Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Албанскае танга
Шрифт:

«Кубань» ізноў страсянула; вадзіла, імпэтна круцячы руль, выгукнуў: – Йоп! – і, абмінуўшы калдабан, зь вясёлым дакорам зазначыў: – Пяюх і на шашы поўна. А мы ў Бычкі плішчымся. Каб не разваліцца па дарозе.

Нінэль Іванаўна ўдыхнула паветра, каб паведаміць, што бычкоўскія дзеўкі – самыя галасістыя ў раёне, ды закашлялася ад едкага пылу, якім – цягам хвіліны – напоўніўся салён. Керхануўшы, яна сплюнула неўпрыкмет густую сьліну, і нерухомымі вачыма стала глядзець на прыдарожныя кусты, што плылі за вокнамі.

У

Бычках, на парозе мясцовага клюбу, іх сустракаў людзкі гурт: пяць дзяўчат, пару хлопцаў на матацыклах ды чатыры бабулі з клункамі.

– А дзе Люся? – запыталася Нінэль Іванаўна, калі дзяўчыны, адна за адной, сталі ўбягаць у салён.

– Радоўку адбывае, – гамузам адказалі дзяўчыны, і Нінэль Іванаўна, ня надта зразумеўшы – што там адбывае Люся, чарговым разам уздыхнула.

– Шафёр! Вазьміце да Гарадка! Аўтобуса не было, – загаласілі знадворку бабулі.

Вадзіла махнуў рукой, бабулі сьпехам палезьлі ў аўтобус; шэры гусак, які цягнуў шыю з лазовай кашолкі, вітаў усіх рыпучым крыкам, і Рэм Ісаевіч, які спаў, прытуліўшы голаў да шыбы, няўцямна мацюкнуўся спрасонку.

Дарога пасьля Бычкоў зусім сапсавалася. «Кубань» матляла ўбокі, трэсла на калдобінах, а на адным з паваротаў так страсянула, што сонны артыст пабіў сабе лабаціну, стукнуўшыся аб жалезную білу.

Усе, хто быў у аўтобусе, разам суціхлі – нават гусак пакінуў гергетаць, і Нінэль Іванаўна вырашыла ўзбадзёрыць публіку.

– Ну-ка, дзяўчаты, паўторым рэпэртуар, – Нінэль Іванаўна падняла рукі. – «Радость и беда» – пачынаем з прыпеву…

– «Радам, радам радасть и бида-а; нада, нада чоткий дать атвет…» – грымнулі бычкоўскія пяюхі і Нінэль Іванаўна абурана ляснула ў далоні.

– Дзяўчынкі, колькі можна паўтараць… Ня «радам», а «рядом»… Ну, хорам: ріа-дом…

Бабулі, што сядзелі на заднім сядзеньні, улякнута залыпалі вачамі – падумалі, што гэта іх таксама тычыцца – і разам зь дзяўчынамі выдыхнулі: – Рі-адом.

– Рэм Ісаевіч, дапамагайце, – з адчаем крыкнула Нінэль Іванаўна, убачыўшы, што на Бузілавым лабешніку наліваецца чырваньню вялікі гузак.

– Выпьем, ей-богу, ещё-о… – загарлаў, дзеля прачысткі глоткі, сьпявак, і голас ягоны, упоравень з трасянінай, азваўся перарывістым: – О-о-о-о! Загарлаў Рэм Ісаевіч на ўсю моц сваіх артыстычных лёгкіх, таму вадзіла крутнуў руль ня ў той бок, гусак спалохана крэкнуў, а адна з бабуляў, наваліўшыся на сяброўку, таропка перахрысьцілася.

* * *

За абабітымі дэрматынавым матрасам дзьвярыма, мяркуючы па ўсім, таўклася процьма народу. Дзьверы зь нясьмелым рыпам падаліся і ў пройме паўстала цыбатая, дарэшты заюшаная кабета.

– Што, з Азярышча? – запыталася цыба, пацямнеўшы з твару. – У вас а дзясятай прагон, а вы калі прыехалі?

Нінэль перасмыкнула плячыма, а кабета, працягнуўшы пакамечаны лісток, сьцішана паведаміла: – Ідзіце ў залю. Там зараз шумілінцы рэпэціруюць.

Зьбягаючы па прыступках,

Нінэль Іванаўна зазірнула ў лісток. Гэта была праграма міжраённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасьці. «Шумят хлеба». Исп. Р. Бузилло.» – мільганула ўваччу і, разам з уздыхам, з грудзі вырваліся дрогкія словы: – І як там усё будзе?

… У зале, дзе мусіў адбыцца конкурс, швэндаліся дзеўкі ў нацыянальных строях і гучаў надрыўны мужчынскі голас: – Тучным колхозным колосом встречает гостей Шумилинская земля!

– Ніна! – сіпата гукнулі з-за кулісаў і Нінэль Іванаўна, наструніўшыся, пазнала па голасе Лёшку Пісарэвіча. – Ну дзе вы ходзіце, далібог… – Лёшка скочыў са сцэны, хацеў яшчэ нешта сказаць, ды, скасіўшы вока на торбу, якую трымала былая аднакурсьніца, ляснуў у далоні й сарваным голасам крыкнуў:

– Шуміліна! Сыходзь са сцэны!

Шумілінцы пачалі абурацца, а Лёшка, узважыўшы рукою торбу, азірнуўся на бокі, стоена запытаў: – У цябе там што – вакальны сэкстэт?

– Квінтэт, – удакладніла Нінэль Іванаўна, – і яшчэ саліст. Я ж табе казала… па тэлефоне.

Лёшка Пісарэвіч спахмурнеў, загаварыў рэчытатывам, з інтанацыяй лаянкі: – Ну вы даяце… Зь дзеўкамі тваімі мы сьпеліся-сыграліся, а саліст? Я ж яго ў вочы ня бачыў.

І тут ужо Нінэлі Іванаўне давялося азірнулася і сьцішаным голасам паведаміць: – Не хвалюйся, яму хопіць аднаго прагону.

Бычкоўскія дзеўкі чатыры разы езьдзілі ў Гарадок на рэпэтыцыі, але ўсё адно: суладнага сьпеву з аркестрам ніяк не атрымлівалася. Дый з вымаўленьнем былі праблемы. Вось і цяпер, сёмым прагонам, дзеўкі гукнулі: – «Радам, радам», – Нінэль Іванаўна бліснула гнеўным вокам, пяюхі, схамянуўшыся, выдыхнулі: – р-рядасть и бида…» – і далей прасьпявалі як належыць:

Нада, нада цьвёрдый даць атвет:Солнечнаму миру – Да! Да! Да!Ядзернаму взрыву – Нет! Нет!

– Н-ниэ-эт! – выдыхнула разам зь пяюхамі Нінэль Іванаўна, дырыгуючы фінал песьні ў экспансіўнай манеры Густава Эрнэсакса [2] – трасучы галавой і ўзьнятымі ўгору кулакамі.

Пасьля восьмага прагону Лёшка, які кіраваў аркестрам і ўадначас граў на баяне, аддзьмуўся, змучана прамовіў:

– Ну што, давай свайго саліста…

Нінэль Іванаўна агледзела залю.

– Рэм Ісаевіч! – у голасе прагучала лёгкая паніка. Нінэль Іванаўна прабегла па залі, выскачыла ў калідор, потым, расьпіхваючы дзяўчын у нацыянальных строях, вылецела на падворак.

2

Знакаміты эстонскі харавы дырыгент.

Конец ознакомительного фрагмента.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых