Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Званы ў прадоннях азёр

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Не ведаю, як там было раней, але і цяпер гэта велічна і здорава. Ды і вонкавы выгляд гэтых срэбных трубаў, цёмнага золата капітэляў, блякла-зялёнага асноўнага фону здзіўляе гарманічнасцю.

Вадзіў нас па будынку, ад зялёнага дворыка з чатырох'яруснай званіцай ("здымі шапку, бо ўсё адно званіца табе яе скіне") і аж да канструкцый гары і лазаў у сценах добры знаўца муроў і ўвогуле старажытнага Пінска і Піншчыны сіваваты ўжо, харошы чалавек з усмешлівым і разумным абліччам Казімір Свёнтак. Па-сапраўднаму здзіўлялі ягоныя веды, памяркоўнасць і шырокі падыход да з'яў жыцця. А асабліва здзіўляла спалучэнне сапраўднай

улюбёнасці ў старажытнасць і дасведчанасці ў ёй з сучаснай любоўю да тэхнікі. Дужа харошы фатограф, матацыкліст, кінематаграфіст-аматар (зараз здымае фільм аб прыродзе Палесся), чалавек, які здатны цэлую ноч нерухома праляжаць у лесе, толькі каб запісаць на магнітафон такаванне глушцоў.

Пра помнік, пра кожную скульптуру ён мог гаварыць гадзінамі, і ўсё гэта было цікава і з веданнем справы. Гэта ён даў назву гэтаму раздзелу, расказаў, што раз прыйшло яму ў галаву, што дрэнны ён знаўца і не гаспадар над старыной, калі не ведае, колькі анёлаў у касцёле. Ну і пачаў лічыць. Фігуры на абразах, на роспісах, статуі на галоўным алтары і на алтарах бакавых. Налічыў семдзесят пяць, збіўся і махнуў рукой. Нельга палічыць. Так што тут іх, анёлаў, семдзесят пяць з гакам. А беларускі гак, бывае, і ў сотню не ўлезе. Гэта самыя дакладныя звесткі, а калі каму трэба больш дакладныя — хай лезе і лічыць сам.

Тут, між іншым, акрамя абразоў шмат карцін, часам дужа старых і каштоўных. Напрыклад, "Зняццё з крыжа і аплакванне". Вернае XVII стагоддзе. Акрамя манеры, цікава яшчэ і тое, што аблічча Хрыста не відаць: твар схілены, на яго ўпалі валасы. Мастак лічыў, што ён няварты гонару, маляваць гэтае аблічча.

Паабапал алтара таксама дзве познія карціны С. Рудзінскага: "Зняццё з крыжа і нараджэнне". Цікавыя яны каларытам. Сапраўдным палескім каларытам. Калі валхвоў мастак апрануў яшчэ ва ўсходнія строі, то астатнія гледачы — сапраўдныя старазаветныя пінчукі ў вясковай вопратцы. Наміткі, світкі — "латухі", шэрыя з чырвонымі паясамі, вярэнькі з бяросты ў руках.

З новых карцін ёсць карціна Альфонса Ромера "Маці божая ў промнях", якой не пасароміўся б кожны першакласны музей.

Ды і абразы ёсць дужа каштоўныя і старыя. На адным — Маці Божай — ёсць вотум 1507 года. Значыць, абраз павінен быў ужо мець славу, а гэта справа доўгая. Значыць, майстар зрабіў яго ў XIV стагоддзі.

Ёсць некалькі дужа добрых работ XVI–XVII стагоддзяў. Напрыклад, два абразы святога Антонія-францыскага. Тут усё дыхае даўнімі вякамі, нават асаблівасці перспектывы. Напрыклад, чым чалавек на абразе далей ад гледача, тым вышэйшага росту робіць яго жывапісец.

Другая рэч мае прысвячэнне ад 1620 года. А ў пачатку XVIII стагоддзя яе ўзялі ў срэбную сукенку, якая — сведчанне таго, што ў чаканшчыкаў і басменных майстроў беларускіх былі залатыя рукі і вытанчаны густ сапраўдных мастакоў.

Да чаго я не люблю варварства! I як яно, на жаль, яшчэ здараецца ў нас… Вось ускрываюць могілкі на Завальнай вуліцы. Труны XIV стагоддзя, доўбленыя з цэльнай калоды і абвітыя бяростай, так званыя корсты, чэрпалі каўшамі экскаватараў і вывозілі на звалку… Вось два п'яныя ўрываюцца ў касцёл і крычаць: "Крышыць усё!" I крышаць. Добра, што абласны цэнтр даў справядлівы і суровы загад: "Судзіць".

Ксёндз, на жаль, дараваў. I неразумна зрабіў. Я б не дараваў нізавошта. Не таму, што такі ўжо крыважэрны. А таму, што быў бы

ўрок на будучае іншым. Таму што разьблёныя алтары XVI–XVIII стагоддзяў не толькі стварэнне рук нашых продкаў, а і проста дзіва рук чалавечых, якое належыць не толькі нам. I не на "ачаг цемрашальства" ўзнялі гэтыя два хуліганы свае кіі, а на годнасць народную, на яго мастацтва, на ягоную гісторыю і павагу да мудрасці продкаў.

Але што я? Народ выкажа свае адносіны да такога лаканічней. Заб'е адным словам.

…Студэнты трэслі краты капліцы на могілках, нібы арангутангі ў клетцы. Вартаўніца падышла, паглядзела на іх і сказала адно толькі слова:

— Няшчасныя.

I праўда, няшчасныя.

У такіх ні да чаго няма павагі. Нават да слова. Ім нічога не каштуе перайменаваць Скорбічы пад Брэстам у Дружбу, а Завальную вуліцу ў вуліцу Пабеданосікава.

Але вернемся да прамой нашай справы. Да мастацтва. Да таго вялікага, якога "няшчасным" не забіць. Вернемся ўнутр муроў.

Галоўны алтар пафранцысканскага касцёла ўстаноўлены, як і ўсё тут, аж да канструкцый даху, на магутных — зносу ім не будзе — шматсотгадовых бэльках з сасны і дубу.

Наконт якасцей дубу — распісваць і хваліць не трэба. Але вось як рыхтавалі продкі сасну дзеля такіх мэт, як апоры і перакрыцці. Каб стагоддзі стаяла і не гніла. Зімою выбранае дрэва, — спелае, але не пераспелы семяннік, — туга, з дапамогаю калаўрота, перацягвалі тросам ля самай зямлі і так пакідалі. Дрэва павінна было быць цалкам здаровым, без заганы і пашкоджанняў кары. Цэлы год росту яшчэ быў дадзены яму, і жывіца накоплівалася ў кожнай поры, у кожнай клетцы дрэўнай тканкі. Наступнай зімой дрэва ссякалі і сушылі пад павецямі, даступнае ветру, але недаступнае дажджу. Вычасаны з такога бервяна брус — "уванчос" — быў набрынялы мікраскапічнымі кроплямі смалы аж да цёмна-янтарнага колеру, звонкі, практычна непадуладны тлёну і надзіва цвёрды: цвік забіць цяжка. Урэшце, ніхто тых цвікоў амаль і не забіваў. У месцах злучэння бярвенняў свідравалася дзірка, а пасля ў яе забіваўся драўляны шып. Жалезная ржа, якая так раз'ядае дрэва вакол цвіка, не пагражала канструкцыі.

Ведалі майстры тых часоў і нейкі састаў супраць агню, сакрэт якога цяпер не вядомы. Таму і не дзіва, што пасля пажару драўлянай царквы або касцёла часам згарала толькі абшыўка, а сама будыніна, ад сцен і да шкілета крокваў, заставалася стаяць, толькі злёгку закураная, як фенікс, што выйшаў з агню. На гэта, ясна ж, паказвалі, як на божае дзіва.

Састаў быў, мабыць, дарагі, і пакрыць ім усё было немагчыма. Але дранка на дах нічога не каштавала, як і ўвогуле дрэва ў тыя часы. Дзеля новай абшыўкі трэба было ўсяго толькі некалькі дзён пацюкаць сякерай. I вось за тыдзень-другі будынак зноў бялеў свежымі сценамі і ўзносіўся ўзорным вільчыкам, нібы полымя і не жэрла яго.

Дык вось галоўны алтар і ўмацавалі такімі бэлькамі. Старасвецкай разьбы, двухпавярховы, укрыты скразным танчэйшай работы кіпенем кветак, пялёсткаў, завіткоў. Фігуры на ім часткова маляваныя, часткова залочаныя, але залочаныя, як і ўсё тут, высакародна, з густам і без усялякай крыклівасці.

На адным паверсе — узнясенне Маткі Боскай. Нават вельмі нядрэнная старая копія з Мурыльё: поўная глыбокага і светлага суму туманная сінь цераз густа-сіні плашч жанчыны пераходзіць у радасны, ружова-залацісты, вечны ўсход.

Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

S-T-I-K-S. Окаянный

Текшин Антон
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Окаянный

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7