Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Бедны капiтан быў усхваляваны не менш, чым я. Каб вярнуць мне мае душэўныя сiлы, ён шаптаў мне тысячы ласкавых шчырых слоў. Але грудзi мае былi перапоўнены нахлынуўшым шчасцем, i я кепска разумеў, што ён гаворыць. Нарэшце я заплакаў ад радасцi, i толькi пасля гэтага да мяне вярнулася здольнасць гаварыць. Тут я, у сваю чаргу, абняў свайго новага сябра i ад усяго сэрца павiншаваў яго. Мы абодва былi радасныя i ўсцешаныя.

Калi ж мы крыху апамяталiся, капiтан сказаў мне, што прывёз мне сякiя-такiя рэчы, якiя, на шчасце, не паспелi раскрасцi бандыты, якiя

столькi часу гаспадарылi на яго караблi.

– Мне здаецца, што гэтыя рэчы будуць не зусiм бескарысныя для вас, сказаў капiтан.

Ён крыкнуў сваiм матросам, якiя заставалiся ў лодцы:

– Гэй, цягнiце сюды пакункi, якiя мы прывезлi начальнiку выспы.

Гэта быў сапраўды багаты падарунак: капiтан прывёз так многа самых разнастайных рэчаў, як быццам я збiраўся заставацца на выспе да канца свайго жыцця.

У пакунках былi: дванаццаць велiзарных кавалкаў саланiны, шэсць кумпякоў вяндлiны, мех гароху, каля ста фунтаў сухароў. Ён прывёз мне таксама скрынку цукру, скрынку мукi, мех лiмонаў i дзве бутэлькi лiмоннага соку.

Але, вядома, у тысячу разоў больш патрэбна была мне адзежа. I таму я бясконца ўзрадаваўся, калi выявiлася, што мой сябар капiтан прывёз мне паўтузiна новых, зусiм чыстых сарочак, шэсць цудоўных хусцiнак на шыю, дзве пары пальчатак, капялюш, чаравiкi, панчохi i свой выдатны, зусiм новы яшчэ гарнiтур - словам, ён апрануў мяне з галавы да ног.

Падарунак быў прыемны i вельмi карысны, але вы не можаце сабе ўявiць, якi быў у мяне няўклюдны выгляд, калi я апрануўся ў новы гарнiтур, як мне на першым часе было ў iм нязручна!

Закончыўшы агляд падарункаў, я загадаў занесцi iх у маю крэпасць i пачаў раiцца з капiтанам, як нам абысцiся з нашымi палоннымi: забраць iх з сабою цi пакiнуць тут.

– Браць iх з сабою вельмi небяспечна, - казаў капiтан.
– Гэта сапраўдныя галаварэзы. Асаблiва ненадзейныя двое з iх, непапраўныя зладзеi i разбойнiкi. Калi б я нават i рызыкнуў везцi iх на сваiм караблi, то не iнакш як арыштантаў. Я закаваў бы iх у кайданы i аддаў бы ў рукi судовых улад у першай жа ангельскай калонii, у якую давядзецца нам зайсцi.

– У такiм выпадку, - сказаў я капiтану, - лепей будзе пакiнуць iх тут. I я бяруся зрабiць так, што гэтыя два разбойнiкi самi пачнуць нас упрошваць, каб мы пакiнулi iх на выспе.

– Калi вам гэта ўдасца, буду вельмi задаволены, - адказаў капiтан.

– Добра, - сказаў я, - я зараз пагавару з iмi ад вашага iмя.

Затым я паклiкаў да сябе Пятнiцу i двух матросаў-закладнiкаў (якiх мы цяпер вызвалiлi, бо таварышы iх стрымалi слова, якое давалi) i загадаў iм перавесцi пяцярых нашых палонных з пячоры ў будан.

Праз некаторы час мы з капiтанам накiравалiся туды (я ў сваiм новым гарнiтуры i на гэты раз ужо ў якасцi начальнiка выспы). Падышоўшы да агароджы майго лецiшча, я загадаў вывесцi да сябе арыштаваных i сказаў iм наступнае:

– Мне вядомы ўсе вашы злачынствы. Я ведаю, што вы напалi на безабаронных пасажыраў i забiлi iх. Ведаю i тое, што вы хацелi зрабiцца пiратамi, каб рабаваць мiрныя караблi...

Цяпер ведайце, што па майму загаду карабель вернуты капiтану. Варта мне загадаць - i вас павесяць як разбойнiкаў, злоўленых на месцы злачынства. Таму, калi ў вас ёсць што сказаць у сваё апраўданне, кажыце, бо я маю намер пакараць вас як забойцаў i здраднiкаў.

Адзiн з iх адказаў за ўсiх, што iм няма чаго сказаць у сваё апраўданне.

– Але, калi нас арыштавалi, капiтан абяцаў нам лiтасць, i мы пакорна молiм вас змiласцiвiцца над намi i дараваць нам жыццё.

– Я не ведаю, якую лiтасць я здолею зрабiць для вас, - адказаў я.
– Я маю намер пакiнуць выспу з усiмi маiмi людзьмi: мы ад'язджаем на радзiму. Што ж датычыць вас, то паводле слоў капiтана ён павiнен закаваць вас у кайданы i, прыехаўшы ў Ангельшчыну, аддаць вас пад суд за здраду. А суд адразу ж вынесе вам смяротны прысуд. Iншага прысуду i быць не можа. Смерць на шыбенiцы - вось што чакае вас у Ангельшчыне. I таму наўрад цi будзеце вы задаволены, калi мы возьмем вас з сабою. У вас ёсць адно выратаванне - вы павiнны застацца на выспе. Толькi пры гэтай умове я здолею вас памiлаваць.

Яны з радасцю згадзiлiся на маю прапанову i доўга дзякавалi мне.

– Лепей жыць у пустынi, - казалi яны, - чым вярнуцца на радзiму, дзе нас чакае шыбенiца.

Я загадаў развязаць iх i сказаў:

– Iдзiце ў лес на тое месца, дзе вас схапiлi, i заставайцеся там, пакуль па вас не прышлюць. Я загадаю пакiнуць вам сякую-такую зброю, харчовыя запасы i дам неабходныя ўказаннi на першы час. Вы здолееце цудоўна тут жыць, калi будзеце настойлiва працаваць.

Пасля гэтых перагавораў я вярнуўся дадому i пачаў рыхтавацца ў далёкае плаванне. Я, аднак, папярэдзiў капiтана, што мне спатрэбiцца некаторы час, каб сабрацца ў дарогу, i папрасiў яго адпраўляцца на карабель аднаго, без мяне, а ранiцой прыслаць па мяне шлюпку.

Калi капiтан адчалiў, я загадаў паклiкаць да сябе палонных i завёў з iмi сур'ёзную гутарку.

Я зноў сказаў iм, што, па-мойму, яны робяць разумна, застаючыся на выспе, таму што калi б капiтан узяў iх з сабою, iх абавязкова павесiлi б.

Я падрабязна расказаў iм, як я сам трапiў на гэтую выспу, як патроху паляпшаў сваю гаспадарку, як збiраў вiнаград, як сеяў рыс i ячмень, як навучыўся пячы хлеб.

Я паказаў iм сваё ўмацаванне, свае каморы, свае палi i загоны - словам, зрабiў для iх усё, каб жыццё iх на выспе не здавалася такiм цяжкiм.

Я пакiнуў iм сваю зброю (гэта значыць пяць мушкетаў, тры паляўнiчыя стрэльбы i тры шаблi), паўтары бочачкi пораху i даў падрабязныя парады, як даглядаць коз, як даiць i адкормлiваць iх, каб яны былi тлусцейшыя, як рабiць масла i сыр.

Такiм чынам, мне давялося расказаць гэтым людзям усю доўгую гiсторыю майго цяжкага, працавiтага i адзiнокага жыцця на выспе на працягу дваццацi васьмi год.

Развiтваючыся з iмi, я абяцаў, што папрашу капiтана пакiнуць iм яшчэ дзве бочачкi пораху, а таксама насенне гароднiны, i расказаў iм, як цяжка было без гэтага насення.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

На осколках разбитых надежд

Струк Марина
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
На осколках разбитых надежд

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Альда. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альда
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Альда. Дилогия

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Полное собрание сочинений. Том 25

Толстой Лев Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 25

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?