Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Албанскае танга
Шрифт:

– Цяпер ты разумееш?

– Цяпер разумею! – адказваю я, таксама, з маршавым імпэтам, махаючы рукамі.

Гаворка, вядома, пра 87-гадовую бабулю.

– Вось у такіх цяжкіх умовах даводзіцца жыць, глядзець футбол і вучыць фізычны законы, – Мішка нездарма згадвае фізыку; наша школа адзіная ў горадзе, дзе гэты прадмет, дзеля пэдагагічнага экспэрымэнту, вывучаюць паглыблена. – Праўда, бывае і цікавыя рэчы кажа, – сябар зыркае на вокны сваёй кватэры, – сёньня японскай вайной даймала, а ўчора ўвесь вечар пра немцаў ды партызанаў балакала. Ведаеш, чаму немцы да Масквы дайшлі? Таму што, як кажа бабуля, ніхто за савецкую

ўладу ваяваць не хацеў. Думалі, пры немцах калгасаў ня будзе, новае жыцьцё пачнецца. І толькі як пабачылі, што немцы горшыя за камуністаў, тады толькі ў лес падаліся.

Прызнацца, я штосьці падобнае чуў і ад маці, але не надаваў таму ўвагі, і вось цяпер адчуў у сэрцы, якое толькі што трапятала ад радасьці, нейкую халодную паныласьць. Паныласьць гэтая выплывала зь цёмных кутоў двара, струменіла мляўкім сьвятлом ліхтароў; яе нёс, разам з папяровым сьмецьцем, гарэзьнік-вецер, які цяпер, позьнім вечарам, стаў яшчэ больш няўрымсьлівым і рашучым.

Да майго дому ідзем разам. Мішка наагул гатовы цягацца хоць да ранку, балазе маці пайшла ў начную зьмену, а бацька, інжынэр-будаўнік, знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы. Будуе горад Дархан у братняй Манголіі. Бяз бацькі сябрук, як кажа клясная, зусім ад рук адбіўся: зьехаў на тройкі ды стаў адрошчваць валасы. Праўда, яны ў яго пакуль не такія даўгія, як у «бітлух» – Галузы і Шутовіча.

Па дарозе абмінаем школу. Школьны гмах зьліваецца зь цемрай і ад таго здаецца аграмадным цыклёпам, які глядзіць на нас сваім адзіным вокам – асьветленым вакном. Сьвятло гарыць на першым паверсе і ў кволай, што ў той дзяжурнай аптэцы, яснасьці кратаецца чыясьці пахілая постаць.

Мы падыходзім бліжэй.

За сталом сядзіць старая вахцёрка і штосьці вяжа: у руках яе цьмяна бліскаюць вязальныя пруткі.

– Пазнаеш? Гэта тая корга, што мяне ў школу не пускала, – бубніць ля вуха Мішка Дасюлін. – У суботу сябрук забыўся зьменны абутак і цёткі-прыбіральшчыцы затрымалі яго каля школьных дзьвярэй. – Чым бы яе пужнуць? – Мішка зыркае пад ногі, выглядаючы каменьчык каб шпурнуць у шыбу, ды раптам пляскае кулаком у далонь і бяжыць некуды ўбок, ляпаючы рукой па школьным падмурку.

Хвілю стаю ў непаразуменьні, маракуючы – куды гэта ён?… і якім чынам зьбіраецца пужаць коргу? – і толькі калі сябрук спыняецца каля пажарнай лесьвіцы, што вядзе на дах, становяцца зразумелымі ягоныя пляны.

Лесьвіца высока, рукой не дастаць. Я згінаюся, Мішкава калена балюча цісьне на пазваночнік, потым, другім каленам, Мішка б’е мне ў вуха і, нарэшце, хапаецца за ніжнюю парэнчу. Мацаючы зьвінючае вуха, гляджу ўгору і шчыра зайздрошчу сябру. Лезьці ў цямноцьці на школьны дах па пажарнай лесьвіцы, якая, да таго ж, уся праржавела і гучна рыпае – на такое ў нашай занюханай школе мала хто здольны. Штосьці ляціць згары, я адлятаю ў бок і на асфальт з гучным рэхам падаюць Мішкавы кеды – адзін, потым другі…

Мне нічога не застаецца, як прыхавацца за рог майстэрань і адтуль цікаваць за цёткай у асьветленым вакне. Старая вяжа, раз-пораз адкідваючы нітку ўбок, і толькі на імгненьне пакідае варушыць пруткамі ды салодка пазяхае. Змагаючыся з хваляваньнем, таксама спрабую пазяхнуць і ў гэты момант вахцёрка адцягвае нітку і рука яе – на кароткае імгненьне – застывае ў паветры. Цётка наструнена тузае падбародзьдзем, прыслухоўваецца і неўзабаве, кінуўшы на стол вязаньне і страсянуўшы наастачу пакульлем сівых валасоў, зьнікае

зь відавоку.

На першым паверсе паволі, як бы з неахвотаю, запаляецца сьвятло і школьны гмах скаланаецца ад зычнагалосага званка. Самая пара сігануць дахаты, але ў руках маіх сьмярдзючыя Мішкавы кеды і я, увабраўшы голаў у плечы, бягу на паўсагнутых да лесьвіцы.

Званок неўзабаве аціхае, я ціснуся сьпінай да падмурку, каб прыхавацца ў прыцемку і на супрацьлеглым баку школы азываецца легкавушка. Ці не міліцыя?!

Чорт ведае колькі часу прамінула, пакуль над галавой не зарыпела жалезьзе і сябрук – з неверагоднай вышыні – абрынуў долу. І вось мы ўжо ляцім, як ачумелыя, у бок майстэрань і Мішка, на хаду насунуўшы кеды, задышліва выдыхае:

– Зь перапуду… пад стол залезла… потым ужо сьвятло ўрубіла!

Дзьверы, як заўсёды, адчыняе маці.

– Дзе гэта цябе носіць супраць ночы?

Ні слова ні сказаўшы, іду на кухню, дастаю зь лядоўні бутэльку малака і прагна, са стогнам, глытаю гаючую халадзёнку.

– Хто там за табою гнаўся? – цяпер ужо пытаецца бацька.

– У футбол гулялі…

Маці ідзе разаграваць кашу (ізноў, відаць, панцак… як я яго ненавіджу!), а я падаюся да свайго пісьмовага стала. Над сталом вісіць табліца чэмпіянату СССР па футболе. На перакрыжаваньні менскага «Дынама» і растоўскага СКА малюю тлустую адзінку.

– Што, выйгралі? – пытаецца бацька, прыклаўшы вуха да радыёлы. – Пасьля таго, як перагарэў тэлевізар, бацька цэлымі вечарамі сядзіць ля прыймача ды слухае варожыя радыёстанцыі.

– Йес! – ляканічна адказваю бацьку, сьліню хімічны аловак і малюю яшчэ больш тлусты нуль.

– Хто забіў – Малафееў ці Мустыгін?

– Сахараў, – адказваю, наструніўшы нюх, і задаволена крэкаю. – З кухні цягне духавітым пахам грэчкі, а грэчку я люблю.

Доўга спрабую заснуць – сплю я ў сьвятліцы, на старой канапе, – але сон не ідзе і сэрца па-ранейшаму ўлякнута б’ецца ў грудзіне.

Усё ж такі малайчына Мішка! Я б да такога нават не дадумаўся – убіцца ў школу праз паддашкавы люк. А да люка трэба яшчэ па іржавай лесьвіцы лезьці. А па ёй, відаць, як школу збудавалі, ніхто і ня лазіў… Нечакана ў душы, пад самым сэрцам, пачынае ціхенька стагнаць трывожна-салодкая думка: а страшнавата сядзець ноччу ў пустым будынку…

Мінулай зімы ў нашай школе ладзілі вечар сустрэчы з выпускнікамі. І вось адзін выпускнік, ладна кірнуўшы ў сваім былым клясе, пабег па лесьвіцы ды так шпарка, што праскочыў першы паверх і па інэрцыі рынуў далей – у цёмны закутак, дзе прыбіральшчыцы захоўваюць сваё начыньне. Грымнуў там швабрамі ды вёдрамі, паваліўся і ўстаць ужо не здолеў. Так і заснуў, пад галаву мокрыя анучы падклаўшы. Сярод ночы прачнуўся, пайшоў у прыбіральню і так напужаў вахцёрку, што тая потым пачала заікацца…

– Што робяць, сволачы, – перарывае думкі сьцішаны бацькавы голас. – Свалачамі бацька называе чэхаў, пра якіх дзень да ночы распавядаюць замежныя радыёстанцыі.

Я прыслухоўваюся, але нічога ня чую, апроч дакучлівага зумканьня глушылак.

– Ма! – клічу я маці, якая ўжо сьцішылася ў спальні.

– Ну што табе?!

– А праўда, што напачатку вайны ніхто за савецкую ўладу ваяваць не хацеў?

Я пытаюся маці, але ў адказ чую незадаволеную бацькаву кашляніну. Адхінуўшыся ад прыймача, бацька глядзіць у мой бок.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт