Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

У Вялікім Княстве Літоўскім з рэфармацыйнымі ідэямі ўпершыню выступіў Геранім Пражскі, паплечнік Яна Гуса. З дазволу Вітаўта Вялікага ён у 1413 годзе прамаўляў свае казанні перад месцічамі Вільні і Віцебска. Пазней, у ХVІ стагоддзі, рэфармацыйнае вучэнне ахапіла шырокія грамадскія колы, на нашых землях імкліва пашыраліся амаль усе яго плыні — лютаранства, кальвінізм, сацыніянства (або арыянства) ды інш.

Рэфарматы ажыццявілі шэраг пераўтварэнняў у царкоўным жыцці. Яны спрасцілі царкоўнае набажэнства, памянялі некаторыя абрады, адмовіліся ад аздаблення храмаў, багатай рытуальнай адзежы, званоў, свечак, перасталі пакланяцца

абразам і мошчам святых, амаль усе малітвы (з выняткам «Ойча наш») абвясцілі непатрэбнымі, прапанавалі новае тлумачэнне Бібліі, пазбавіліся святароў, якіх замянілі настаўнікі. Тэарэтыкі Рэфармацыі адстойвалі ідэі сацыяльнай справядлівасці, патрабавалі свабоды слова, асуджалі тыранію, дэспатызм, праявы анархізму. Яны з'яўляліся цвёрдымі прыхільнікамі прававой дзяржавы, дамагаліся свабоднай працы, духоўнага і фізічнага разняволення кожнага чалавека.

Ідэі рэфарматаў былі надзвычай прывабнымі, прычым для ўсіх сацыяльных колаў. Не выпадкова ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя да рэфармацыйнага руху далучыліся амаль усе магнацкія і князеўскія роды Беларусі, а таксама шматлікія шляхоцкія дынастыі. Да тых або іншых плыняў Рэфармацыі належалі многія дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, багасловы, філосафы, пісьменнікі, сярод якіх такія славутасці, як Мікалай Радзівіл Чорны, Астафей Валовіч, Леў Сапега, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Андрэй Валян, Саламон Рысінскі, Андрэй Рымша, Гальяш Пельгрымоўскі і сотні іншых. Пазней, з пачаткам Контррэфармацыі (у другой палове ХVІ-ХVІІ стагоддзі), бальшыня іх перайшла ў каталіцтва.

Рэфармацыйны рух пакінуў глыбокі след у нашай гісторыі і культуры. Рэфарматы збудавалі блізу 250 збораў (храмаў), заснавалі і на свае сродкі ўтрымлівалі некалькі дзесяткаў пачатковых школаў, а таксама знакамітую Івейскую арыянскую акадэмію, рэктарам якой доўгі час быў вучоны і пісьменнік Ян Ліцыній Намыслоўскі. Годнае месца ў іхных навучальных установах займала беларуская мова, на якой прамаўлялі казанні, пісалі кнігі. У Берасці, Нясвіжы, Венграве, Лоску, Вільні, Уздзе, Ашмянах, Слуцку і Любчы працавалі пратэстанцкія друкарні, дзе на працягу ХVІ-ХVІІ стагоддзяў былі надрукаваныя сотні твораў айчынных і замежных аўтараў на беларускай, польскай, лацінскай і грэцкай мовах.

Наагул жа беларускія рэфарматы выступалі з шырокай адукацыйна-асветнай праграмай, у аснову якой былі пакладзеныя гуманістычныя прынцыпы гарманічнага суіснавання ўсіх грамадскіх станаў, шырокай асветы простых людзей. У ХVІІ стагоддзі нашы рэфарматы, аднак, мусілі спыніць сваю дзейнасць, найперш дзеля матэрыяльнай нястачы і няздольнасці канкураваць з больш моцнымі плынямі хрысціянства. У некаторых жа іншых краінах, напрыклад Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Англіі, пратэстанцтва ўмацавалася і па сутнасці стала нацыянальнай рэлігіяй.

53. За што ў свеце шануюць Сымона Буднага?

Сымон Будны (каля 1530–1593) — выдатны беларускі пісьменнік, педагог, філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ стагоддзі было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Эўропы.

С.Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы ён выдатна валодаў класічнай лацінай, старажытнагабрайскай, а таксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах, аналізаваць

дасягненні Сярэднявечча, без цяжкасцяў знаёміцца з творамі Эразма Ратэрдамскага, Марціна Лютэра, Жана Кальвіна і іншых заходнеэўрапейскіх філосафаў і пісьменнікаў.

На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра нашага славутага асветніка выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562), «Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры» (Лоск, 1576), зборнік «Аб свецкай уладзе» (Лоск, 1583), пераклады Бібліі (1570, 1572, 1574), Апокрыфаў (1570) ды іншыя.

Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў ягоны пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных эўрапейскіх перакладнікаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як С.Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, ягонаму таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моваў навукова-крытычны ровень выдання Новага Запавету 1574 года стаўся, бадай, сама высокім сярод усіх вядомых на той час у Эўропе.

Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Хоўхлава, Заслаўя, Лоска, Любчы, Полацка, Вішнева…

Таямніца гэтакай папулярнасці твораў С.Буднага — найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Наш асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзянаў паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, урэшце, жыць паводле Божых запаведзяў.

Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі.

З'яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ стагоддзі руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў — Пётры Гоняда, Якуба з Калінаўкі, Яна Немаеўскага ды іншых, што патрабавалі зліквідацыі ўрада, суда, войска, усіх дзяржаўных інстытуцый, існаванне якіх, паводле іх сцверджання, нібыта супярэчыла Божай навуцы, сапраўднаму хрысціянскаму жыццю.

Сацыяльна-палітычныя і праўныя ідэі С.Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячоў — Астафея Валовіча і Лева Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы С.Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талеранцыі і зверхнасці законаў.

Сёння Бонскі ўніверсітэт у Нямеччыне рыхтуе факсімільнае выданне «Катэхізіса» Сымона Буднага, прымеркаванае да 400-х угодкаў таленавітага сына беларускай зямлі. Ягонае імя ўлучана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячоў славянскай культуры ЮНЕСКО.

54. Хто такі Васіль Цяпінскі?

Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (блізу 1540–1603) — славуты дзеяч беларускай Рэфармацыі. Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ стагоддзя мужны шляхціч удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызнанне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай чыннасці.

Поделиться:
Популярные книги

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая