Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

Асновай выкладання ў езуіцкіх калегіумах і акадэміях былі гуманітарныя навукі, перадусім класічныя мовы, філасофія і «вянец навук» — тэалогія. Праграмы навучання, складзеныя ў 1584 годзе, у часы генерала Аквавівы, былі тады аднымі з найлепшых і не пераглядаліся аж да сярэдзіны ХVІІІ стагоддзя.

Высокі ровень адукацыі і перадавая методыка выкладання прынеслі вялікую папулярнасць езуітам. Шматлікія ахвяраванні бацькоў і дабрадзеяў зрабілі Ордэн адным з найбуйнейшых уладальнікаў у Эўропе. Ва ўмовах росту рацыяналізму і секулярызацыі мыслення ягоная маёмасць сталася прывабным «кавалкам» для шмат якіх заходнеэўрапейскіх манархаў. Пад іх ціскам папа Клімент ХІV у 1773 годзе вымушаны быў фармальна скасаваць Ордэн. У Беларусі ён праіснаваў да 1820

года (рэзідэнцыя генерала была ў Полацку), да забароны яго расейскім урадам.

У цяперашнім часе Ордэн езуітаў дзейнічае ў Злучаных Штатах Амерыкі, Гішпаніі, Партугаліі ды некаторых іншых краінах.

63. Што такое Берасцейская вунія?

Берасцейская вунія — гэта пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Берасці паміж найвышэйшымі праваслаўнымі і каталіцкімі герархамі Вялікага Княства Літоўскага.

Галоўная прычына, дзеля якой праваслаўная і каталіцкая цэрквы Вялікага Княства імкнуліся да ўз'яднання, — агульная патрэба супрацьстаяць даволі моцнаму на той час рэфармацыйнаму руху, які прыкметна ўплываў на жыццё вернікаў. Беларуская праваслаўная царква імкнулася да вуніі з каталіцкаю яшчэ й таму, што над ёю паўстала пагроза з боку ўтворанай у 1589 годзе Маскоўскай патрыярхіі, што абвясціла сябе пераемніцай улады Канстанцінопаля (у 1453 годзе ён быў заваяваны туркамі) і прэтэндавала на падпарадкаванне ўсіх земляў, населеных праваслаўнымі.

Урад Вялікага Княства гэтаксама падтрымліваў ідэю царкоўнай вуніі, бо разлічваў праз яе дасягнуць спакою ў гаспадарстве, спыніць нарастанне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

Паводле ўмоваў пагаднення 1596 года праваслаўныя герархі атрымлівалі некалькі месцаў у Радзе Вялікага Княства, а гэтаксама прызнавалі над сабою выключную ўладу папы рымскага, дзякуючы чаму пазбаўляліся ад усялякіх прэтэнзіяў з боку маскоўскіх патрыярхаў. Разам з тым у праваслаўнай царкве Княства захоўвалася ўсходняе грэцка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, заставаліся непарушнымі ўсе зямельныя ўладанні, у царкоўнай практыцы па-ранейшаму прадугледжвалася карыстанне старым юліянскім календаром.

Аднак не ўсе праваслаўныя дзеячы падтрымалі ідэю вуніі. Тады ж, у кастрычніку 1596 года, яны правялі ў Берасці свой сабор пад кіраўніцтвам патрыяршага экзарха Нічыпара, на якім адмежаваліся ад новай царквы. Праўда, пазней на працягу ХVІІ стагоддзя амаль усе праваслаўныя жыхары Вялікага Княства схіліліся да вуніяцтва.

64. Што такое вуніяцтва?

Вуніяцтва — гэта адзін з накірункаў хрысціянства, што паўстаў у Беларусі ў выніку Берасцейскай вуніі 1596 года.

Пераход праваслаўных беларусаў у вуніяцкую веру адбываўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў, што дазволіла (нягледзячы на даволі значнае на першым часе непрыняцце і нават супраціў) пазбегнуць крывавых рэлігійных войнаў, як гэта было ў шэрагу краін Заходняй Эўропы. Пры канцы ХVІІІ стагоддзя, напярэдадні анексіі Расейскай імперыяй нашых земляў, абсалютная бальшыня насельнікаў Беларусі была вуніятамі.

Да вуніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, шырокае выкарыстанне ў рэлігійным жыцці, асабліва ў часе казанняў, беларускай мовы. Існавала вялікая вуніяцкая літаратура на беларускай мове: творы Іпата Пацея, Язэпа Руцкага, Язафата Кунцэвіча. У вуніяцкіх друкарнях — Віленскай і Супраслеўскай — друкаваліся шматлікія богаслужбовыя кнігі. Вуніяцкія манастыры, якіх у ХVІІІ стагоддзі налічвалася блізу 90, з'яўляліся буйнымі асяродкамі нашае старадаўнае культуры.

