зямлю, якую вы iм прапануеце, i да звароту дадому будуць безадказна падпарадкоўвацца вам як свайму начальнiку. Вы будзеце загадваць, а мы - падпарадкоўвацца. Калi хочаце, мы складзем пiсьмовую ўмову, кожны з нас падпiша яе, i я прывязу яе вам.

Затым ён сказаў, што ён гатовы, не адкладваючы, зараз жа прысягнуць мне на вернасць.

– Клянуся, што буду служыць вам да смерцi!
– так скончыў ён сваю палкую прамову.
– Вы выратавалi мне жыццё, i я аддаю яго вам. Я пiльна буду сачыць, каб мае суайчыннiкi не парушылi прысягi, якую яны дадуць вам, i заўсёды буду бiцца за вас да апошняй кроплi крывi. Аднак я магу паручыцца за сваiх землякоў: усе яны людзi сумленныя, вельмi надзейныя, i сярод iх няма нiводнага здраднiка.

Пасля такiх шчырых слоў усе мае сумненнi знiклi, i я вырашыў паспрабаваць выратаваць гэтых людзей. Я сказаў гiшпанцу, што адпраўлю да iх яго i старога дзiкуна.

Але, калi ўсё ўжо было гатова да адплыцця, гiшпанец раптам загаварыў пра тое, што лепей было б адкласцi наш намер на некалькi месяцаў, а магчыма, i

на год.

– Перш чым перавозiць гасцей, - сказаў ён, - нам варта паклапацiцца пра iх харчаванне.

Ён меў рацыю. Правiзii ў нас было мала. Яе ледзь хапала на чацвярых, а калi прыедуць госцi, яны знiшчаць усе нашы прыпасы за тыдзень, i ўсе мы будзем асуджаны на галодную смерць.

– Таму, - сказаў гiшпанец, - я прашу ў вас дазволу ўзараць новую дзялянку зямлi. Даручыце гэта нам тром, мы зараз жа возьмемся за работу i пасеем усё збожа, якое вы здолееце выдзелiць на сяўбу. Потым дачакаемся ўраджаю, збяром хлеб, i, калi яго хопiць на тое, каб пракармiць новых людзей, тады я i бацька Пятнiцы накiруемся па iх. Калi ж яны прыедуць на гэту выспу зараз, iм пагражае люты голад, а гэта можа выклiкаць памiж iмi разлад i ўзаемную нянавiсць.

Разумная прадбачлiвасць гэтага чалавека спадабалася мне. Я ўбачыў, што ён i сапраўды клапоцiцца пра мой дабрабыт i адданы мне ўсiм сэрцам.

Патрэбна было яго параду прывесцi ў выкананне.

I ўсе чацвёра мы ўзялiся ўзорваць новае поле. Мы старанна рыхлiлi глебу (наколькi гэта магчыма з драўлянымi прыладамi), i праз месяц, калi настаў час пасеву, у нас была вялiкая дзялянка старанна ўзаранай зямлi, на якой мы пасеялi дваццаць два бушалi ячменю i шаснаццаць бушалёў рысу, гэта значыць усё збожжа, якое я змог даць на сяўбу.

Цяпер, калi нас было чацвёра, дзiкуны маглi б напалохаць нас толькi тады, калi б яны нечакана напалi на нас у вельмi вялiкай колькасцi. Мы не баялiся дзiкуноў i вольна хадзiлi па ўсёй выспе. А паколькi ўсе мы марылi толькi пра тое, як бы хутчэй адсюль з'ехаць, кожны з нас стараўся як мага, каб здзейснiць гэту мару. У час сваiх блуканняў па выспе я прыкмячаў дрэвы, прыдатныя для пабудовы карабля. Гiшпанец i Пятнiца з бацькам узялiся секчы гэтыя дрэвы.

Я паказаў iм, якiя неверагодныя цяжкасцi давялося адолець мне, каб вычасаць з цэлага дрэва кожную дошку, i мы пачалi ўсе разам рыхтаваць новы запас дошак. Мы начасалi iх каля тузiна. Гэта былi моцныя дубовыя дошкi каля трыццацi пяцi футаў у даўжыню, двух футаў шырынi i ад двух да чатырох дзюймаў таўшчынi. Кожнаму зразумела, якая гэта цяжкая была праца.

У той жа час я iмкнуўся па магчымасцi павялiчыць свой маленькi статак. З гэтай мэтай двое з нас кожны дзень хадзiлi лавiць дзiкiх казлянят, так што хутка ў нас было каля дваццацi галоў.

Затым нас чакала яшчэ адна важная справа: трэба было паклапацiцца пра нарыхтоўку разынак, бо вiнаград пачынаў паспяваць ужо. Мы назбiралi i насушылi яго велiзарную колькасць. Адначасова з хлебам рызынкi складалi аснову нашага харчавання. Мы ўсе вельмi любiлi разынкi. Сапраўды, я не ведаю больш смачнай i спажыўнай ежы.

Надышоў час жнiва. Ураджай ячменю i рысу быў някепскi. Праўда, мы чакалi, што ён будзе лепшы, але ўсё роўна ён быў нiшто сабе, i цяпер мы здолелi б пракармiць хоць пяцьдзесят чалавек. Больш таго, з такiм запасам правiянту мы смела маглi рушыць у плаванне i дабрацца да любога берага Паўднёвай Амерыкi.

Куды ж ссыпаць увесь рыс i ячмень? Для гэтага патрэбны былi вялiкiя карзiны, i мы адразу ж узялiся плесцi iх.

Гiшпанец пры гэтым паказаў сябе як выдатны майстар гэтай справы.

Цяпер, калi ў мяне было дастаткова мяса i хлеба, каб пракармiць гасцей, я дазволiў гiшпанцу ўзяць лодку i ехаць па iх. Я строга загадаў яму не прывозiць нiводнага чалавека, не ўзяўшы з яго прысягi, што ён не толькi не зробiць мне нiякага зла, не нападзе на мяне са зброяй у руках, але, наадварот, будзе баранiць мяне ад розных ворагаў. Гэту прысягу яны павiнны будуць напiсаць на паперы, i кожны павiнен будзе распiсацца пад ёю.

У той момант я неяк забыў, што гiшпанцы, якiя пацярпелi крушэнне, не мелi нi паперы, нi чарнiла.

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Дочь Хранителя

Шевченко Ирина
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
9.09
рейтинг книги
Дочь Хранителя

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Секретарь лорда Демона

Лунёва Мария
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Секретарь лорда Демона

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9