Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:
Капiтан сказаў, што сярод iх ёсць два небяспечныя бандыты, якiя i пачалi бунт; наўрад цi трэба пакiдаць iх, але, калi пазбавiцца ад гэтых двух, астатнiя, ён упэўнены, раскаюцца i зноў вернуцца да свае ранейшай справы.
Я папрасiў яго паказаць мне гэтых двух. Ён адказаў, што наўрад цi пазнае iх на такой вялiкай адлегласцi, але пры выпадку, вядома, пакажа.
– Наогул, я i мае таварышы, - сказаў капiтан, - гатовы падпарадкавацца вам ва ўсiм. Мы аддаёмся поўнасцю пад вашу ўладу. Кожны ваш загад будзе для нас законам.
–
– Я паспрабую выратаваць вас, але папярэдне стаўлю вам дзве ўмовы.
Ён не даў мне дагаварыць.
– Я прымаю ўсе вашы ўмовы, сэр, - сказаў ён.
– Калi вам пашчасцiць адабраць у бандытаў мой карабель, камандуйце мною i маiм караблём, як вы захочаце. Калi ж ваша задума вам не ўдасца, я застануся тут, разам з вамi, i буду да канца сваiх дзён вашым старанным памочнiкам.
Такое ж абяцанне далi i яго таварышы.
– Добра, - сказаў я, - вось мае дзве ўмовы. Па-першае, пакуль вы не падымецеся на свой карабель, вы забудзеце, што вы капiтан, i будзеце без усякiх пярэчанняў падпарадкоўвацца кожнаму майму загаду. I, калi я дам вам зброю, вы нi пры якiх умовах не накiруеце яе нi супроць мяне, нi супроць маiх блiзкiх i вернеце яе мне па першаму запатрабаванню. Па-другое, калi вам будзе вернуты ваш карабель, вы даставiце ў Ангельшчыну на iм мяне i майго друга.
Капiтан прысягнуў мне ўсiмi прысягамi, якiя толькi здольны прыдумаць чалавечы розум, што абодва мае патрабаваннi ён i яго таварышы свята выканаюць.
– I не таму толькi, - дадаў ён, - што я лiчу гэтыя патрабаваннi мэтазгоднымi, але, галоўнае, таму, што я абавязаны вам жыццём i да самае смерцi буду лiчыць сябе вашым даўжнiком.
– У такiм разе не будзем цягнуць, - адказаў я.
– Вось вам тры мушкеты, вось порах i кулi. А цяпер кажыце, што, па-вашаму, нам трэба рабiць.
– Дзякую вам, што вы звяртаецеся да мяне за парадай, - сказаў капiтан, але цi маю права я даваць вам парады? Вы - наш начальнiк, i ваша справа даваць нам загады, а наша - выконваць iх.
– Мне здаецца, - сказаў я, - што нам лягчэй усё-такi будзе расправiцца з iмi, калi мы нячутна падкрадземся, пакуль яны спяць, i выстралiм у iх адразу з усiх нашых стрэльбаў. Каму суджана быць забiтым, той будзе забiты. Калi ж тыя, што застануцца жывыя, папросяць лiтасцi, iх, бадай, можна будзе памiлаваць.
Капiтан нерашуча заўважыў, што яму не хацелася б пралiваць столькi крывi, што, калi можна, ён хацеў бы ўстрымацца ад такой жорсткасцi.
– З гэтых людзей, - дадаў ён, - толькi два безнадзейныя нягоднiкi, гэта яны падбухторвалi на злачынства астатнiх. Калi яны ад нас уцякуць i вернуцца на карабель, мы прапалi, таму што яны наляцяць сюды з астатнiмi матросамi i пераб'юць нас
– Значыць, трэба прыняць маю параду, - сказаў я.
– Вы самi бачыце, што мы вымушаны быць жорсткiмi: для нас гэта адзiны сродак выратавання.
Але было вiдаць, што капiтану не хочацца забiваць i калечыць столькi сонных людзей, хоць гэтыя людзi i пакiдалi яго на галодную смерць.
Заўважыўшы гэта, я сказаў яму, каб ён iшоў са сваiмi таварышамi наперад i рабiў так, як лiчыць больш мэтазгодным.
Пакуль у нас iшлi гэтыя перагаворы, пiраты пачалi прачынацца. З лесу пачулiся iх галасы. Я ўбачыў, што двое з iх ужо стаяць на нагах, i спытаў капiтана, цi не гэта завадатары бунту.
– Не, - адказаў ён, - гэтыя людзi былi верныя свайму абавязку да апошняй хвiлiны i прымкнулi да змоўшчыкаў пад уздзеяннем пагрозы.
– Тады няхай сабе яны iдуць, - сказаў я.
– Не будзем перашкаджаць iм. Вiдаць, сам лёс паклапацiўся пра тое, каб выратаваць невiнаватых ад кулi. Але крыўдуйце потым на сябе, калi вы дасце магчымасць астатнiм уцячы. Яны схопяць нас, i вам тады лiтасцi ўжо не будзе.
Гэтыя словы абудзiлi ў капiтана рашучасць. Ён i яго таварышы схапiлi стрэльбы, засунулi за пояс пiсталеты i рынулiся наперад.
Адзiн з матросаў павярнуўся, пачуўшы крокi, i, убачыўшы ў руках сваiх палонных зброю, узняў трывогу.
Але было позна ўжо: у той самы момант, як ён закрычаў, прагучалi два стрэлы. Тыя, што стралялi, не прамахнулiся: адзiн чалавек быў забiты напавал, другi цяжка паранены. Ён, аднак, усхапiўся на ногi i пачаў клiкаць на дапамогу.
Але тут да яго наблiзiўся капiтан.
– Позна!
– сказаў ён.
– Цяпер ужо цябе нiхто не выратуе. Вось табе ўзнагарода за здраду!
З гэтымi словамi ён ускiнуў мушкет i так моцна стукнуў здраднiка прыкладам па галаве, што той змоўк назаўсёды.
Цяпер, не лiчачы трох чалавек, якiя, вiдаць, зайшлi ў другi бок лесу, у нас заставалiся толькi тры працiўнiкi, з якiх адзiн быў лёгка паранены. У гэты час падышлi i мы з Пятнiцай. Ворагi ўбачылi, што iм не выратавацца, i пачалi прасiць лiтасцi. Капiтан адказаў, што ён гатовы памiлаваць iх, калi яны на справе дакажуць, што раскайваюцца ў сваiм вераломстве, i прысягнуць, што дапамогуць яму завалодаць караблём. Яны пападалi перад iм на каленi i пачалi горача запэўняць яго ў сваiм раскаяннi.
Капiтан паверыў iх клятве i заявiў, што ахвотна даруе iм жыццё. Я не пярэчыў супроць гэтага, але патрабаваў, каб палонным звязалi рукi i ногi.
Як толькi перагаворы скончылiся, я загадаў Пятнiцу i памочнiку капiтана збегаць да баркаса i зняць з яго ветразь i вёслы.
Неўзабаве вярнулiся i тыя тры матросы, якiя блукалi па выспе. Яны зайшлi далёка i цяпер прыбеглi, пачуўшы нашы стрэлы.
Калi яны ўбачылi, што капiтан з iх палоннага зрабiўся iх пераможцам, яны нават не спрабавалi супрацiўляцца i, не пярэчачы, далi сябе звязаць.