Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Званы Віцебска

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Багуся. “Іні адзін не пусціўся ўспяць”?

Еўга. Так. I мяне выслалі следам. I беглі мы. I тут яна пачала паміраць. Ад любові і ад жаху да ЗМЕЯ. I тут знайшоўся чалавек, які вырашыў узяць на сябе яе, змеева, дзіця. Стаў на калені дый кажа: “Павінна быці дзіця, хаця і ў змея. То я на сябе гэты грэх вазьму”. I Кася памерла. А дзіця тут. I я над ім часам апекавалася, пакуль не ўбачыла зноў, тут, Палікара і бог, з літасці сваёй, розуму ў мяне не адабраў. Бо гэта яны ўжо т у т... А бацька названы, святы чалавек, памёр. А змей з нянавісці

пайшоў у манахі, а там – у іераманахі вуніі. А там... I вось наздагнаў нас тут. Мёртвую матку, вар’ятку павітуху і жывое дзіця.

Багуся. Імя... Імя айчыма... В-вольха?

Еўга. Адкуль? Імя айчыма – Ропат.

Вальгіна. Бабы! Чуйце! Клічце іх.

Багуся. I чаго дзяруцца, п’янічкі?!

Зуліся.

У Ізахвата – ку-ку, Зарэзалі суку, Павесілі на браме, Расцягалі зубамі.

З’яўляецца ў браме Іасафат Кунцэвіч. Зараз гэта руіна, хай сабе і магутная, былога волата.

Кунцэвіч. Усё распавяла?

Еўга. Усё.

Кунцэвіч. Ачомалася, значыць... Што ж, раней можна было цябе літаваць. Хто зразумеў бы, не ведаючы? Цяпер – канец адзін. Хай памру. Хлопчык усё ж будзе вялікім панам над гэтым быдлам. Гэй, варта...

Але яшчэ раней за варту і Палікара з Дарафеем вырвалася з дзвярэй кухаварні мамка.

Мамка. Ав-вой, мае галубочкі! Ав-вой, што робіцца, скрыдлатачкі мае! Гаспіды гэтыя папа Ілю, каб ім давеку скрогат зубоўны! Крывішча па ўсёй кухаварні хвастала. На сцены, каб ім яго ніколі не абараніць, на печку, каб яго там сто год пяклі ды не дапяклі, на катлы, каб яго там д’яблы на лой варылі – сатане боты мазаць.

Палікар. Браць ведзьму!

У гэты момант першы, магутны ўдар скалыхнуў паветра. Другі, трэці. Яшчэ і яшчэ. Запалалі агні, узвілося за прачысценскай царквой магутнае полымя. Раве, здаецца, увесь свет.

Кунцэвіч. Што гэта такое?

Багуся. Гэта набат. Віцебскі набат.

Еўга. Гавораць Віцебскія званы.

За частаколам паасобныя крыкі: “Папа Ілю ўзялі”, “Трупы людзей з магілаў павыкідалі”, “На сметнік”, “Сабакі па сметніках людзей за валасы цягаюць”, “Біць”, “Забіць!”, “Смерць Ізахвату!” Крыкі зліваюцца ў агульны, дзікі рык ярасці.

Багуся. Вось. Вось і яно прыйшло, ты...

Па двары кідаюцца служкі, мітусяцца Палікар з Дарафеем, мільгае зрэдку цень езуіта.

Езуіт (з мура). Божа мой! Людзі непабожныя! Свавольства паспалітае з пасадаў! Шляхта са шляхецкіх

гаспод!

Мамка. Дзіва што! Тых шляхецкіх слобад большая палова места. Круціся, круціся на сваёй патэльні, уюн. Сам агонь расклаў.

Езуіт. Унь з вышняга. I з ніжняга замкаў. Колькі іх! Тысячы! Да ратушы ірвуцца.

Магутны, на ўвесь свет, удар.

Кунцэвіч. Усё. Ударылі ў ратушны звон. Цяпер канец усім думкам. Хлопчык... Хлопчык... Чаму не загаварыў са мной?!

У двор удзіраецца чалавечы натоўп, дарослыя, старыя, жанчыны, узброеныя чым папала. Выбілі дзверы кухаварні, схапіліся з вартаю, выцягнулі скрываўленага Ілю.

Вольха. Ну што? Пагаварыў з імі?

Iля. А чаго? З імі размаўляць мо-ожна. Але толькі на той мове, якую яны разумеюць. (I “ўрэзаў” Дарафею ў зубы.)

Крыкі. – Забойцы!

– Саломы, саломы сюды!

– Спаліць гэтае кубло!

Чыніцца дзікае збіццё гвардыі. З абодвух бакоў падаюць мёртвыя і параненыя. Мільгаюць гізаўры, дзіды, доўбні.

Езуіт (Кунцэвічу, які моўчкі, як статуя, стаіць на сходах). Рабіць? Рабіць што?

Кунцэвіч. Разважаннямі пра бога займаўся, за мной сачыў... Цьху... Вынось адсюль ногі, гніда.

З акенца-байніц – стрэлы. Пасля адтуль вылятаюць шыбы: відаць, і там кіпіць бойка. Езуіт, па-за спінамі, выслізнуў з двара. Але астатнім не ўдалося. Натоўп прарваў ланцуг гвардыі. Наперадзе арудуе гізаўрай Ропат, побач з ім круціць шабляй Вольха.

Вольха. Багуся! Іду да цябе.

Зуліся. Ах, Сцяпан! Ах, б’ецца! Хоць то рэчка, хоць то бэз, хоць то хлопец, хоць то пес.

Дарафей узнімае ручніцу. I тут Зуліся кінулася, закрыла сабою Пасіёру. Стрэл. Дзяўчына хіснулася.

Сцяпан! Сцяпан! (Крык такі жахлівы, што ўсё адразу робіцца зразумелым.) Ну вось. У руку. Як жа цяпер прасці табе?

Пасіёра. Ты што?

Зуліся. Эх ты, “язва”, “язва”... А няхай ён целяпей, такі ўсё ж за ім ляпей.

Пасіёра. Антоні! Сцеражыся! (Кідаецца з узнятай шабляй бараніць Вольху ад Палікара і падае, паранены ў плячо.)

Скрыжавалі зброю Вольха і Палікар. Сеча. Палікар падае.

Зуліся. Сцяпане! Сцяпане!

Пасіёра. Што з табой? Дзе?

Зуліся. Нічога. Хват ты, Сцяпане! А ў горадзе крокус рос – салодка карэнне. Пацалуй жа ты мяне – дастанеш збавення.

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Наследник хочет в отпуск

Тарс Элиан
5. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник хочет в отпуск

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя