Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Званы Віцебска

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пасіёра. Здароў, Антоні.

Вольха. Здароў. Здароў, браце Ропат, Матыс, Навум, Неўсця, Сымон, здаровы былі.

Ропат. Мы – здаровыя. А вось ты, Антоні-Лар Вольха, ці здаровы?

Матыс. Ён, гэта, падковы ломіць, а... ён галавою нездаровы...

Вольха. Чаму гэта галавою?!

Ропат. А таму, што толькі торбаю стукнуты можа ў такі час убаку стаяць.

Пасіёра. Разлічвае сваю макітру зберагчы, на выпадак,

калі нашы з плячэй паляцяць.

Вольха. Ты мне сябра, Ропат? Мы сябры?

Неўсця. Яшчэ якія сябры, каток! Такія сябры, што сарочку няма калі перамяніць, ваўкі вас еш.

Вольха. Дык вось, першы сябра Марцыян Ропат, і вы, сябры. Я... не веру ў праўдзівасць нашае справы. Дарэмна смуту заводзіце.

Ропат. Ты... ты гэта што?

Вольха. Вунія – гэта мір з Польшчай, мір з каралём, мір з Рымам. Яны хрысціяне і людзі, як мы. Няўжо вам войны не абрыдлі? Няўжо ты, Ропат, не хочаш, каб скутая табою зброя мірна драмала, аж пакуль не нападуць на твой дом? Каб са шкуры, якую ты, Васка, вырабіў, не рабілі ножны, а рабілі вокладкі для кніг? А ты, Неўсця, няўжо хочаш, каб у тваіх катлах варылі ваякі апошнюю карову абяздоленага селяніна? I ты ж, Сцяпан, хочаш, каб у скрынях, што ты робіш, не вецер свістаў, а ляжала багацце, што людзі сабралі работай і сумленным гандлем? Чаго вы лезеце? Няўжо вы не прагнеце пасля войнаў, паўстанняў, плах – спакою?!

Ропат. Так. Але не спакою магілы.

Вольха. Якая магіла? Аксціся!

Пасіёра. А вось якая. Так, яны хрысціяне. I яны хар-рошыя людзі. Можа, лепшыя за нас. Але хіба яны кіруюць? Кіруюць намі і імі, братамі, – ваўкі! I ў ваўкоў права жыцця і смерці, нашай і іхняй. Васкавы шкуры? Ён скора з Васкі і ўсіх нас шкуры здзярэ і нацягне на кнігі. Свае.

Матыс. Шкуру... яно... неяк у дрыжыкі кідае.

Пасіёра. Зброяй нашай ваўкі нашы храмы, нашы ратушы адбіваюць. У катлах нашых вараць нязгодных.

Неша. Та-ак.

Пасіёра. Адзін Кунцэвіч замест усяго права. То нашто нам такое права?

Вольха. Але ж мір. Мі-ір! Ну змірыцеся з уладай папы, і ўсё.

Навум Воўк. Ды мірыліся мы. Мірыліся і з яго ганаровай уладай, чорт з ім і ёю, калі толькі яна. Але не памірыліся мы з прыніжэннем.

Неўсця. Мовы нас пазбаўляе, як жывёл якіх. Няўжо гэтага твая галоўка светлая не разумее, каб ты здаровы быў?!

Матыс. Гэна... У паныласці... людзі.

Пасіёра. Ну так, мы ганарымся, што ў нас цярпенне першых хрысціян. Яны на вялікдзень праз прытвор удзіраюцца ў алтар...

Iля. Быдлам беларускім нас завуць. Смяюцца да гробу Панскага, плашчаніцу шарпаюць. Шкаляры ўрываюцца, паняў, каб вішчэлі, шпількамі колюць. Пад купалам стоячы, непрыстойныя гукі робяць.

Пасіёра. Але ёсць мера і ў нашым цярпенні. Часам нават вельмі невялічкая. Калі такія асцервяненні вуніі робяцца там, дзе людзі не звыклі да пакут

і ярма. А мы, віцьбічы, не звыклі.

Праходзіць Багуся з “мамкай”.

Мамка. А, дзень добры, каточкі. Хай вам добранька п’ецца ва ўдоў.

Матыс. Чаму... ува-ўва... удоў?

Мамка. А што, хіба ўдовам так і хадзіць без суцяшэння? Яны што, ні грудзей, ані ног не маюць?

Неўсця. Ды, на цябе гледзячы, ма-аюць.

Вольха. Змоўчце вы! Дзяўчына побач. Дзень добры, Багусенька.

Багуся. I табе добры дзень... (да Вольхі) мілы Антосю.

Ропат (агледзеўшы, іх, жорстка). Ага, ясна, чаму ты так да спакою прыкіпеў. З гэтай прычыны, можа, і я больш пра галаву думаў бы, а не пра...

Вольха. А не пра што?

Ропат. А не пра шчасце горада, не пра Белую Русь.

Вольха. Ропат!

Ропат. Што Ропат? Я спрадвеку Ропат. А вось ты не вольха, а асіна. Толькі ты памятай і пра таго, хто на асіне павесіўся.

Усе адыходзяць ад Вольхі. Ропат ідзе за жанчынамі.

Багуся. Ну што табе, Марцыяне?

Ропат. Ты мне так і не адказала, дзяўчынанька.

Мамка. Но-но. Ты што гэта? Забыўся, што я да яе прыстаўлена, каб вакол розныя каты не марцавалі?

Ропат. Ты, мамка, і сама б памарцавала, хаця на дварэ і жнівень.

Мамка. Гэта на гэтым дварэ – жнівень. А на маім яшчэ толькі на май кідаецца.

Багуся. Прузы-ына! Якая ж ты нямілая...

Мамка. Ну-ну. Тады мамка была міла, як нешта мыла.

Ропат дае ёй нешта ў руку.

Ага, куку ў руку? Ды ты што думаеш? Ды ты думаеш, што я?! Ды я – у вочы!

Ропат (адступае). Ну-ну-ну, ну-ну-ну.

Мамка. Ды я вочы кожнаму за яе шчасце выдзеру. Хіба я не разумею? Маладым – як галубам. Усё бурката-аць бы. Дык ты не пойдзеш у храм, Багусенька?

Багуся. Не. Архідыякан, навушнік гэты, шпег, кат гэты, Дарафей. I САМ страшны.

Ропат. Ідзі ты, Трапашкава, калі ласка, ідзі.

Мамка. Я на хвіліначку толькі. Не бойся тут гэтую хвільку, Багуська. (Пайшла.)

Ропат. Угм. Тут з табою баяцца трэба, а не без цябе.

Багуся. Што з табою, Ропат?

Ропат. Ты ведаеш. Няма спакою на зямлі, няма і ў маёй душы.

Поделиться:
Популярные книги

Испытание золотом

Распопов Дмитрий Викторович
6. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Испытание золотом

Вишенка на десерт

Лис Алеся
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вишенка на десерт

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Аналитик

Семин Никита
4. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Аналитик

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая