1984
Шрифт:
Ён прыгадаў пакойчык, у якім яны жылі, цьмяны пакойчык з цяжкім духам, палову якога, здавалася, займаў ложак, накрыты белай падшыванай коўдрай. У каміннай кратцы была газавая фаерка, там была яшчэ палічка, дзе ляжалі прадукты, а звонку, у калідоры, была бурая фаянсавая ўмывальня, адна на некалькі пакояў. Ён успамінаў застылую постаць маці, калі яна схілялася над фаеркай і мяшала нешта ў рондалі. Асабліва добра ён памятаў свой заўсёдны голад і брыдкія злосныя сваркі за сталом. Ён безупыну папракаў маці і пытаўся ў яе, чаму ў іх так мала ежы. Ён крычаў і сварыўся на яе. (Ён памятаў нават розныя адценні свайго голасу, што ўжо пачынаў заўчасна ламацца і часам неяк асабліва выбухаў.) Ці яшчэ ён крывадушна падлізваўся, каб атрымаць болей. Маці і рада была б даць яму болей. Яна пагаджалася, што ён, «хлопец», мусіць мець большую порцыю. Але колькі б яна яму ні клала, ён заўсёды патрабаваў болей. Кожны раз яна маліла яго не быць эгаістам, памятаць, што яго сястрычка хворая і таксама хоча есці. Усё было марна. Ён злосна крычаў, калі яна канчала яму
Аднойчы давалі шакаладную пайку. Шакаладу не было ўжо некалькі тыдняў ці нават месяцаў. Ўінстан выразна памятаў той каштоўны кавалачак шакаладу. Гэта была плітка на дзве унцыі (тады яшчэ лічылі на унцыі), якую трэба было падзяліць на траіх. Было зразумела, што падзяліць трэба на тры роўныя часткі. Чужым, незнаёмым голасам, быццам гаварыў нехта іншы, Ўінстан запатрабаваў сабе ўсю плітку. «Не будзь скнарай», — сказала яму маці. Пачалася доўгая спрэчка з папрокамі, крыкамі, стогнам, плачам, упіканнямі, торгам. Яго малая сястрычка, што ўчапілася аберуч за маці, як малпянятка, сядзела і вялікімі сумнымі вачыма глядзела на яго з-за матчынага пляча. Урэшце маці адламала тры чвэрткі пліткі і дала Ўінстану. Чвэрць засталася сястрычцы. Дзяўчынка ўзяла свой кавалак і пачала няўцямна на яго глядзець. Яна мо і не ведала, што гэта такое. Ўінстан глядзеў на яе хвіліну, пасля нечакана скокнуў, вырваў шакалад у яе з рук і пабег да дзвярэй.
«Ўінстан! Ўінстан! — клікала маці. — Вярніся, аддай сястрычцы шакалад!»
Ён спыніўся, але не вярнуўся. Маці трывожна глядзела на яго. І цяпер ён думаў пра тую падзею — ён не ведаў якую, — што неўзабаве павінна была адбыцца. Сястра, зразумеўшы, што ў яе нешта адабралі, ціхенька заплакала. Маці абхапіла яе рукамі і прыціснула тварыкам да грудзей. Нешта ў гэтым руху казала яму, што сястра хутка памрэ. Ён павярнуўся і выбег на сходы з шакаладам, што раставаў у яго ў руцэ.
Ён ніколі больш не бачыў сваёй маці. Калі ён праглынуў шакалад, яму зрабілася трошкі сорамна, і ён некалькі гадзін бадзяўся па вуліцы, пакуль голад не прыгнаў яго дадому. Калі ён вярнуўся, маці ўжо знікла. У тыя часы такія знікненні сталі ўжо звычайнай падзеяй. У пакоі ўсё засталося, як было, зніклі толькі маці і сястра. Яны не ўзялі з сабой ніякай вопраткі, нават матчынага паліта. Да сённяшняга дня ён так і не быў упэўнены, памерла яго маці або не. Цалкам магчыма, што яе проста выслалі ў лагер прымусовай працы. Што да сястрычкі, дык яе маглі аддаць, як і самога Ўінстана, у калонію для бяздомных дзяцей (іх называлі Перавыхаваўчымі цэнтрамі), якія паадчыняліся ў выніку грамадзянскай вайны. Можа, яе паслалі разам з маці ў лагер ці проста пакінулі паміраць абы-дзе.
Сон яшчэ выразна стаяў у вачах Ўінстана, асабліва той ахоўны, утульны рух маці, у якім, як здавалася, палягаў увесь сэнс гэтага сну. І яму прыпомніўся другі сон, які прымроіўся яму два месяцы раней. Дакладна гэтаксама, як яна сядзела з сястрычкай, што ўчапілася за яе, на ўбогім ложку з белай падшыванай коўдрай, у тым сне маці сядзела на караблі, што ішоў на дно, глыбока ўнізе. З кожнай хвілінай ён апускаўся ўсё глыбей, а яна, не зводзячы вачэй, глядзела ўгору на Ўінстана скрозь ваду, што ўсё болей і болей цямнела.
Ён расказаў Джуліі гісторыю знікнення маці. Не расплюшчваючы вачэй, яна павярнулася, каб легчы ўтульней.
— Напэўна, ты быў тады малым паскуднікам, — прамармытала яна праз сон. — Усе дзеці паскуднікі.
— Так, але галоўнае ў гэтай гісторыі…
З яе роўнага дыхання ён зразумеў, што яна зноў засынае. Яму хацелася яшчэ пагаварыць пра маці. Наколькі ён мог памятаць, яна не была незвычайная жанчына, а тым болей інтэлігентная. Аднак было ў ёй нешта шляхетнае, нешта чыстае, проста таму, што яна заўсёды заставалася верная сваім прыватным жыццёвым правілам. Яе пачуцці належалі ёй адной, і ніхто не мог іх змяніць. Ёй ніколі ў галаву не прыйшло б палічыць нейкае дзеянне бессэнсоўным толькі таму, што яно не мае ніякай практычнай мэты. Калі ты любіш некага, дык любіш, і калі няма болей чаго яму аддаць, аддаеш сваю любоў. Калі знік апошні кавалак шакаладу, маці абняла сваё дзіця. Гэта быў марны, непатрэбны рух, які нічога не мяняў, ад яго не стала болей шакаладу, ён не мог засланіць ад смерці ні дзіця, ні яе саму. І, аднак, яна лічыла гэты рух натуральным. Жанчына-ўцякачка на караблі таксама закрыла свайго хлопчыка рукамі, хоць гэта ратавала ад куль не болей, чым аркуш паперы. Партыя ўчыніла страшэннае злачынства, пераканаўшы людзей, што натуральныя памкненні і пачуцці не маюць ніякай карысці, і адначасова пазбавіўшы іх усялякай улады над матэрыяльным светам. Калі чалавек трапляў у кіпцюры Партыі, не было ўжо ніякай розніцы, адчувае ён нешта або не, робіць нешта або ўхіляецца рабіць. Што б там ні было, чалавек знікаў, а з ім знікалі і яго справы, і ні пра справы гэтыя, ні пра яго самога ніхто больш ніколі не чуў. Яго проста выкрэслівалі з гісторыі. Двума пакаленнямі раней гэта не здавалася людзям надта ўжо важным, бо тады яны не спрабавалі змяніць гісторыю. Імі кіравала вернасць сваім правілам, якіх яны ніколі не ставілі пад сумненне. Важнымі лічыліся толькі чалавечыя адносіны:
— Пролы — гэта людзі, — гучна прамовіў ён. — А мы — не людзі.
— Чаму? — спыталася Джулія, прачнуўшыся зноў.
Ён падумаў хвілінку.
— Ці прыходзіла табе калі ў галаву, — сказаў ён, — што найлепш нам было б проста пайсці адсюль, пакуль не позна, і ніколі болей не сустракацца?
— Так, мой любы. Я не раз пра гэта думала. І ўсё ж я ніколі гэтага не зраблю.
— Дагэтуль нам шанцавала, — сказаў ён, — але доўга гэтак цягнуцца не можа. Ты маладая, выглядаеш нармальнай і бязвіннай. Калі ты будзеш трымацца далей ад такіх, як я, дык пражывеш яшчэ гадоў пяцьдзесят.
— Не. Я пра ўсё гэта думала. Я буду рабіць тое, што і ты. І не глядзі так змрочна на свет. Я так проста паміраць не збіраюся.
— Магчыма, мы будзем разам яшчэ паўгода, можа, год, але ўрэшце мы, напэўна, расстанемся. Ці ты сабе ўяўляеш, якія мы будзем самотныя? Калі мы трапім ім ў рукі, мы нічога, абсалютна нічога не зможам зрабіць адно аднаму. Калі я прызнаюся, яны цябе расстраляюць, і калі я не прызнаюся, яны ўсё роўна цябе расстраляюць. Што б я ні сказаў, што б я ні зрабіў, нават калі б я адмовіўся гаварыць, — я не здолею адкласці тваю смерць хоць на пяць хвілін. Ніводзін з нас не будзе ведаць, жывы другі ці ўжо мёртвы. Мы будзем абсалютна бяссільныя. Адзінае, што будзе важна, гэта не здрадзіць адно аднаму, хоць, урэшце, гэта нічога не зменіць.
— Што да прызнанняў, — сказала яна, — дык мы прызнаемся так ці так. Усе прызнаюцца. Нічога не зробіш. Там катуюць.
— Я маю на ўвазе не прызнанне. Прызнацца — не значыць здрадзіць. Важна не тое, што ты скажаш ці зробіш. Важна тое, што ты будзеш адчуваць. Калі яны прымусяць мяне перастаць цябе кахаць — вось тады будзе сапраўдная здрада.
Яна задумалася.
— Яны не здолеюць гэтага зрабіць, — сказала яна ўрэшце. — Гэта адзінае, што ім не пад сілу. Яны могуць прымусіць нас сказаць усё, што захочуць, але яны не могуць змусіць нас у гэта паверыць. Яны не могуць залезці нам у душу.
— І праўда, — сказаў ён, трохі акрыяўшы духам. — Праўда, яны не могуць залезці ў душу. Калі адчуваеш, што варта заставацца чалавекам, значыць, ты перамог.
Ён падумаў пра тэлегляд з заўсёды настаўленым вухам. Яны могуць сачыць удзень і ўначы, але, калі не губляеш развагі, можна іх абдурыць. Нягледзячы на ўсю іх хітрасць, яны так і не знайшлі сакрэту, які б дазволіў ім даведацца, пра што людзі думаюць. Інакш бывае, напэўна, калі трапіш ім у рукі. Ніхто не ведае, што адбываецца ў Міністэрстве Любові, але можна было здагадацца: катаванні, наркотыкі, адчувальныя прыборы, што вымяраюць нервовыя рэакцыі, паступовае знясільванне волі бяссоннем, адзінотай і няспыннымі допытамі. У любым выпадку, фактаў ад іх не схаваеш. Яны высвятляліся пад час следстваў, кат выцягваў любыя прызнанні. Але калі важна не застацца жывым, а застацца чалавекам, дык ці не ўсё роўна, дазнаюцца яны пра што ці не. Яны не маглі змяніць пачуццяў. Нават самому іх было не змяніць, нават і захацеўшы. Яны маглі да апошняй дробязі дазнацца пра тое, што ты сказаў, зрабіў або падумаў. Але самыя глубіні душы, схаваныя нават ад самога чалавека, былі ім недасяжныя.
8
Нарэшце яны зрабілі гэта!
Яны стаялі ў доўгім мякка асветленым пакоі. Гук у тэлеглядзе быў прыглушаны да ціхага шэпту. Раскошны сіні дыван быў пяшчотны, як аксаміт. У другім канцы пакоя за сталом пад лямпай з зялёным каптуром сядзеў О'Браэн. Абапал яго на стале ляжалі стосы паперы. Ён нават не падняў вачэй, калі слуга ўвёў Джулію і Ўінстана.
Сэрца Ўінстана калацілася так моцна, што ён баяўся, ці здолее гаварыць. Яны зрабілі гэта — была яго адзіная думка. Было неабачлівым глупствам увогуле прыйсці сюды, і ўжо сапраўдным вар'яцтвам — з'явіцца ўдваіх; хоць яны і прыйшлі рознымі дарогамі і сустрэліся толькі каля самых дзвярэй О'Браэна. Нават каб проста хадзіць у гэтых мясцінах, патрабавалася адчайная адвага. Толькі ў рэдкіх выпадках можна было пабачыць, як жывуць сябры Ўнутранай Партыі, ці хоць трапіць у квартал, дзе яны жывуць. Уся атмасфера вялізнага дамовага блока, пышнасць і раскоша ўсяго, што было навокал, нязвычныя пахі добрай ежы і добрага тытуню, бясшумныя і неверагодна хуткія ліфты, што паднімаліся і апускаліся без штуршкоў, слугі ў белых марынарках, што сноўдалі сюды-туды — усё гэта наводзіла на страх. Хоць Ўінстан і меў важкую прычыну сюды прыйсці, усё ж на кожным кроку яго мучыў страх, што з-за рага з'явіцца патрульны ў чорнай уніформе, запатрабуе ў яго дакументы і загадае выйсці. Аднак слуга О'Браэна сустрэў іх абаіх без пярэчанняў. Гэта быў нізенькі чарнявы чалавечак, падобны да кітайца, апрануты ў белую марынарку, з ромбападобным безуважным тварам.
Жена по ошибке
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Хорошая девочка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Темный охотник 8
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
