Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Званы Віцебска

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Кунцэвіч. А гэта яшчэ што?

Палікар. Атрады казацкія ідуць некуды пад Оршу, да панцырных баяр, на Маскоўскі рубеж.

Езуіт. Вялікі грэх наш перад богам, што карыстаемся іхнімі паслугамі.

Палікар. Гульцяі, галота. Ні бога, ні чорта, ні караля, ані нас не баяцца. Ой, грэх!

I тут раптам узвіўся Кунцэвіч.

Кунцэвіч. Грэх? Я гэтага не баюся. Я іншага баюся. Я начальных людзей баюся, якія сабе ж шкодзяць, сякуць сук, на

якім сядзяць. (Хапае скрутак і кідае яго езуіту.)

Езуіт. Гэта што?

Кунцэвіч. Ліст заступнічка. Канцлера Вялікага княства. Льва, а цяпер Леона Сапегі. Свежанькага каталічка, такога свежанькага, што яшчэ і засмярдзець не паспеў. I ён мяне ганьбіць і піша такое, што валасы ўстаюць дыбарам. I шкодзіць святой маёй справе. Горшы за іудзея ці татарына вораг Хрыста!

Езуіт. Ну-ну, ужо і Хрыста.

Кунцэвіч. Вось, вось што піша, ушчуваючы мяне... (Чытае.) “...і я клапаціўся аб уніі... але мне... і на розум не прыходзіла, што ваша правялебнасць вырашылі прыводзіць людзей да яе столь гвалтоўнымі сродкамі... чуваць галасы, што яны лепей жадаюць быці ў турэцкім падданстве, абы не цярпець гэткі ўціск...” Туркаў канцлеру зажадалася!

Езуіт. Ён проста кліча да большай мяккасці.

Кунцэвіч. Але вы, вы, духоўнік мой, вы як лічыце?

Езуіт. Лічу, што ён гаворыць глупства.

Кунцэвіч. Ага!

Езуіт. А вы робіце глупства, крычучы на ўвесь свет аб агні і мячы.

Кунцэвіч. Як жа глупства?! Як... глупства?! Вось... далей: “...злоўжываннем уладай... запалілі тыя небяспечныя іскры, якія ўсім нам пагражаюць згубным і ўсёзнішчальным пажарам...” Ён, паршывец, лічыць, што ўрад не толькі дзеля палітыкі робіць выгляд, што звяртае на беларусаў увагу. “Што датычыцца небяспек, якія пагражаюць вашаму жыццю, на гэта можна сказаць: кожны сам прычынаю бяды сваёй”. А я ж прасіў аб падмозе, хаця б духоўнай.

Езуіт. Дарэмна. Ён не дапаможа. (Сам сабе.) I ніхто не дапаможа. Мэта не тая.

Кунцэвіч. “У вас поўныя земскія суды, поўныя трыбуналы, поўныя біскупскія канцылярыі... даносамі...” Ды як жа нашай дзяржаве без даносаў? I ён мяне яшчэ дакарае за мае словы, што вера ёсць дар божы, але каталіцкая, а не адшчапенцаў. Маўляў, апостал Павел не дадаў гэтага слова – “каталіцкая”, і хто ведае пра сябе, варты ён любові ці нянавісці. I што Хрыстос, маючы для сваёй абароны легіёны анёлаў, маліўся за ворагаў сваіх, і што і мне трэба так рабіць... Ясна, які ты каталік. Зверху ты толькі каталік, а пад гэтым ты – схізма. Таму ты й цярпімы такі, братачка, чортава мяса на смярдзючых касцях.

Палікар. Пра такое данесці б трэба.

Кунцэвіч. Дано-ос. I данос на яго нічога не зробіць. “Хрыстос маліўся за ворагаў”. Я не Хрыстос! Я – меч, я – воўк ягоны! І за свайго! Хрыста я кроў піць буду, мяса рваць. Вось...

Паўза. Званы.

Ах ты, маленькі дурында, ах ты, заступнічак народны: “Вы абыходзіліся без нас: а калі трэба ўтаймоўваць смуты, што вы ўзбуджаеце ў народзе вашым бяспуцтвам, тады намі дзіры заторкваць... Калі, крый бог, айчына наша патрасецца (а вы сваёй суровасцю

пракладаеце да таго торную дарогу), шт'o тады будзе з вашай уніяй?..” Лепш няхай патрасецца. Лепш няхай згіне. Пад дыхала б’е... “Іудзеям і татарам дазволена ў каралеўстве мець свае сінагогі і мячэці, а вы пячатаеце хрысціянскія цэрквы! Ад таго і ходзіць паўсюль пагалоска, што яны згаджаюцца лепей быці ў туркаў, чым цярпець такі гвалт... Паўсюль ужо грымяць пагалоскі, што яны назаўсёды жадаюць разарваць усякі з намі саюз”.

Паўза.

Хай разарвуць. Хай гінуць. Хай мы загінем. Хай! (Разрывае грамату.)

Палікар. Гэныя... пасланцы ад віцебскага магістрата просяць прыняць.

Кунцэвіч (ярасна). Яшчэ яны! Хто?! (Пасля кожнага наступнага імя ён сячэ рабром далоні па сталешніцы.)

Палікар. Сымон Неша, бурмістр, Сцяпан Пасіёра, бурмістр.

Езуіт. Зачыншчык усяму.

Палікар. Поп Іля з задзвінскай царквы-шалаша.

Езуіт. Свавольны поп.

Палікар. Марцыян Ропат, цэхавы збраяроў-мечнікаў.

Паўза. Рука Кунцэвіча замерла ў паветры.

Антоні-Лар Вольха, залатых спраў майстра.

Езуіт. I прыдумшчык ерэтычных песенек.

Палікар. То што?

Езуіт. Хай пачакаюць.

Палікар. Горад патрабуе вашай парукі, што яны выйдуць адсюль цэлыя.

Езуіт. Горад... патрабуе? Нахабства, вартае гэтага гадзючніка, усёй гэтай віцебскай свалоты.

Кунцэвіч (нібы асеўшы). Дай слова. Нікога не чапай.

Палікар. А я думаў... Даць слова, ды... хай бы пара галоў зляцела. Асабліва каб галовы Ропата з Вольхай. Твая правялебнасць, вялікі святы. Ты загадай толькі, загадай. Не трэба табе рук пэцкаць. Я буду сячы. Я хачу адгарадзіць цябе. Каб ты гэтым не займаўся. Каб рукі чыстыя. (Упаў перад ім на калені, ловіць рукі.)

Кунцэвіч. Зробіш – няма чым будзе табе думаць. Калі паляціць хаця адзіны волас – тады твая галава паляціць.

Палікар. Слухаю... Крыўдзіш адданага пса.

Кунцэвіч. Ропат – збраяр. Віцебск – памежная крэпасць. Ёй, як паветра, патрэбна зброя.

Палікар. Ну то... А Вольха?

Кунцэвіч. Ён паэта. (Кунцэвіч пакутна шукае слоў.) Можа, другі на Беларусі пасля вялікага Міколы з Гусава. Чуў сёння “Куліну”?

Езуіт. Адкуль такая павага да Беларусі і яе паэтаў?

Кунцэвіч. Я шкадую, што ўсё адкрыў вам на споведзі. Адна справа – узняць руку нават на знатнага. Такіх хоць і заўтра наробяць. Зброя пры сабе. А такіх, як ён, стагоддзямі трэба чакаць.

Езуіт. Ого, ды вы маглі б быць хаця й вялікім князем Літвы.

Кунцэвіч. Я мог бы быць усім... Вы заразілі мяне смерцю... Я ведаю, што памру ад уласных... духоўных... сыноў. Усё так. Але гэтых... сёння... я вам... не аддам. (Выходзіць.)

Поделиться:
Популярные книги

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Ванечка и цветы чертополоха

Лазарева Наталия
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ванечка и цветы чертополоха

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Очень приятно, Демон!

Oren_i_shi
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Очень приятно, Демон!

Господин Изобретатель. Книги 1-6

Подшивалов Анатолий Анатольевич
Господин Изобретатель
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Господин Изобретатель. Книги 1-6

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине