Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Такiм чынам перамога засталася за намi.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ

Бойка з пiратамi

Цяпер, на волi, я мог падрабязна расказаць капiтану пра ўсе свае прыгоды i няшчасцi i распытаць яго пра тыя сумныя падзеi, у вынiку якiх ён застаўся без карабля.

Я пачаў першы. Я расказаў яму ўсю гiсторыю свайго жыцця за апошнiя дваццаць сем гадоў. Ён слухаў вельмi ўважлiва i не раз выказваў здзiўленне маёй мужнасцю i працавiтасцю, якiя пазбавiлi мяне ад непазбежнай смерцi.

Цяпер, калi ён падрабязна даведаўся пра маё жыццё на бязлюднай выспе, я запрасiў яго самога i яго спадарожнiкаў да сябе ў крэпасць, куды

мы зайшлi маiм звычайным шляхам - па прыстаўных лесках. Я прапанаваў сваiм гасцям добрую вячэру, а затым паказаў iм усю сваю хатнюю гаспадарку з усiмi прыдуманымi мною за многiя-многiя гады мае адзiноты прыстасаваннямi.

Усё, што гэтыя людзi тут убачылi, здалося iм цудам. Усё, што я расказаў iм пра сябе, яны слухалi як чароўную казку. Але больш за ўсё iх уразiлi збудаваныя мною ўмацаваннi i тое, як хiтра схавана было ў гушчары лесу маё жытло. Паколькi дрэвы тут растуць куды хутчэй, чым у Ангельшчыне, мой гай за дваццаць год ператварыўся ў дрымучы лес. Дабрацца да майго дома было магчыма толькi па вузкай пакручастай сцяжынцы, якую я пакiнуў, калi садзiў дрэвы.

Я растлумачыў капiтану, што гэта крэпасць - галоўная мая рэзiдэнцыя*, але, як i падабае каралю, у мяне ў далечынi ад сталiцы ёсць летнi палац, якi зрэдку я таксама наведваю.

* Рэзiдэнцыя - местазнаходжанне кiраўнiка дзяржавы. Тут гэта слова ўжыта жартам.

– Я, вядома, з ахвотай пакажу яго вам, - сказаў я, - але цяпер у нас ёсць больш важная справа: трэба падумаць, як адабраць у ворагаў ваш карабель.

– Розуму не прыкладу, што нам рабiць, - сказаў капiтан.
– На караблi яшчэ засталося дваццаць шэсць чалавек. Усе яны ўдзельнiкi бунту, гэта значыць такога злачынства, за якое, паводле нашых законаў, адна кара - смерць. Пiратам добра вядома, што, калi яны здадуцца нам, iх адразу ж, як толькi мы вернемся ў Ангельшчыну, сустрэне шыбенiца. I таму што губляць iм няма чаго, баранiцца яны будуць адчайна. А пры такiх умовах нам, з нашымi слабымi сiламi, немагчыма пачынаць з iмi бойку.

Я задумаўся. Словы капiтана здалiся мне пераканаўчымi. Трэба было як мага хутчэй прыдумаць якi-небудзь рашучы план. Цягнуць i марудзiць не было калi: з карабля магла з'явiцца новая шайка пiратаў i перарэзаць усiх нас. Лепей за ўсё было б завабiць iх у пастку хiтрасцю i напасцi на iх знянацку. Але як гэта зрабiць? З хвiлiны на хвiлiну яны маглi з'явiцца тут.

– Напэўна, - сказаў я капiтану, - там на караблi пачалi ўжо непакоiцца, чаму так доўга не вяртаецца лодка. Хутка яны захочуць даведацца, што здарылася з матросамi, якiя паехалi на бераг, i пашлюць да нас другую лодку. На гэты раз у лодцы прыедуць узброеныя людзi, i тады мы не справiмся з iмi.

Капiтан згадзiўся са мною.

– Перш за ўсё, - гаварыў я далей, - мы павiнны паклапацiцца пра тое, каб бандыты не здолелi адвезцi свой баркас назад, а таму трэба зрабiць яго непрыгодным для плавання, гэта значыць прадзiравiць яго дно.

Мы зараз жа заспяшалiся да баркаса. Гэта была вялiзная лодка з крутымi бартамi. У баркасе аказалася многа рознага дабра. Мы знайшлi там сякую-такую зброю, парахаўнiцу, дзве бутэлькi - адну з гарэлкай, другую з ромам, некалькi сухароў, вялiкi дроб цукру (фунтаў пяць цi шэсць), загорнуты ў парусiну. Усё гэта было мне вельмi дарэчы, - асаблiва гарэлка i цукар: нi таго, нi другога я не спытваў ужо шмат гадоў.

Склаўшы ўвесь гэты груз на беразе i прыхапiўшы

з сабою вёслы, мачту, ветразь i руль, мы прабiлi ў дне баркаса вялiкую дзiрку. Такiм чынам, калi б ворагi аказалiся мацнейшымi за нас i нам не ўдалося б з iмi справiцца, iх баркас усё роўна застаўся б у нашых руках, i, шчыра кажучы, на гэта я разлiчваў больш за ўсё.

Прызнаюся, я не вельмi верыў, што нам пашанцуе адабраць у пiратаў карабель. "Але няхай яны пакiнуць нам баркас, - думаў я сам сабе. Адрамантаваць яго няцяжка, а на такiм судне я лёгка дабяруся да Падветраных выспаў*.

* Падветраныя выспы - выспы ў Вест-Iндыi, на паўночным усходзе Карыбскага мора.

Па дарозе магу нават наведаць майго гiшпанца i яго суайчыннiкаў, якiя пакутуюць у дзiкуноў".

Пасля таго як агульнымi намаганнямi мы ўсцягнулi баркас на такое высокае месца, куды не дасягае прылiў, мы прыселi адпачыць i параiцца, што ж нам рабiць далей.

Раптам з карабля мы пачулi гарматны стрэл. На караблi замахалi сцягам. Гэта, вiдаць, быў сiгнал баркасу.

Крыху пазней грымнула яшчэ некалькi стрэлаў, сцягам махалi, не перастаючы, але ўсе гэтыя сiгналы заставалiся без адказу: баркас не рухаўся з месца. Нарэшце з карабля спусцiлi шлюпку (усё гэта нам было добра вiдаць у падзорную трубу). Шлюпка накiравалася да берага, i, калi яна падышла блiжэй, мы ўбачылi, што ў ёй не менш дзесяцi чалавек, узброеных стрэльбамi.

Ад карабля да берага было каля шасцi мiляў, так што мы маглi разгледзець людзей, якiя сядзелi ў шлюпцы. Нам вiдны былi нават iх твары: цячэннем шлюпку аднесла крыху на ўсход ад таго месца, куды прычалiў баркас, а веслярам, вiдаць, хацелася прычалiць абавязкова да гэтага месца, i таму некаторы час iм давялося iсцi ўздоўж берага, непадалёку ад нас. Тады вось мы i змаглi добра разгледзець iх. Капiтан пазнаваў кожнага i паведамляў мне пра кожнага сваю думку.

Па яго словах, мiж iмi знаходзiлася тры вельмi сумленныя матросы; ён быў упэўнены, што iх падбухторылi супроць iх волi, пад пагрозай расправы, але затое боцман i ўсе астатнiя - закончаныя бандыты i нягоднiкi.

– Баюся, што з iмi мы не справiмся, - дадаў капiтан.
– Усё гэта адчайны народ, а цяпер, калi яны яшчэ даведаюцца, што мы i супрацiўляемся, яны нас не памiлуюць. Страшна падумаць, што яны з намi зробяць!

Я ўсмiхнуўся i адказаў яму:

– Чаму вы гаворыце з такiм страхам? Хiба мы маем права на страх? Што б нi чакала нас потым, усё будзе лепей нашага цяперашняга жыцця, i, такiм чынам, любы выхад з гэтага становiшча - нават смерць - мы павiнны лiчыць выратаваннем. Успомнiце толькi пра тое, што я перажыў тут у адзiноце. Вы думаеце, лёгка дваццаць сем год пражыць, адрэзаным ад свету? Няўжо вы не лiчыце, што варта рызыкнуць жыццём дзеля свабоды? Не, - гаварыў я, - небяспека не спынiць мяне. Мяне турбуе iншае.

– Што?
– спытаў ён.

– Ды тое, што, як вы кажаце, сярод гэтых людзей ёсць тры цi чатыры сумленныя матросы, якiх мы павiнны выратаваць. Калi б яны ўсе былi бандытамi, я нi хвiлiны не сумняваўся б, што маю права знiшчыць iх усiх. А ў тым, што мы з iмi расправiмся, я зусiм упэўнены, таму што кожны, хто ступiць на гэту выспу, трапiць да нас i ад нас будзе залежаць, забiць яго цi дараваць яму жыццё.

Я гаварыў гучна, i твар у мяне быў вясёлы. Мая ўпэўненасць у перамогу перадалася i капiтану, i мы горача ўзялiся за справу.

Поделиться:
Популярные книги

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха