Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Званы ў прадоннях азёр

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Шкада, што ў мінскім музеі так цесна і так мала адведзена месца неацэннай нашай старой скульптуры і жывапісу. Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца і ў гэтым сэнсе. Не менш, чым іншым.

Зноў былі тлустыя чорныя дарогі з глыбачэзнымі каляінамі, налітымі вадой. I ніводнай машыны, акрамя "казла" ды тых, што ходзяць хлебнай парай.

Пад сонцам, пад спеючымі хмарамі цвіла ўсцяж дарог шыпшына.

Так, Адам быў злеплены з гэтай гліны. З гліны, абпаленай ачышчальным і святым агнём.

XVIII. Кароль уюноў, або некалькі марных думак аб Пінску

Брыдкі

інцыдэнт адбыўся з намі ля царквы Варвары. Ішла "рэстаўрацыя", то-бок на дах ставілі нешта дужа падобнае на хвігу. Пры выключным барокавым франтоне праз дах лезла цыбуліна на драўляным барабане. Не паспелі мы нават папрасіць дазволу паздымаць, як да нас падляцеў "рэстаўратар", царкоўны стараста з кучай цэменту ў галаве і ашалелымі вачыма:

— Не пазволю! Вон атсюда! — і выбухнуў непрыстойнай лаянкай.

Свяшчэннік, калі звярнуліся да яго, толькі рукамі развёў, не памаглі і дакументы.

— Я служачы. Уся ўлада — царкоўны савет.

Мы паспрабавалі пераконваць, але стараста налятаў з выглядам байцовага пеўня, і нам стала ясна, што пры такім клопаце старажытная царква застанецца стаяць. Нават калі прышыбеевы ад царквы не дазволяць ніводнаму мастаку, ніводнаму знаўцу і аматару народнага мастацтва ўвайсці ўнутр, сфатаграфаваць ўсё сапраўды каштоўнае і апісаць яго нехлуслівым словам павагі.

Мы махнулі рукой і, збянтэжаныя, не ведаючы, смяяцца нам ці абурацца, пайшлі прэч.

Такі ва ўсім гэтым быў прымітывізм мыслення, нібыта мы перанесліся на стагоддзе назад.

Я сядзеў на адхоне за калегіумам і ўяўляў сабе Пінск, якім ён быў год 120 назад. Мне лёгка было ўявіць гэта, бо варта было толькі ўзняць галаву — і ўбачыш чароўныя краі барокавага франтона, закручаныя, як струцаль з макам. Акрамя таго, у Крашэўскага, у ягоных "Успамінах Палесся, Валыні і Літвы", ды ў Аскара Кольберга, у ягонай кнізе "Беларусь — Палессе", ёсць досыць добрыя апісанні горада. Як зараз рака, як зараз лясы, — і таму яшчэ лягчэй уяўляць. Таполі над ставамі, яўрэйскія корчмы, ветракі, як на пакуце. За ракою хаты, напалову ў зямлі, а ля іх — худыя сабакі.

Грэблі, на якіх яздок клацае зубамі. Чумацкія фурманкі, што вязуць на ІІоўдзень хлеб, а адтуль соль і сушаную рыбу.

Ля рагатак на вазах шукаюць гарэлку.

"Зорка наваколля" амаль уся драўляная, зрэдку мураваная. Але яна на шляху між Балтыйскім і Чорным морамі. Яна багата гандлюе, хоць і жыве ў гразі. У яе хапае грошай, каб узводзіць магутныя муры і вежы. Над горадам, над замчышчам высяцца сем ці восем званіц. Асабліва ўражвае велічынёй, масай камення паезуіцкі касцёл. Ёсць у ім і яшчэ адна славутасць — напалову замураванае акно, на якім намаляваны дзве постаці ў турэцкім адзенні. Яны гавораць між сабой. Жыхары кажуць, што гэта дзве ахвяры, забітыя пад час будавання, але ўборы супярэчаць гэтаму, ды і надпіс таксама: "Мы абрашчаем няверных".

У гэтым касцёле ў 1657 годзе, калі напалі казакі, быў забіты пад час імшы Андрэй Баболя, пасля кананізаваны.

Крашэўскі і Кольберг прарочылі, што горад стане паходняй гандлю. Але яны не ўлічылі чыгунак і аўтамашын. Усё ж горад паспеў набудаваць мураванак.

Ужо засынаючы, я ўспомніў пра ўлюбёны, ад прадзедаў успадчаны пінчукамі розыгрыш.

