Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Званы Віцебска

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Корвін. Што там за шум?

Палікар. Гэта я падбаў. Каб бачылі. Каб ужо сёння пачалі замазваць усе прадухі ў склепе. Бурыць пачнуць, а там жа ўсё канфіскаванае майно. Не трэба, каб яго дождж або снег псулі. I унь на камені выбітыя аршыны і сажэні: звяраць. Замазаць іх. Зныня і назаўсёды гандлю ў горадзе – канец.

Корвін. А-а. Прадбачлівы ты, прадбачлівы.

Сапега. ...разбурыць да грунту.

Няўцешныя

рыданні ў народзе.

Зняць вечавы звон – знак прывілеяў і волі горада.

На катках варта вывозіць на плошчу звон.

Саборную прачысценскую царкву, пры якой зроблена злачынства, зламаць, а замест яе пабудаваць для уніятаў, за кошт гараджан, новую, у большым памеры і велікапышнасці. I на званіцу яе павесіць звон, адліты з былых званоў, з вечавога звона і тых, якімі білі ў набат падчас мяцяжу. А на ім зрабіць надпіс, што змяшчае кароткую аповесць пра забойства.

Корвін (ціха). Кароткую аповесць пра забойства горада.

Сапега (ціха). Воля дзяржавы павінна быць няўхільная.

Пачалі выводзіць асуджаных. Некаторыя ледзь ідуць, але галовы трымаюць высока.

Я даў ім магчымасць, асуджаным.

Корвін. Якую?

Сапега. Калі прыме хто езуіцкага духоўніка, а там і лацінства, то памілаванне.

Корвін. I што?

Сапега. Усе выбралі смерць.

Асуджаныя падымаюцца на эшафот.

Голас. Хлопцы, трымайцеся! Хлопчыкі! Віцебск з вамі!

Навум Воўк. Быў у нас герб. У блакітным полі – Спас Збавіцель, а ніжэй – голы крывавы клінок. Вось яно, іхняе прароцтва! Вось што яны нам рыхтавалі!

Палікар. Ты так на чыстую веру?

Навум Воўк. Настолькі яна ў вас чыстая, што аж смярдзіць.

Дарафей. Ды людзі! Ды што ж гэта такое? Усе чулі: падчас забойства сын Яна Леўшы, уніята, прачнуўся і з плачам крычаў: “Тата, бога забілі”.

Неша. Не верашчы. Бога тут сёння і сапраўды забілі.

Дарафей. Ён пакутнік.

Неша. Так, пакутнік. Толькі не ад нас, а ад вас.

Сапега. Ціха! Больш гаварыць няма аб чым.

Корвін. I аднак мы так і не ведаем, хто з іх забіў. Ніхто не бачыў. Усе маўчаць. Ну ніхто з катаваных не сказаў, хто нанёс удар.

Вывелі Марцыяна Ропата.

Ну, гэтаму глупства.

Выгнанне. I Вольху – пасля катавання. I яшчэ пяцідзесяці.

Сапега. Хто з вас бачыў смерць непасрэдна? Хто нанёс удар гізаўрай?

Маўчанне.

Палікар (Ропату). Дастукаўся, Марцыяне. Скажы, хто ўзняў. Атрымаеш дараванне. I не адзін, а з сябрамі. Унь Вольху з Багусяй катаваць агнём павялі.

Ропат. Іх? Катаваць?

Паўза.

Адпусціце тых. Ты памыліўся. Біскупа забіў гізаўрай я.

Уздых жаху.

Мамка. Нашто ж ты прызнаўся? Нашто прызнаўся, сынок?

Ропат. Я не хачу жыць. Адпусціце тых.

Палікар (унутрана трыумфуючы). Ёсць адзін. Што ж, размова кароткая. За чуб ды на пень.

Ропат. Рана ты радуешся, поскудзь.

Палікар. Зараз ты атрымаеш апошні цёс. Пад дых. Ты ведаеш, што цябе калясуюць? Ты ведаеш, каго ты забіў? Кроўнага, раджонага бацьку свайго, ты – бацьказабойца!

Ахнуў натоўп.

Ропат. Не! Не!

Палікар. Так, любы, так. Еўга Бабук можа засведчыць гэта. Дый Багусенька твая таксама. Спытай, спытай у іх, калі не верыш мне.

Ропат (ціха). Веру. (Сам сабе.) Цяпер ясна, чаму яна вырывала ў мяне сякеру: “Толькі не ты”. I чаму ён дзякаваў богу. Да апошняй ганьбы яны мяне не давялі. (Уголас.) Але тую ганьбу, што я паходжу ад жывадзёра і ката, тую ганьбу мне не змыць іначай, чым сваёю крывёй. Я не супраць плахі. На ёй лепей памерці, чым з сораму. Што ж, тым больш у мяне ёсць прычына памерці. Адпусціце іх. Яны не вінаватыя. Яны стрымлівалі мяне. I яны кахаюць адно аднаго.

Палікар. Ты што? Ты што? Ты памыліўся, мабыць? Гэта ж... цябе...

Ропат. Ды не, трымай пад дыхала, Палікар. Птушка вылецела. Я забіў яго.

Палікар (ціха). Божа. Няўжо дарэмна? Нічога, Ропат, за гэты жарт пажартую з табою і я. Перш чым зляціць твая галава, яна ўбачыць, як будуць караць ганьбаю і смерцю званы. Яны ж крычалі тваім голасам? Ну вось, быць нямымі і ім, і табе.

Кат з падручнымі падступаюць да вечавога звона. У падручных – бізуны, у ката – жароўня, і ў ёй клешчы.

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Наследник хочет в отпуск

Тарс Элиан
5. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник хочет в отпуск

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя