Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Яшчэ раней, калi з карабля пачалi спускаць шлюпку, мы паклапацiлiся пра тое, каб схаваць нашых палонных як мага далей. Двух, якiя капiтану здавалiся найбольш небяспечнымi, я адправiў пад канвоем Пятнiцы i памочнiка капiтана ў пячору. З гэтае турмы ўцячы было нялёгка; нават калi б iм i ўдалося нейкiм цудам пералезцi цераз абедзве агароджы, яны заблудзiлiся б у дрымучым лесе, якi акружаў крэпасць. Сюды не маглi даляцець галасы iх хаўруснiкаў, i адсюль немагчыма было ўгледзець, што адбываецца на выспе. Тут iх зноў звязалi, але Пятнiца ўсё ж iх добра

накармiў i запалiў iм у пячоры некалькi нашых самаробных свечак, а памочнiк капiтана аб'явiў iм, што, калi яны будуць паводзiць сябе цiха, праз дзень цi праз два iм вернуць волю.

– Але, - дадаў ён, - калi вы паспрабуеце ўцякаць, вас пры першай жа спробе прыстрэляць без усякай лiтасцi.

Яны абяцалi цярплiва пераносiць сваё зняволенне i горача дзякавалi за тое, што iх не пакiнулi без ежы i святла.

З астатнiмi чатырма палоннымi абышлiся не так строга. Праўда, двух мы да часу пакiнулi звязанымi, таму што капiтан не мог паручыцца за iх, а двух я нават узяў на службу па асобай рэкамендацыi капiтана. Абодва яны прысягнулi, што будуць служыць мне шчыра i аддана.

Такiм чынам, калi лiчыць гэтых двух матросаў i капiтана з яго двума таварышамi, нас было зараз сямёра добра ўзброеных людзей, i я не сумняваўся, што мы без цяжкасцi справiмся з тымi дзесяццю малайцамi, якiя павiнны былi зараз прыехаць. Тым больш што сярод iх, паводле слоў капiтана, былi сумленныя людзi, якiх, як ён сцвярджаў, нам будзе няцяжка перацягнуць на свой бок.

Падышоўшы да выспы на тым месцы, дзе стаяў iх баркас, матросы прычалiлi, выйшлi са шлюпкi i выцягнулi яе на бераг. Гэтаму я быў вельмi рады, бо, прызнацца, баяўся, што яны з абачлiвасцi стануць на якар, не даходзячы да берага, i што два цi тры матросы застануцца пiльнаваць шлюпку, - i тады мы не здолелi б яе захапiць.

Выйшаўшы на бераг, яны перш за ўсё кiнулiся да свайго баркаса.

Няцяжка сабе ўявiць iх здзiўленне, калi яны ўбачылi, што ўсе снасцi з яго i ўвесь груз знiклi, а ў днiшчы чарнее вялiзная дзiрка.

Яны стаўпiлiся вакол баркаса i доўга абмяркоўвалi мiж сабою, як магло здарыцца з iх лодкаю такое няшчасце, а потым узялiся моцна крычаць, клiкаць сваiх таварышаў. Але нiхто не адклiкнуўся.

Тады яны сталi ў кружок i далi залп з усiх сваiх стрэльбаў. Лясное рэха падхапiла iх стрэл i паўтарыла яго некалькi разоў. Але i гэта нiчога не дало: тыя, што сядзелi ў пячоры, не маглi пачуць стрэлу; тыя ж, што былi з намi, хоць i чулi, але не адважылiся абазвацца.

Мiж тым пiраты, упэўнiўшыся, што ўсе iх заклiкi застаюцца без адказу, страшэнна перапалохалiся i вырашылi адразу ж вярнуцца да сябе на карабель i паведамiць астатнiм, што ў баркасе прабiта дно, а людзi, якiя прыплылi на выспу, забiтыя, таму што iнакш яны абавязкова адгукнулiся б.

Капiтан, якi да гэтага часу ўсё яшчэ спадзяваўся, што мы здолеем захапiць карабель, цяпер канчаткова страцiў надзею.

– Усё прапала!
– сказаў ён панура.
– Як толькi на караблi даведаюцца, што матросы, якiя прыплылi на выспу, знiклi, новы капiтан

аддасць загад зняцца з якара, i тады бывай, мой карабель!

Аднак хутка адбылася падзея, якая яшчэ болей напалохала капiтана.

Не прайшло i дзесяцi хвiлiн, як мы ўбачылi, што шлюпка, якая адчалiла ад берага, раптам павярнула назад i зноў накiроўваецца да нашай выспы. Напэўна, па дарозе матросы параiлiся мiж сабою, i ў iх з'явiўся нейкi другi план.

Мы моўчкi сачылi за iмi.

Прычалiўшы да берага, яны пакiнулi ў шлюпцы трох чалавек, а астатнiя сямёра ўзбеглi ўверх па гарыстым схiле i накiравалiся ў глыбiню выспы вiдаць, шукаць таварышаў. Гэта моцна ўстрывожыла нас.

Калi нам нават пашанцуе захапiць семярых, якiя выйшлi на бераг, наша перамога будзе дарэмная, бо мы не дагонiм шлюпку, на якой засталiся трое астатнiх. А тыя, вярнуўшыся на карабель, раскажуць таварышам пра тое няшчасце, якое здарылася на выспе, карабель адразу ж знiмецца з якара, i мы страцiм яго назаўсёды.

Што было рабiць? Нам не заставалася нiчога iншага, як цярплiва чакаць, чым усё гэта скончыцца. Пасля таго як сямёра матросаў выйшлi на бераг, шлюпка з трыма астатнiмi адышла даволi далёка ад берага i стала на якар, так што мы пазбавiлiся магчымасцi захапiць яе i схаваць.

Тыя, што выйшлi на бераг, вiдаць, вырашылi не разыходзiцца. Яны iшлi адзiн пры адным i пачалi падымацца на гару, пад якою знаходзiўся мой дом. Мы бачылi iх добра, яны ж не маглi нас бачыць. Мы былi б вельмi рады, калi б яны падышлi да нас блiжэй i каб мы маглi стрэлiць у iх.

Мы спадзявалiся, што яны накiруюцца да супрацьлеглага берага выспы, таму што, пакуль яны заставалiся на гэтым яе баку, мы не здолелi б пакiнуць нашу крэпасць. Але, дабраўшыся да вяршынi гары, адкуль вiдаць была ўся паўночна-ўсходняя частка выспы, яе лясы i далiны, яны спынiлiся i зноў пачалi моцна крычаць.

Нарэшце, не дачакаўшыся адказу i, напэўна, баючыся аддаляцца ад берага, яны селi пад дрэвам i пачалi раiцца.

Добра было б, калi б яны леглi i заснулi, як тыя, што прыехалi ранiцой; тады мы хутка здолелi б з iмi расправiцца.

Але яны i не думалi спаць. Яны адчувалi, што на выспе адбываецца штосьцi нядобрае, i вырашылi трымацца асцярожна, хоць i не ведалi, якая небяспека iм пагражае i адкуль яна можа прыйсцi.

Убачыўшы, што яны раяцца, капiтан выказаў адну, вельмi вартую ўвагi, думку.

– Зусiм магчыма, - сказаў ён, - што яны на сваiм вайсковым савеце вырашаць яшчэ раз падаць сiгнал загiнуўшым таварышам i ўсе адразу стрэляць. Тут бы нам i кiнуцца на iх, пакуль iх стрэльбы будуць разраджаныя. Тады iм нiчога больш не застанецца, як здацца, i ўсё абыдзецца без кровапралiцця.

План, па-мойму, быў някепскi, але для таго, каб яго ажыццявiць, нам неабходна было быць на вельмi блiзкай адлегласцi ад ворагаў. Бо мы ж павiнны былi кiнуцца на iх у тую самую хвiлiну, як яны дадуць залп. Але яны знаходзiлiся ад нас так далёка, што не магло быць i думкi пра раптоўны напад на iх.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2