Свежаму чалавеку, які ўюноў і на вочы не бачыў, казалі, што каля моста, пад ім, плавае кароль уюноў. Злавілі, маўляў, але такі быў вялізны, сажняў на дзесяць, што не здолелі выцягнуць. Прыкулі на ланцуг, прывязалі да сваі і пакінулі плаваць, як своеасаблівую славутасць горада. Падкармліваюць,

каб не здох: усё ж слава гораду. То вось, ці не хочаце, васпане, паглядзець? Васпан, ясна, хацеў. Гэткае дзіва! I вось яны вадзілі па мосце і па берагах, па балоце, глядзелі, "куды адплыў", казалі "вось-вось там, здаецца". А на беразе стаяла куча зявак і аж надрывала жывоцікі. Такім чынам, у Пінску кожны дзень была свая забава і сваё "Prima aprilis".

Ніхто ўжо не пажартаваў так з намі. Адышоў у нябыт нават гарадскі жарт. Усё адыходзіць.

XIX. Семдзесят пяць анёлау з гакам

Пінскі катэдральны касцёл — адзін з лепшых будынкаў, якія мне даводзілася бачыць на Беларусі. З першага позірку на ягоную абсіду, магутную, як грудзі закутага ў латы волата, — нараджаецца ў сэрцы нешта падобнае на пачуццё велічы: я не зусім малы чалавек, калі я нашчадак дойлідаў і каменшчыкаў, якія маглі збудаваць такое!

Калісьці ён, разам з прылеглым да яго кляштарам, належаў "братам мнейшым канвентуальным закону святога Францішка". Заснаваны ён у 1З96 годзе Зігмунтам Кейстутавічам, князем Пінска, Турава і Старадуба, але быў ён тады драўляны. Пасвяціў яго біскуп Віленскі Андрэй Васіла. За тры стагоддзі будынак перанёс тры пажары. Першы ў 1618 годзе. Дзевяць год яго адбудоўвалі, але ў 1648 годзе ён згарэў другі раз пасля аблогі горада і страшнай "пінскай разні", калі згарэла пяць тысяч дамоў і было забіта чатырнаццаць тысяч чалавек. Згарэла тады толькі яго драўляная частка, бо тая самая велічная абсіда была ўзведзена яшчэ ў 1509 годзе (гораду тады не хапіла сродкаў зрабіць каменнай усю будыніну). Да абсіды ў другі раз прыбудавалі драўлянае памяшканне, але ў 1705 годзе агонь знішчыў і яго. Тады жыхары ўзяліся, нарэшце, мураваць цалкам каменны храм і адкрылі яго 1 мая 17З0 года. Вось так за дзвесце дваццаць адзін год была, урэшце, скончана гэтая тытанічная праца.

Сапраўды тытанічная. Бо як улезлі ў маленькую сігнатурку на даху (Зянон з Валянцінам ледзь не скончылі там сваіх брэнных жыццяў, бо падламаўся прыступак лесвіцы), то ад відовішча займае дух. Магутныя вежы, лускаваты, як спіна дракона, дах, велічныя завіткі барокавых франтонаў. А ўнізе, у недасяжнай, страшнай глыбіні, блытаніна вузкіх двароў, лабірынт пераходаў, дахі, муры. I ўвесь горад як на далоні, і далёка-далёка віецца сіняя Прыпяць.

Перакрыцці і каркас з бярвенняў, на якіх ляжыць дах, шэдэўр інжынернага разліку і ўмельства нават цяпер. Гэтае перапляценне стаякоў, распорак і падпорак, расцяжак і звязак стварае ўражанне, нібы ты знаходзішся ў чэраве нейкай неверагодна складанай машыны. I адначасова ва ўсім відаць розум будаўнікоў, прастата, мэтазгоднасць і дакладнасць.

Муры фантастычна тоўстыя, а для палёгкі, лепшага рэзанансу і вентыляцыі ўся тоўшча іхняя праточана калодзежамі і хадамі. Тутэйшы арган быў пастаўлены ў 18ЗЗ-1887 гадах архітэктарам Градзіцкім, а галасы для яго з чорнага дрэва, спецыяльна мочанага і сушанага, сканструяваў выключны наш майстар арганаў Рудніцкі з Вільні. Тады арган быў аб дзевятнаццаці галасах і двух мануалах з педаллю клапаннай канструкцыі.

У 19З6 годзе яго рэканструяваў майстар Бярнацкі. Ён дадаў шэсць новых галасоў, а старыя дапоўніў новымі трубамі. Частку іх ён замяніў на сталёвыя, і арганіст, вялікі майстар сваёй справы і знаўца музыкі, і цяпер незадаволены гэтым: "Са старымі, драўлянымі, было лепей". Педаль цяпер пнеўматычнай канструкцыі.

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2