Вуніяты ў адрозненне ад беларусаў праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў былі найбольш устойлівыя і да паланізацыі, і да русіфікацыі. Гэта добра ведалі ўрадавы Сінод і афіцыйныя ўлады Расейскай імперыі. Таму, калі на парадак дня была

пастаўлена суцэльная русіфікацыя карэннага насельніцтва акупаванай Беларусі, яны ў першую чаргу намерыліся нанесці смяротны ўдар па вуніятах. Пачалі са схілення ў праваслаўную веру сама высокіх кіраўнікоў вуніяцкай рэлігіі. І не памыліліся. У лютым 1839 года тыя падпісалі акт аб «уз'яднанні» беларускай вуніяцкай царквы з расейскай праваслаўнай. Шматлікія культурныя каштоўнасці, кананічная літаратура вуніяцкай царквы сталі аб'ектам вынішчэння, ахвяраю агню.

Вернікі з абурэннем сустрэлі вестку аб далучэнні да праваслаўя, яны не жадалі маліцца паводле яго правілаў і яшчэ доўга трымаліся сваіх былых царкоўных рытуалаў. Асабліва не пагаджаліся, што ў часе літургіі гучала малазразумелая для іх царкоўнаславянская мова, а казанні выконваліся па-расейску. Значная частка (больш за мільён) вуніятаў, незадаволеных учыненым гвалтам, добраахвотна далучылася да каталіцкай рэлігіі.

На ўсіх пераломах гісторыі — і пад час паўстання К.Каліноўскага, і ў пару нашага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя, і ў Другую сусветную вайну — у прагрэсіўнай часткі беларускага народа заўсёды ўзнікала думка аб адраджэнні вуніяцкай рэлігіі. Нямала ў яе прыхільнікаў і сёння, асабліва сярод моладзі.

65. Чаму нашы магнаты пераходзілі з праваслаўя ў каталіцтва?

Усходні (пазней — «праваслаўе») і заходні (пазней — «каталіцтва») абрады з другой паловы Х стагоддзя, з моманту прыняцця хрысціянства ў Беларусі, існавалі тут паралельна. Гэтае суіснаванне наклала асаблівы адбітак на ментальнасць і культуру нашага народа, абумовіўшы наяўнасць некаторых «заходніх» рысаў нашага праваслаўя і «ўсходніх» у нашым каталіцтве. Спалучэнне гэтых дзвюх магутных традыцыйных плыняў датычыць не толькі ўсяе культуры, але кожнага паселішча (праваслаўны і каталіцкі храм на адной плошчы), кожнае сям'і (адзін сужэнец — праваслаўны, другі — каталік), кожнае асобы (прыйманне і талеранцыя іншага веравызнання, прызнанне ягонай слушнасці). Гэткая «двуеднасць» і спалучэнне двух пачаткаў, іхнае ўзаемапранікненне прывяло з часам да спробаў збліжэння дзвюх канфесіяў і ўзнікнення вуніі.

Здольнасць бачыць ісціннасць у іншай канфесіі, спасцігаць еднасць па-за рознасцю, разуменне таго, што і каталікоў і праваслаўных яднае вялікая ахвяра Хрыста — усё гэта дазваляе думаць, што пераход з аднае канфесіі ў другую звычайна не ўспрымаўся як адыход ад веры бацькоў. Відаць, гэтак жа памяркоўна ставіліся даўней да змены паганства на хрысціянства і наадварот.

Частка беларускіх магнацкіх і шляхоцкіх родаў прыйшла ў каталіцтва непасрэдна з паганства яшчэ ў часе першых місіяў і навяртанняў ХІ-ХІІ стагоддзяў. У 1253 годзе разам з каранаваным новагародскім каралём Міндоўгам хрысцілася 300 беларускіх паганскіх нобіляў. Пад час другога агульнага «Ягайлавага хросту» ў 1387 годзе ў каталіцтва навярнулася яшчэ большая колькасць паганскае знаці.

Заняпад гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі», які праходзіў праз землі Беларусі, падзенне астоі праваслаўя — Канстанцінопаля абумовілі пераарыентацыю палітыкі нашых валадароў на больш шчыльныя сувязі з заходнімі краінамі. І для адукаванае часткі знаці, асабліва з часоў Міндоўга і Вітаўта, значна больш прыцягальным сталася каталіцтва. У пэўныя перыяды гэтаму спрыялі і прывілеі, якія даставала каталіцкая шляхта Вялікага Княства.

Яшчэ болей заходнія сімпатыі ўзмацніліся ў часе войнаў Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскаю дзяржаваю, асабліва ў ХVІІ стагоддзі, калі маскоўскія войскі вынішчалі ў Беларусі і каталікоў, і вуніятаў, і праваслаўных (катуючы нават праваслаўнае духавенства). Тым часам духовая залежнасць беларускіх праваслаўных ад Маскоўскае патрыярхіі давала падставу Масковіі для ўмяшання ў нутраныя справы Беларусі, да маніпуляцыі настроямі праваслаўных вернікаў у Княстве, што змушала нашую дзяржаву да спрыяння каталіцтву і заахвочвання каталіцкае шляхты.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену