Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Я спытаў у яго; ёсць цi не ў мяне якая-небудзь магчымасць пераплысцi цераз мора да белых людзей?

Ён адказаў:

– Вядома, можна: толькi трэба плысцi на дзвюх лодках.

Я доўга не мог уцямiць, што ён хоча сказаць, але нарэшце з вялiкай цяжкасцю здагадаўся, што на яго мове гэта азначае вялiкую шлюпку, мабыць, у два разы большую за звычайную пiрогу.

Словы Пятнiцы мяне вельмi ўзрадавалi: з гэтага дня ў мяне з'явiлася надзея, што рана цi позна, а я ўсё роўна вырвуся адсюль i што за сваю волю буду ўдзячны майму дзiкуну.

РАЗДЗЕЛ

ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦI

Рабiнзон i Пятнiца будуюць лодку

Мiнула яшчэ некалькi месяцаў.

За гэты час Пятнiца навучыўся разумець амаль усё, што я яму казаў. Сам ён гаварыў па-ангельску ўжо амаль усё, хоць i вельмi няправiльна. Паступова я расказаў яму ўсё пра сваё жыццё: як я трапiў на сваю выспу, колькi гадоў прабыў тут i як я пражыў гэтыя гады.

Яшчэ раней я адкрыў Пятнiцу таямнiцу стрэльбы (таму што для яго гэта была сапраўды таямнiца): я паказаў яму кулi, растлумачыў дзеянне пораху i навучыў яго страляць. Я аддаў яму на пастаяннае карыстанне адну сваю стрэльбу. Я падарыў яму нож, i гэты падарунак зрабiў яго шчаслiвым чалавекам. Я змайстраваў яму партупею, накшталт тых, на якiх у нас, у Ангельшчыне, носяць корцiкi; толькi замест корцiка я даў яму сякеру, якая была, па сутнасцi, такой жа добрай зброяй i, апрача таго, магла быць прыдатнай для розных гаспадарчых патрэб.

Я многа расказваў Пятнiцу пра эўрапейскiя дзяржавы, асаблiва пра маю радзiму. Я апiсваў яму наша жыццё, нашы норавы i звычкi, расказваў яму, як мы вандруем па ўсiх частках свету i плаваем на вялiкiх караблях. Я растлумачыў яму, як збудавана вялiкае паруснае судна, i расказаў яму пра тое, як я ездзiў на карабель, якi пацярпеў крушэнне, i здаля паказаў яму месца, дзе карабель наскочыў на падводныя камянi. Вядома, я мог паказаць яго вельмi прыблiзна, таму што карабель даўно разбiла на трэскi i ўсе абломкi знесла ў мора. Паказаў я таксама яму тую амаль ужо сатлелую лодку, на якой мы хацелi выратавацца, калi бура прыгнала нас да гэтага берага.

Убачыўшы гэту лодку, Пятнiца задумаўся i доўга маўчаў. Я спытаў у яго, пра што ён думае, i ён праз некаторы час адказаў:

– Я бачыў адна такая лодка, як гэта. Яна плавала тое месца, дзе жыве мой народ.

Я доўга не разумеў, што ён хоча сказаць: цi тое, што ў iх мясцовасцi дзiкуны плаваюць на такiх лодках, цi што такая лодка плыла паўз iх берагi.

Нарэшце, пасля доўгiх роспытаў, мне ўдалося высветлiць, што дакладна такую ж лодку прыбiла да тых берагоў, дзе жыло яго племя.

– Яе прыгнала да нас лiхое надвор'е, - растлумачыў Пятнiца i зноў надоўга змоўк.

"Напэўна, - падумаў я, - якi-небудзь эўрапейскi карабель пацярпеў крушэнне ля тых берагоў. Шалёныя хвалi маглi змыць з яго лодку i прыгнаць яе туды, дзе жывуць дзiкуны". Але, па маёй нездагадлiвасцi, мне i ў галаву не прыйшло, што на той лодцы маглi быць людзi, i, працягваючы распытваць Пятнiцу, я думаў толькi пра лодку.

– Раскажы мне, якая яна з выгляду.

Пятнiца абмаляваў яе мне вельмi падрабязна i раптам зусiм нечакана горача дадаў:

– Белыя чалавекi не патанулi, мы iх выратавалi!

А хiба ў лодцы былi белыя людзi?
– паспешлiва спытаў я.

– Так, - адказаў ён, - поўная лодка белых людзей!

– Колькi iх было?

Ён паказаў мне спачатку дзесяць пальцаў, а потым яшчэ сем.

– Дзе ж яны? Што з iмi здарылася?

Ён адказаў:

– Яны жывуць. Яны жывуць у нашых.

Тут мне раптам прыйшла ў галаву думка: цi не з таго самага карабля, якi разбiўся ў тую навальнiчную ноч непадалёку ад маёй выспы, былi гэтыя семнаццаць чалавек белых?

Магчыма, калi карабель наскочыў на скалу i яны ўбачылi, што яго нельга выратаваць, яны пераселi ў шлюпку, а потым iх прыбiла да зямлi дзiкуноў, сярод якiх iм i давялося пасялiцца.

Я спахмурнеў i пачаў строгiм голасам дапытваць Пятнiцу, дзе ж тыя людзi цяпер. Ён зноў гэтак жа горача адказаў:

– Яны жывыя! Iм добра!

I дадаў, што хутка ўжо чатыры гады, як гэтыя людзi жывуць у яго землякоў, i тыя не крыўдзяць iх, не чапаюць, а даюць iм усякую ежу, i яны маюць поўную волю.

Я спытаў у яго:

– Як магло здарыцца, што дзiкуны не забiлi i не з'елi белых людзей?

Ён адказаў:

– Белыя чалавекi сталi нам браты. Нашы ядуць толькi тых, каго перамагаюць у бойцы.

Мiнула яшчэ некалькi месяцаў. Аднойчы, гуляючы па выспе, забрылi мы з Пятнiцай на ўсходнюю частку выспы i ўзнялiся на вяршыню пагорка. Адтуль, як я ўжо казаў, многа год назад я ўбачыў паласу зямлi, якую палiчыў за мацярык Паўднёвай Амерыкi.

Зрэшты, першы ўзышоў на вяршыню Пятнiца, а я крыху адстаў, бо пагорак быў высокi i даволi круты.

Як i тады, дзень быў вельмi ясны. Пятнiца доўга ўглядаўся ўдалечыню i раптам крыкнуў, пачаў падскакваць i скакаць, як вар'ят, крычаць мне, каб я хутчэй караскаўся на пагорак.

Я са здзiўленнем глядзеў на яго. Нiколi не даводзiлася мне бачыць яго такiм узбуджаным. Нарэшце ён спынiў свае скокi i крыкнуў:

– Хутчэй, хутчэй сюды!

Я спытаў у яго:

– Што здарылася? Чаго ты так радуешся?

– Так, так!
– паўтараў ён.
– Я шчаслiвы! Вунь там, глядзi... адсюль вiдно... там мая зямля, мой народ!

Твар яго свяцiўся шчасцем, вочы ззялi; здавалася, усёй сваёй iстотай ён iрвецца туды, у той край, дзе яго родныя i блiзкiя.

Убачыўшы, як ён радуецца i весялiцца, я быў вельмi засмучаны.

"Дарэмна я ставiўся з такiм бязмежным даверам да гэтага чалавека, - сказаў я сабе.
– Ён прыкiдваецца маiм адданым сябрам, а сам толькi i думае пра тое, як бы яму ўцячы".

I я з недаверам зiрнуў на Пятнiцу.

"Зараз ён лагодны i пакорны, - думаў я, - але варта яму толькi апынуцца сярод iншых дзiкуноў, ён, вядома, зараз жа забудзе, што я выратаваў яму жыццё, i аддасць мяне сваiм аднапляменнiкам; ён прывядзе iх сюды, на маю выспу. Яны заб'юць i з'ядуць мяне, i ён будзе баляваць разам з iмi гэтак жа весела i бесклапотна, як раней, калi яны прыязджалi сюды святкаваць сваю перамогу над дзiкунамi варожых плямён".

Поделиться:
Популярные книги

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Избранное

Ласкин Борис Савельевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы